RFE/RL |
|
Вольная студыя
АДЗІН З АПОШНІХ ДЗЁН КАСТРЫЧНІКА НАЗАЎСЁДЫ ЗАСТАНЕЦЦА САМЫМ ЧОРНЫМ У
ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ.
Як мы ўжо нагадвалі вам, 29-га кастрычніка 37-га году, у адзін дзень былі расстраляныя 9 беларускіх пісьменьнікаў. Падобнага факту ня ведае ніводная літаратура сьвету. Як мяркуюць гісторыкі, душы пісьменьнікаў спачываюць пад соснамі парку Чалюськінцаў. Стасункі паэта і ўлады на Беларусі, пытаньне адказнасьці за слова, адказнасьці свабодай і жыцьцём якраз у гэты дзень абмяркоўвалі ў нашай менскай студыі паэт-сучасьнік Міхась Скобла і наш карэспандэнт Валянціна Аксак. Скобла: Яшчэ Гай Валерый Катул марыў, каб атрымаць з рук Цэзара ляўравы вянок... І заўсёды любіў уладар, які ўсталяваўся на троне, ставіць пры гэтым троне зэдлік для прыдворнага ўладапісца. Уладары -- гэта, так бы мовіць, душахваты ці, дакладней скажам, музахваты паэтаў. Калі падабаўся -- узнагароджвалі, не падабаўся -- высылалі. Памятаеце такі трапны выраз Рыгора Барадуліна: "Каго ў Ляўкі, каго на Салаўкі". Дык вось, калі Купала быў высланы ў Ляўкі -- туды дзе яму пабудавалі дачу, ён там заціх, замоўк -- вось такім ён і быў патрэбны ўладам. Нядаўна, пабываўшы ў купалаўскім музэі, я зьдзівіўся. Мяне, нават, крышку абразіла тое, як там трактуецца наш нацыянальны геній -- наш Купала. Ён там наскрозь савецкі, ён там наскрозь інтэрнацыяналістычны, усюды ягоныя словы вісяць на сьценах на дзьвюх мовах. У Вязынцы на помніку Купалу напісана, што "З Масквы, з Крамля хадою ўдумнай ідзе камуна -- шчасьце на зямлі ўвекавечыць..." Вось такі Купала і патрэбны сёньняшнім беларускім уладам. А ня той, які пісаў перадсьмяротныя пакаяльныя лісты і спрабаваў пакончыць жыцьцё самагубствам ці часам мог, нібы жартам, сказаць: "Раз абселі беларуса маскалі". Я хацеў бы прачытаць верш, які так і называецца "Купалаўскі музэй. Сёмая заля. 30-я гады." Здымкі клясыка, профіль, анфас,
Хай фатограф пратрэ акуляры --
Вось Купала -- машына вязе,
Вось паэт у прэзыдыўме зноў ж
Шырачэнны паставілі стол
Попыт быў? -- Допыт, намысел быў
Можна зблытаць хто што гадаваў
Аксак: Міхась, неяк, ля помніка Янку Купалу, у часе паэтычных чытаньняў, ты прачытаў верш, які ў той вечар вельмі ўразіў прысутных. Гэта было "Наследаванне Мандэльштаму"... Скобла: Наогул, у мяне ёсьць нізка вершаў, якая называецца "Падхопленае рэха". Неяк так, азірнуўшыся вакол, я ўбачыў, што многія вершы, якія сталі клясыкай, так надзённа загучалі ў наш час. Ну, скажам, вядомы верш Гальяша Леўчыка, верш-праклён: "Хто адрокся сваіх...", які вельмі папулярны быў ў гады Другой Сусветнай вайны, ці, хаця б той самы верш Осіпа Мандельштама: "Мы жівём, под собою не чуя страны...". Мне падалося, што мы сёньня таксама жывем пад сабою не адчуваючы сваёй краіны і я напісаў такое вольнае наследаваньне--пераклад з гэтага верша: Мы жывем, а пад намі краіны няма,
А дзе шэптам і вымавяць слоўца --
Ён у спёку на поле, на лыжы ў мароз,
Яго тоўстыя пальцы нібы чарвякі,
А вакол яго -- злодзей, бандыт і махляр,
І пляце за ўказам указ варажэй,
І сьцякае атрутная сьліна
Аксак: Тэма славянства ў тэме: паэт і ўлада, канешне ж, нявыпадковая. Сёньнячы ўлада на тэме славянства робіць сабе палітычны імідж, робіць сабе палітычныя дэвідэнты, і паэты таксама адгукаюцца на гэтую тэму -- кожны па-свойму -- хтосьці хваліць за гучныя заявы нашага прэзыдэнта пра тое, што ён пойдзе ратаваць сэрбаў, пойдзе ўсталёўваць свой парадак у Югаславіі, а хтосьці так, як наш сённяшні суразмоўца... Скобла: Гэта было яшчэ пры Савецкім Саюзе. У 90-ым годзе праходзіў чарговы дзень славянскага пісьменства і друку і ў дэлегацыі ад Беларусі апынуўся я. Памятаю, як уразіла і абурыла, а хутчэй -- усур"ёз не ўспрынялася, заява аднаго выступоўцы -- знакамітага сёньня расейскага скульптара Вячаслава Клыкава, які заставіў сваімі манумэнтальнымі скульптурамі палову Расеі. Ён сказаў, што, увогуле, ягоная мэта, і мэта ягонага руху -- "Славянскага сабору", каб існавала толькі адна славянская краіна, якую яны хочуць назваць Святаславія, куды б уваходзілі ўсе славянскія краіны са сталіцай ,вядома ж, у Маскве. А каб гэтая дзяржава не развалілася, акрамя нейкіх дзяржаўных сілавых структураў, яе павінен будзе ўтрымліваць і храм, што будзе пабудаваны на мяжы, на стыку трох самых галоўных славянскіх краінаў: Расеі, Беларусі і Ўкраіны. І неяк гэта ўспрынялося сапраўды ўсур"ёз і прыехаўшы дахаты, дзесьці празь месяц, я, улучыўшы Беларускае тэлебачанне, пабачыў, як гэты Вячаслаў Клыкаў паўтарае тое самае, што ён казаў у Белгарадзе, але кажа, што ён стаіць на тым месцы, на мяжы Беларусі, Ўкраіны і Расеі, дзе праз некаторы час павінен паўстаць вось гэты храм. Я тады напісаў верш, які называецца "Храм на мяжы": Білі ў звона і свой і чужы --
Пад падмуркі капаны раўчак
Меў той хорам на тры алтары
Па начох, зорны сеючы пыл,
І было цёмнай сіле няўсьцерп --
Выпаўзалі грахі на папас,
Аксак: Аднак, вернемся ў сваю Айчыну. Дакладней, зазірнем у ейную будучыню... Будучыня, як вядома, ствараецца сёньня, а для таго, каб нашчадкі ня зблыталі, што было і як -- нашы прыдворныя гісторыкі перапісваюць гісторыю мінулую пад лад сёньняшні, пад тое, як хочацца сёньняшняй уладзе. Дайшло да таго, што перапісваюцца нават цэлыя энцыкляпэдычныя артыкулы, ствараецца новая Беларуская ўнівэрсальная энцыкляпэдыя ў якой ужо нават археалягічныя экспанаты мяняюць назовы з пазыцыі сёньняшняга моманту. І Міхась таксама адгукнуўся на такую, так бы мовіць, найноўшую энцыкляпэдыю Беларусі Скобла: Мне расказваў адзін зь беларускіх навукоўцаў, які працуе над складаньнем гэтай энцыкляпэдыі, што ён быў пакліканы да начальства і яму растлумачылі, што, вось, знакаміты "шклоўскі ідал" павінен займець нейкую іншую назву, таму што "нехта" можа абразіцца. Аксак: Для тых, хто ня ведае, я ўдакладню: гэта паганскае божышча, якое было знойдзена археолягамі на Шклоўшчыне, калі не памыляюся -- у 1980-м годзе, і так і было названае -- па месцы сваёй знаходкі: "Шклоўскі ідал". Дык вось сёньня мы ўжо можам прачытаць, што гэта ня "шклоўскі ідал", а -- як, Міхась?.. Скобла: Улічыўшы жаданні народныя
Спэцуказ спэцкамісыя выдала
Аксак: Магілёўскае божышча замест іконы глядзяць штовечар нашыя людзі на тэлеэкране. Наш тэлеэкран нагадвае суцэльную, сапраўды, недарэчнасць, дзе пераблытана ўсё: сьвятыні, паняцьці, нават здаровы сэнс. І гэта ўспрымаецца ўжо нармальнымі людзьмі, як, сапраўды, недарэчнасьць. Сваё паэтычнае бачаньне Беларускага тэлебачаньня прапануе Міхась Скобла: Скобла: Прысвячаю дыктарцы Беларускага тэлебачання Інзе Хрушчовай. НЕДАРЭЧНАСЬЦЬ Па тэлеку казаў прамову "сам",
Аксак: Уся гэтая тэма: "Паэт і ўлада" -- заўсёды была надта сур"ёзнай і мела даволі сур"ёзныя наступствы для творцаў. Скажы калі ласка, вось нейкім сёмым чуцьцем, на нейкім метафізычным узроўні, ты не адчуваеш таго, што адчуваў Мандэльштам, пішучы сваё знакамітае: "мы жівем под собою не чуя страны"? Скобла: Я думаю, не толькі адзін я гэта адчуваю, але калі чалавек кіруецца толькі такім пачуцьцём як страх, то ці мае права ён увогуле называцца Чалавекам? Акрамя гэтага, безумоўна важнага ў жыцьці жывой істоты пачуцьця, ёсць і іншыя, як: любоў да Радзімы, да сваёй зямлі, пачуцьцё нейкага абавязку перад тваімі продкамі... Валянціна Аксак, Менск
|
© 1995-1998 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved. http://www.rferl.org |