news programs realaudio contact archive
      Мясцовыя выбары
    Беларусь - Расея
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны
    Вайна з тэрарызмам

      Курапаты
    Палітычная геаграфія
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    Цытаты мінулага

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Чытальная заля
    Жывая мова
    Данчык выбірае

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Дазвол на выезд
    Здароўе
    Мая Свабода
    Прыватны дзёньнік

  
   Шукайце ў Google


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints


   Беларускі рэйтынг

   


1 Чэрвеня 2004
 
У МЕНСКІМ ГАРВЫКАНКАМЕ ПАЧАЛАСЯ “ЧЫСТКА”
Свае пасады страцілі начальнікі “Менскзелянбуду” і “Гаррамаўтадару”, іх звольнілі пасьля нарады ў Аляксандра Лукашэнкі, які даў менскім чыноўнікам шэсьць месяцаў для навядзеньня парадку ў сталіцы. Вымовы і заўвагі атрымалі намесьнікі старшыні гарвыканкаму Міхаіла Паўлава ды галоўны архітэктар Менску Руслан Белагорцаў.
 
Юры Сьвірко, Менск
 
У двары гарадзкога выканкаму ды з боку плошчы Незалежнасьці ў аўторак пачалі высаджваць кветкі. Супрацоўніцы “Менскзелянбуду” сказалі мне, што пакуль саджаюць кветкі, абмяркоўваюць лёс свайго начальніка Анатоля Струкава, які нібыта арыштаваны. Аднак гэтая інфармацыя не пацьвердзілася: спадара Струкава, начальніка “Менскзелянбуду”, ды Івана Гурыновіча, кіраўніка “Гаррамаўтадару”, проста звольнілі з пасадаў.

Але гэтыя зьвесткі трымаюцца ў сакрэце. Прэсавая сакратарка Менскага гарвыканкаму Алена Аўрынская сказала, што афіцыйных папераў яшчэ ня бачыла, ды накіравала мяне з другога паверху на першы, у пратакольны аддзел. Адтуль давялося схадзіць яшчэ ў некалькі кабінэтаў. Калі я паскардзіўся адной з супрацоўніц апарату, што ў іх сапраўды вялікая забюракратызаванасьць, яна адказала мне паўжартам: “Прыходзьце праз паўгоду, калі скончыцца новы пэрыяд навядзеньня парадку”. Нагадаю, што летась Аляксандар Лукашэнка абвяшчаў “год навядзеньня парадку на зямлі”. Цяпер для сталіцы аб’явілі адпаведнае паўгодзьдзе.

У калідорах сталічнага выканкаму я нарэшце сустрэў намесьніка старшыні Віктара Буру, які ў інтэрвію Радыё Свабода паведаміў першую афіцыйную інфармацыю пра захады, зробленыя пасьля Лукашэнкавай нарады. Спадар Бура, прызначаны на сваю пасаду Аляксаyдрам Лукашэнкам толькі сёлета ў лютым, распавёў, што звольненыя кіраўнікі двух унітарных прадпрыемстваў гораду, за якія ён адказвае, — Анатоль Струкаў ды Іван Гурыновіч. Ці значыць гэта, што пацярпелі толькі два чыноўнікі?

(Бура: ) “Ня два. Вымову атрымаў першы намесьнік старшыні Ярохаў Мікалай Міхайлавіч, заўвагі атрымалі яшчэ два намесьнікі старшыні Менгарвыканкаму, улучна са мной”.

(Карэспандэнт: ) “А вам за што?”

(Бура: ) “Напэўна, за недастатковы кантроль. Вымову атрымаў галоўны архітэктар — зноў жа нягледзячы на непрацяглы час знаходжаньня на пасадзе. Але яму падпарадкаваныя праектныя інстытуты — не задавальняе аўтарскае суправаджэньне праектаў. Дадаткова яму даручана прыцягнуць да адказнасьці дырэктараў праектных інстытутаў. Таксама прыцягнутае да дысцыплінарнай адказнасьці кіраўніцтва камбінату “Менскбуд”. Гэты арганізацыйна-кадравы ланцужок досыць вялікі”.


archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2004 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.