border RFE/RL border

БЕЛАРУСКАЯ СЛУЖБА РАДЫЁ СВАБОДА

Гаўдэамус


52. Унівэрсытэцкая асьвета ў Вялікабрытаніі (2)

Брытанская сістэма адукацыя адна з самых дасканалых у сьвеце. Сымбалям яе поспехаў з"яўляюцца два самых старых і аўтарытэтных ўніверсітэты на брытанскіх астравах: Кэмбрыджскі і Оксфардскі. Трапіць у гэтыя ўніверсітэты - мара амаль кожнага таленавітага абітурыента са Злучаных шатаў Амерыкі, Канады, Францыі і іншых краінаў. І зразумела, маладых таленавітых беларусаў. Сёньня ў нашай чарговай перадачы сэрыі "Гаўдэамус" мы працягваем размову пра сутнасць гэтай брытанскай сістэмы. У чым яе спецыфіка? Ці варта адразу пасля школы намагацца паехаць на вучобу ў Брытанію? Ці патрэбная нейкая псіхалагічная перабудава, каб там вучыцца?  На гэтыя і іншыя пытаньні - адказ у сёньняшнім "Гаўдэамусе".

Вышэйшыя навучальныя ўстановы ў Вялікабрытаніі існуюць двух тыпаў: шматпрофільныя ўніверсітэты, якія маюць права надаваць уласныя навуковыя ступені любога ўзроўня (ад магістра да доктара) і ўніверсітэцкія калледжы (university sector colleges), якія даюць больш вузкую, чымся ва ўніверсітэтах падрыхтоўку. Бальшыня гэтых універсітэцкіх каледжаў тэхнічныя. Яны таксама надаюць навуковыя ступені, але не заўсёды гэта можа быць ступень доктара. Аспірант Кэмбрыджскага ўніверсітэту беларус Мікола Пачкаеў галоўныя рысы брытанскай сістэмы вышэйшай адукацыі бачыць у наступным.

Пачкаеў: У Англіі ўсе ўніверсітэты падзяляюцца на дзве катэгорыі. Гэта - Оксбрідж (гэта Оксфардскі і Кэмбрыджскі ўніверсітэты), а таксама ў пэўнай ступені Лёнданскі ўніверсітэт. Гэта Кінгс колледж. І з другога боку гэта так званыя "ред брікс" (чырвоная цэгла). Оксбрыджская сістэма мае шэраг адметнасьцяў. Распавядаць тут можна доўга, але сутнасць трэба выкласьці ў двух пунктах.  Першае датычнае акадэмічнай арганізацыі. Асноўны прынцып можна сфрамуляваць, як "праверана часам". Час дзеля праверкі тут быў - больш 7 стагоддзяў. Таму з часам утварылася спалучэньне высокатэхналягічнай сродкаў, з аднаго боку. А з іншага боку лепшых рысаў з акадэмічнае традыцыі. Другі пункт, што да студэнтаў, дык у оксбрыджы ажыцьцяўляецца вельмі пільны дагляд за акадэмічным стандартам.

Патрэбнае адпаведнае выясненьне: якім жа чынам адпавядаюць заходнія навуковыя ступені беларускім постсавецкім рэальнасьцям?
З чым можна параўнаць ступень бакалаўра, магістра,
 і доктара?

Бакалаўр - першая навуковая ступень, якую можна атрымаць звычайна пасля трох адоў навукі ў брытанскім універсітэце і чатырох у амерыканскім. Бакалаўры бываюць двух відаў: ВА /bachalor of arts/ і ВSC /bachalor of science/, бакалаўр мастацтваў і бакалаўр навукі. Ступень бакалаўра прыблізна адпавядае ў Беларусі дыплёму аб заканчэньні вну, калі яго ўладальнік не абараніў дыплёму.
Магістр - другая навуковая ступень, дзеля атрыманьня якой у вялікабрытаніі трэба вучыцца дадатковы год - два, а ў ЗША - два і нават тры гады.  Лічыцца, што навуковая ступень магістра адпавядае
беларускаму дыплёму аб вышэйшай адукацыі, калі яго ўладальнік абараніў дыплёмную працу."

І тут патрэбнае адно вельмі істотнае растлумачэньне. Сістэма навуковых ступеняў: бакалаўр - магістр - доктар - міжнародная ўніверсальная, характэрная для англамоўных краінаў. У Нямеччыне і Польшчы, напрыклад, да яе яшчэ даходзіць яшчэ адна больш высокая навуковая ступень "габілатасьон" ці "габілітацыя", якая вельмі прыблізна адпавядае савецкай ступені доктара навук.

 Але для вас жа, паважаныя радыёслухачы, важнае іншае: міжнародная ступень бакалаўра сымбалізуе сабой агульную ўніверсітэцкую падрыхтоўку, а магістэрыум - гэта ўжо спецыялізацыя, падрыхтоўка вас да адпаведнай прафесыі.  Вось чаму бакалаўрам можна быць толькі двух якасьцяў: мастацтва, альбо навукі, а вось магсітрам можна быць : гісторыі, паліталёгіі, мтэматыкі, фізікі, біялёгіі, мастацтвазнаўства і т.п.
Менавіта са ступенью бакалаўра вы атрымліваеце рэальную прафесыю і можаце пачынаць свой жыцьцёвы шлях.

Таму я лічу, што параўнаньне ступені бакалаўра з дыплёмам вышэйшай адукацыі савецкага вну, але без абароны дыплёмнай працы не зусім дакладнае. Магчыма, характэрызуючы брытанскую ступень бакалаўра, трэба было ўжыць тэрмін "незакончаная вышэйшая асвета".  Гэта, магчыма, першыя тры курсы, можа чатыры.

І тут узнікае пытаньне. Што лепш: ці адразу прабаваць паступаць у брытанскі ўніверсітэт, ці атрымаць тую агульную падрыхтоўку на першых двух-трох курсах беларускага вну, і ўжо пазней прабаваць працягваць сваю адукацыю ў Ангельшчыне, Шатландыі ці Уэльсе?

У кожнага з гэтых двух варыянтаў ёсць свае адмоўныя і пазытыўныя бакі.

Па-першае, ніводзін брытанскі ўніверсітэт ці каледж
не залічыць вам у якасьці "бакалареату" тры, ці нават чатыры курсы беларускага ўніверсітэту. Калі хочаш паводле брытанскай сістэмы лічыцца бакалаўрам, мусіш мець дыплём, можна без абароны дыплёмнай працы, можна нават пасля трох гадоў навучаньня, але дыплём. Як вядома, дзержаўныя вну Беларусі нідзе дыплемаў пасля так кароткага перыяду навучаньня не даюць.
Па-другое, амаль ніводзін брытанскі ўніверсітэт, ніводзін міжнародны фонд не дае стыпендыяў на першую ступень вышэйшай адукацыі, і калі вы захочаце паступаць адразу пасля школы вам трэба будзе плаціць за адукацыю з ўласнай кішэні.
І па-трэцьцяе, варыянт сканчэньня пачаткова некалькіх курсаў, ці усяго курсу навучаньня беларускага ўніверсітэту не зусім добры тым, што вы, магчыма, не будзеце псіхалагічна падрыхтаваныя да навучаньня ў брытанскім ўніверсітэце, хаця і заашчадзіце пры гэтым даволі значную суму грошаў.

Які шлях абраць, кожны павінен вырашаць у адпаведнасьці з ягонай канкрэтнай сітуацыяй і магчымасьцямі. Але, прыймаючы пастанову, трэба мець на увазе, што беларускі ўніверсітэцкі дыплём можа быць падставай для сканчэньня пазьней некалькіх магістэрскіх курсаў на розных заходніх універсітэтаў. Тэрмін "вечны студэнт", які на Беларусі мае нейкую негатыўную адзнаку, на захадзе, і ў Вялікабрытаніі сьведчыць хутчэй за ўсе аб выдатных якасьцях студэнта і аб тым, што ён атрымлівае сапраўды ўсеагульную адукацыю. Вось паслухайце, як склаўся шлях у самы прэстыжны брытанскі ўніверсітэт былога студэнта Беларускга Дзяржаўнага Універсітэта Міколы Пачкаева.

Пачкаеў: Нарадзіўся я ў Менску, скончыў 4-ю школу. У 1990 годзе паступіў на беларускамоўнае аддзяленьне гістфаку БДУ. На другім курсе перавёўся на другі курс новастворанага аддзяленьня міжнародных адносінаў. Потым у 1994 - 95 годзе вучыўся ў Ітон колледж у штаце Массачусетс, ЗША. Пасля я вярнуся і скончыў БДУ. Пазьней вучыўся ў Цэнтральна-Эўрапейскім універсітэце ў Будапешце, на факультэце палітычных навукаў.

Мяркую, што галоўная псіхалагічная праблема, якую вы можаце спаткаць у Брытанскім універсітэце, гэта тое, што на Беларусі студэнты прызвычаіліся вучыцца галоўным чынам на лекцыях, так бы мовіць з прафесарскага "голаса".  Нешматлікія студэнты робяць упор на самастойную працу, на працу з кнігай у бібліятэках.  І ўжо амаль напэўна ніводнаму беларускаму прафесару не прыдзе ў галаву вынесьці на экзамены, ці залікі пытаньні, якія не былі абмеркаваныя на лекцыях і семінарах.  У брытанскіх жа ўніверсітэтах гэта амаль што аксіёма, што студэнты праводзяць значна больш часу ў бібліятэках і лабараторыях, чымся ў аўдыторыях: на лекцыях і семінарах.  Самастойная праца студэнта - падстава брытанскай сістэмы адукацыі.  Але падрабязна аб гэтым у наступнай перадачы серыі "Гаўдэамус""

Мікола Іваноў
 

© 1995-1998 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc., All Rights Reserved.
http://www.rferl.org