RFE/RL |
Ці зможам мы ў ХХІ стагодзьдзі дажываць да 125 гадоў?(эфір 3 сьнежня 1999) Аўтар і вядучы – Алена Радкевіч. Ці зможам мы ў ХХІ стагодзьдзі дажываць да 125 гадоў? Калі мы ня зможам, дык, прынамсі, нашыя дзеці – дзякуючы вучоным, якія шукаюць гены з больш працяглай жывучасьцяй. Але ці захоча хто жыць так доўга? – вось пытаньне, на якое ўжо сёньня спрабуюць знайсьці адказ сацыёлягі, біёлягі, эканамісты. Пытаньню доўгалецьця ў ХХІ стагодзьдзі прысьвечаны наш наступны выпуск у сэрыі “Далягляды”. Ляўрэат пулітцэраўскай прэміі, амэрыканскі пісьменьнік Джонатан Вэйнэр піша пра сваю маці: “З кожным днём ёй усё цяжэй і цяжэй размаўляць і хадзіць, і калі я па тэлефоне запытаўся, што яна думае пра пэрспэктыву дажываньня ў далейшым да 125 – пасьля доўгай паўзы пачуў адказ: «Я б не рэкамэндавала». У свае 75 яна змагаецца з адным з незьлічоных сіндромаў, якія апаноўваюць пажылых людзей. З прычынаў, якіх ня можа растлумачыць ніводзін нэўрапатоляг, яе мазгавыя клеткі паступова запаўняюцца абломкамі, якія называюцца «целы Льюі». І сымптомы такія ж, як у хваробы Альцгаймэра, і прычыны таксама часам гэнэтычныя, – распавядае Вэйнэр. Ці павінна нашая старасьць быць настолькі вартай жалю? Перад тым як
сыйсьці з жыцьця – ці мусім мы згубіць большасьць натуральных дароў, якія
робяць жыцьцё вартым? Мы першыя людзі ў гісторыі чалавецтва, для якіх гэты
клопат робіцца асноўным. Для
Аптымістаў натхняе прагрэс, дасягнуты ў лябараторыі Сэймура Бэнзера пры Каліфарнійскім Інстытуце тэхналёгіі. Бэнзэр зрабіў першы дэталёвы макет унутранай структуры генаў. Ён са свім вучнем Рональдам Канопкам адкрыў першы так званы «гадзіньнікавы ген», які цікае ўнутры фактычна кожнай жывой клеткі, дапамагаючы нашаму арганізму арыентавацца ў часе сутак – рэагаваць на раніцу, дзень альбо вечар. Цяпер 70-гадовы Бэнзэр шукае ў нашых генах т.зв. «гадзіньнік гадзіньнікаў», які будзе ўказваць нашае часавае мейсцазнаходжаньне на шляху ад нараджэньня да сьмерці і вызначаць хуткасьць нашага старэньня. Нядаўна Бэнзэр адкрыў мутанта садавіннай мухі, якая жыве больш як 100 дзён, што прыкладна на траціну даўжэй за астатніх мух. Розьніцу ўтварае адзіны ген, які Бэнзэр называе «мэтузелла». Калі адзіны ген можа столькі зрабіць для мух (ці чарвякоў, ці мышэй – гэнэтычная інжынэрыя стварыла ўжо цэлы заапарк мэтузеллаў), дык што змогуць нашыя гены зрабіць для нас? Магчыма, сапраўды існуе гадзіньнік гадзіньнікаў і магчыма, (праўда, гэта толькі дапушчэньне), што біёлягі ХХІ стагодзьдзя змогуць перавесьці стрэлкі. Можа, яны змогуць стварыць Мэтузэлла-пігулкі, альбо ўколваць М-гены ў апладнёныя яйкі, і перахітрыць нашыя сьмяротныя целы, каб яны паверылі, што мы вечна маладыя. «Магчыма, -- раздумвае Бэнзэр, -- старэньне можа быць лепш апісанае ня ў якасьці гадзіньніка, а ў якасьці сцэнара, які мы можам спадзявацца адрэдагаваць. Калі б у старасьці мы паміралі такімі ж тэмпамі, як паміраюць людзі ва ўзросьце ад 10 да 15 гадоў – тады большасьць нас у Штатах жыло б 1200 гадоў». – прыводзіць меркаваньне Сэймура Бэнзэра часопіс «Тайм». Такім чынам, канчаткова пацьверджаны факт існаваньня ў клетках жывых істотаў гэнэтычных і біяхімічных мэханізмаў, якія адказваюць за аднаўленьне і амаложваньне гэтых клетак. Гіпотэзы наконт існаваньня падобных мэханізмаў «самаамаложваньня» хадзілі даўно, аднак іхная рэальнасьць яшчэ да нядаўняга часу была няпэўнай. І вось сёлета ў Каліфарнійскім унівэрсітэце зробленае лёсавызначальнае адкрыцьцё. Цяпер справа за практычным увасабленьнем. Біёлягі адкрылі мутацыі, якія назапашваюцца ў так званых мітахондрыях – батарэйках нашых клетак; магчыма, аднойчы біёлягі вынайдуць, як засьцерагчы нашыя батарэйкі ад зношваньня. Навукоўцы таксама могуць навучыцца аднаўляць канцавыя ўчасткі храмасомы -- маленькія нітачкі на канцы кожнай храмасомы, якія дапамагаюць трымаць нашыя гэнэтычныя зьвязкі разам, але зношваюцца з гадамі. Дасьледваньні могуць нават адкрыць спосаб вырошчваньня цэлых новых сэрцаў і пячонак з клетак! Такая пэрспэктыва, аднак, многіх засмучае: калі ўрэшце надыйдзе час нам сыходзіць са сцэны – ці ня будзем мы вынікам лябараторнага дызайну, жывымі пратэзамі: з фальшывымі зубамі, вачыма, ворганамі адчуваньня, фальшывым усім. Мы ўжо і так робім усё большыя посьпехі ў прэвэнтыўнай мэдыцыне і ў рамонце старых целаў: змаганьне з брушным тлушчам, атэрасклерозам, крывяным ціскам, цукрам у крыві, катарактай і г.д. Амэрыканскія фармацэўтычныя кампаніі ужываюць каля двух тузінаў лекаў супраць сындрому Альцгаймэра. У наступным стагодзьдзі цалкам магчыма, што малекулярныя біёлягі змогуць усё больш маніпуляваць нашай гэнэтычнай апаратурай – і гэта можа быць альбо велізарнейшай памылкай чалавецтва, альбо найважнейшым абнаўленьнем кампутарных праграмаў ХХІ стагодзьдзя: уявіце - карыстальнік, напрыклад, зможа ўжываць любую вэрсію праграмы амаложваньня на выбар! Вядома, у пытаньні аб старасьці навука ўсё яшчэ дзіця. Часопіс “Тайм”,
гаворачы на гэтую тэму, ужывае мэтафару, зразумелую толькі амэрыканцам:
“Ёсьць шмат біёлягаў, якія вераць, што старэньне і сьмерць ёсьць настолькі
ж непазьбежнымі, як падаткі.” – піша Джонатан Вэйнэр. Ніхто ня ведае, ці
жыцьцё чалавека падыйдзе ўрэшце рэшт да нейкага бар”ера, ці, як гукавы
бар”ер, мяжа жыцьця
Ніхто таксама не разумее эканамічных бар”ераў. Рональд Лі, дэмограф
Каліфарнійскага Ўн-ту Берклі, вылічыў, што за кожны год, які мы дадаем
да сярэдняй працягласьці жыцьця, эканоміка мусіць вырасьці на 1 працэнт,
каб аплаціць гэты выйграны ў сьмерці год.
А як вырашыць праблему мазгавых клетак? Лічыцца, што ў чалавека пасьля 14-ці гадоў новыя клеткі мозгу не зьяўляюцца, а толькі паволі старэюць тыя, што ўжо існуюць. Выказваецца вэрсія, што “гвалтоўнае” амаложваньне мазгавых клетак можа мець катастрафічныя наступствы: будуць страчаныя ўсе, альбо большасьць, ведаў, назапашаных на працягу жыцьця. Амаложаны чалавек можа атрымаць розум немаўляці. Калі ж выключыць клеткі мозгу з праграмы амаложваньня, то будзе працягвацца натуральны працэс іхнага старэньня, і ва ўзросьце некалькіх соцень гадоў чалавек будзе выглядаць, скажам, на 30, але быць у поўным маразме. Так што вучоным ёсьць яшчэ над чым папрацаваць. Правёўшы больш як 50 гадоў у лябараторыі Каліфарнійскага інстытута, Сэймур Бэнзер занадта добра знаёмы са складанасьцямі чалавечага жыцьця, каб верыць у міты – накшталт фантанаў маладосьці. Ён лічыць, што старасьць павінна вывучацца, як хвароба, і цяпер прысьвячае сваё жыцьцё, як ён кажа,“разгадваньню фактаў”. Аднак, ён не выносіць, калі прэса разьдзімае сэнсацыі, паішучы пра вывучэньне працягласьці жыцьця. . “Я спадзяюся, што гэтае пушчаньне пылу ў вочы ня будзе мець такога ж выніку, як Ніксанаўская вайна з ракам”, -- кажа Бэнзер. Сярэдняя працягласьць жыцьця ў сьвеце няўхільна павялічваецца – там, дзе гэтаму працэсу не замінаюць войны, пошасьці, экалягічныя катастрофы. Пасьля аварыі на Чарнобыльскай АЭС, напрыклад, тэмпы сьмяротнасьці ў Беларусі павялічыліся больш чым у 2-3 разы. Своеасаблівасьць сучаснай беларускай сытуацыі, на думку спэцыялістаў, у тым, што людзі пачалі паміраць маладымі. Сьмяротнасьць сярод людзей 25-30 гадоў павялічылася на 32 адсоткі, у групе 35 – 40-ка гадоў – больш як на 34, а сярод 40 – 45-цігадовых – аж на 38. У той жа час сьмяротнасьць сярод 65-70-ці гадовых узрасла толькі на 23 адсоткі. Значна скарацілася і сярэдняя працягласьць жыцьця. 10 гадоў таму беларускія жанчыны жылі больш як 75 гадоў, цяпер – 74; мужчынскае ж жыцьцё зьменшылася з 66-ці да амаль 62-ух. Увогуле ж у Беларусі ўпершыню адбываецца абсалютнае зьмяншэньне колькасьці насельніцтва – за апошнія пяць гадоў беларусаў паменела на 119 тысячаў чалавек. Магчыма, што цяперашняе пакаленьне будзе спажываць
Амэрыканскі пісьменьнік Джонатан Вэйнэр гаворыць у інтэрвію
Алена Радкевіч, Прага
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-1999 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |