RFE/RL |
|
Паштовая Скрынка 111
8 Красавіка 1999
Аўтар і вядучы Сяргей Навумчык Найперш хачу вярнуцца да ліста спадара Курылы са Скідзелю. У мінулай перадачы я абяцаў адказаць на пытаньне, хто хаваўся пад псэўданімам Шэршэнь у беларускай газэце, якая выдавалася ў Беластоку пад час Другой сусьветнай вайны. У свім лісьце Вы, спадар Курыла, паведамлялі, што ў той жа газэце друкаваў свае вершы і Майсей Сяднёў, які цяпер жыве пад Нью-Ёркам. На жаль, мне ня ўдалося стэлефанавацца з Майсеем Сяднёвым -- магчыма, ён недзе ў ад,ездзе. Але вось які цікавы факт я ўведаў: недзе на мяжы саракавых-пяцідзесятых гадоў беларуская моладзь, якая апынулася ў эміграцыі ў эўрапейскіх краінах, выдавала сатырычны часопіс пад такім самым назовам -- "Шэршэнь". Магчыма, выдаваў яго той самы аўтар беластоцкай газэты, які хаваўся пад псэўданімам Шэршань? Эмігранцкая беларуская літаратура і публіцыстыка ўсё яшчэ застаецца тэра інкогніта, з тым большым імпэтам мы працягнем пошук аўтара вершаў, якія спадабаліся нашаму слухачу. Спадар Курыла, дарэчы, працытаваў адзін зь вершаў: Танцавалі два бандыты
Перада мною - некалькі старонак машынапісу. Аўтар ліста -- а лепей сказаць, цыклу лістоў - пазначаны як Гэцкі Крэўс Ліцьвінавіч. "Не паважаю я вас, але бяз вас мне ні туды і ні сюды -- гэткай вось сваеасаблівай фразай пачынаецца ліст. -- У мяне няма аснаваньняў вас паважаць за вашыя чалавечыя якасьці, бо вы карысталюбівыя і карерыстыя.. Я вас не шаную і не паважаю за якасьць вашай працы, бо робіце вы яе вельмі дрэнна: без ініцыятывы, без сьвядомасьці таго, хто ёсьць вы і хто ёсьць мы... Вы адрываеце мяне ад маёй асноўнай працы (напісаньня гісторыі Вялікай Літвы). Губляю на вас свой час, бо самі вы не даходзіце да патрэбных нацыянальнай ідэі людзей, бо вы не шукаеце сапраўдных нацыянальных патрыётаў, якія даўно зразумелі пагубнасьць дэмакратычных шляхоў у змаганьні са жлобствам, ... зразумелі неабходнасьць узброенай барацьбы пры захопе ўлады і насільнага пераўтварэньня насельніцтва краіны ў народ" - канец цытаты. Спадар аўтар ліста, выглядае, што мэта ў нас агульная - незалежная Беларусь, але мы з вамі па-рознаму глядзім на мэтады дасягненьня гэтае мэты. У сваім лісце вы прапануеце нам адмовіцца ад ўжываньня словаў "жонка", "жанчына", "дзяўчына", "дзяўчынка" як, на вашую думку, не-беларускіх. Тут бы я з вамі паспрачаўся: гэтыя словы ўжываюцца і Купалам, і Кузьмой Чорным, і Васілём Быкавым. А вось замест словаў "аснаваньне" , якое Вы ўжываеце, лепей было б выкарыстаць -"падстава". Зрэшты, я не зьбіраюся уступаць з вамі ў лінгвістычную дыскусію. Адкажу на тую частку Вашага ліста, дзе Вы пытаецеся, "навошта радыё "Свабода" марнуе час на перадачу замежных навінаў, калі іх перадаюць радыёстанцыя "Маяк" і іншыя сродкі масавай інфармацыі Расеі і Вялікай Літвы. Лепш бы выкарыстоўвалі той час для раскруткі тых праблемаў, якія я ўздымаю ў сваіх лістах да вас". Адказваю. Нашая праграма сапраўды пачынаецца з выпуску міжнародных навінаў не таму, што ў нас ёсьць лішні эфірны час (яго якраз няма) а з той прычыны, што нашыя слухачы часам проста не маюць аб'ектыўнай інфармацыі пра міжнародныя падзеі. Дзяржаўная беларуская прэса, тэлебачаньне і радыё карыстаецца пераважна паведамляеньнямі ІТАР-ТАСС і Інтэрфаксу. А гэтыя агенцыі часам вельмі тэндэнцыйна асьвятляюць міжнароджныя падзеі. Прыкладам - падзеі вакол Косава: паверце, што сапраўдная сытуацыя вельмі далёкая ад той, як яна падаецца ў перадачах "Астанкіна" ці паведамленьнях ІТАР-ТАСС. Цяпер - зьвярнуся да ліста Уладзіслава Міцкевіча з Браслава.
Спыню цытаваньньне Вашага ліста, шаноўны спадар Міцкевіч, каб адказаць на пытаньні пра вяшчаньне радыё Свабода. Тым болей, што у кожным другім лісьце нашых слухачоў праблема трансляцыі закранаецца. Вы зусім слушна заўважылі асаблівасьці дзяржаўнага беларускага радыёвяшчаньня.
Нагадаю, шаноўныя слухачы, што нас можна слухаць на хвалях 19, 25, 31, 41 і 49 мэтраў і на сярэдняй хвалі 521 мэтр. Паводле дадзеных тэхслужбаў, найлепшая якасьць гучаньня на хвалі 31 мэтр, гэта 9 750 кылагэрцаў. Акрамя таго, вы можаце слухаць нас, чытаць і пісаць нам з дапамогаю інтэрнэту. Адрас нашага вэб-сайту: www.svaboda.org. Другая частка ліста Уладзімера Міцкевіча з Браслава прысьвечаная палітычным актуаліям. "Яшчэ можна пачуць у нас ад некаторых, што прэзыдэнт нічога ня ведае - ні пра кошты ў крамах, ні пра наш заробак, -- піша спадар Міцкевіч. -- Такім людзям, напэўна, не дапаможа нават вашае радыё... ". Сапраўды, у сьвядомасьці некаторых людзей ўмацавалася перакананьне, што прэзыдэнт проста ня ведае пра ўсё тое, што робіцца ўнізе. Дарэчы, некаторыя камэнтатары сцвярджаюць, што гэтая тэза -- "Лукашэнка добры, але яму перашкаджаюць" -- была адмыслова запушчаная "ў масы" праз агэнтаў КДБ ужо праз некалькі месяцаў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў, калі -- памятаеце -- адбылося першае падвышэньне коштаў на прадукты. У любым разе, стэрэатып аказаўся вельмі трывалым. І устойлівасьць ягоная, на мой поглад, мае гістарычныя парычыны. Людзі сталага веку памятаюць, што пад час рэпрэсіяў шмат хто гэтак жа быў перакананы, што Сталін ня ведае пра катаваньні і растрэлы, што ад яго хаваюць праўду пра мільёны зьняволеных у ГУЛАГу. А калі яшчэ глыбей у гісторыю - прыгадайце веру ў добрага цара-бацюхну... Такая вера ўласьцівая асобам ці пэўным сацыяльным групам, якія пазбаўленыя якраз веры ва ўласныя сілы і спадзяюцца, што нехта нешта зробіць за іх. І дарэчы, такіх людзей зусім нямала. Паводле незалежнай сацыялагічнай лабараторпыі НОВАК, сёньня рэйтынг Лукашэнкі - 39 адстокаў. І гэта -- пры надзвычай дрэнным эканамічным становішчы. Сацыёлагі сьцвярджаюць, што гэта рэйтынг - АСОБЫ, а не ПРЭЗЫДЭНТА Лукашэнкі. Гэткім чынам, у сьвядомасьці значнай часткі насельніцтва вобраз Лукашэнкі аддзелены ад нейкіхи палітычных ці дзяржаўных функцыяў. Ягоныя памылковыя дзеяньні як кіраўніка дзяржавы ніякім чынам не атаясамліваюцца з пэрсонай Лукашэнкі. Гэта выклікае асацыяцыю з вераю ў Бога - здараецца, чалавек просіць у Бога міласьці, а ўзамен трапляе ў бяду -- але з гэтае прычыны ягоная вера ў Бога не зьмяншаецца. І калі веру ў Бога мы лічым сьвятою, то веру ў палітыка асабіста я б назваў -- сьляпою. Ёсьць краіны, дзе такая вера дазваляе дыктатарам ўтрымліваць уладу як
заўгодна доўга -- Паўночная Карэя, Куба...
Згодны з Вамі, спадар Міцкевіч -- і будзем верыць, што выбары, якія ў цывілізаваным сьвеце ёсьць адзіным дэмакратычным мэханізмам перамены ўлады, ў Беларусі - адбудуцца. Сяргей Навумчык, Прага. |
© 1995-1998 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved. http://www.rferl.org |