news programs realaudio contact archive
      Мясцовыя выбары
    Беларусь - Расея
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны
    Вайна з тэрарызмам

      Курапаты
    Палітычная геаграфія
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    Цытаты мінулага

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Чытальная заля
    Жывая мова
    Данчык выбірае

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Дазвол на выезд
    Здароўе
    Мая Свабода
    Прыватны дзёньнік

  
   Шукайце ў Google


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints


   Беларускі рэйтынг

   


1 Чэрвеня 2004
 
“ПАРАДОКСЫ ЖЫЦЬЦЯ” ВАСІЛЯ БЫКАВА ЗЬЯВЯЦЦА Ў ДЗЕНЬ ЯГО НАРОДЗІНАЎ
Адкрыцьцём мэмарыяльнае аўдыторыі на філялягічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту распачнуцца ў Менску ўрачыстасьці да 80-годзьдзя народнага пісьменьніка Васіля Быкава.
 
Валянціна Аксак, Менск
 
18 чэрвеня на філфаку БДУ распачнецца міжнародная навуковая канфэрэнцыя. Гэта першая імпрэза ў праграме ўрачыстасьцяў, якія з нагоды 80-годзьдзя Васіля Быкава ладзіць Саюз беларускіх пісьменьнікаў разам з Белдзяржунівэрсытэтам. Гаворыць старшыня Рады саюзу Алесь Пашкевіч:

(Пашкевіч: ) “Канфэрэнцыя, якую ладзіць БДУ разам з Саюзам пісьменьнікаў, пачынаецца 18-га ад 10-й плянарным паседжаньнем. І тады ж на філфаку адбудзецца адкрыцьцё аўдыторыі імя Васіля Быкава. Зь вітальнымі словамі, чакаецца, што выступяць кіраўнікі дэлегацыяў украінскіх, расейскіх, фінскіх пісьменьнікаў. Потым будзе праца навуковых сэкцыяў”.

19 чэрвеня ў дзень народзінаў Васіля Быкава ўдзельнікі міжнароднае навуковае канфэрэнцыі разам з роднымі й блізкімі ўшануюць памяць Майстра ля яго магілы на Ўсходніх могілках. А ўвечары таго ж дня ў Доме літаратара адбудзецца вялікая мэмарыяльная вечарына, падчас якое будуць прэзэнтаваныя ўсе кнігі, якія выйшлі за час, як ня стала пісьменьніка. І калі з выдадзенымі нядаўна кнігазбораўскім томам выбраных твораў і томам радыёпубліцыстыкі “Быкаў на Свабодзе” некаторыя чытачы ўжо пасьпелі пазнаёміцца, то новая кніга “Парадоксы жыцця” чакаецца непасрэдна на гэтай вечарыне. У кнігу, якую выдае “Беллітфонд”, увайшлі аповесьць “Афганец” і іншыя апошнія творы Быкава, частка зь якіх нідзе яшчэ не друкавалася. Але кніга дзьвюхмоўная і выходзіць пад шапкай бібліятэкі Міжнароднага літаратурнага фонду. І вось чаму, гаворыць Алесь Пашкевіч:

(Пашкевіч: ) “ Васіль Уладзімеравіч, як і Алесь Адамовіч, атрымаў прэмію Міжнароднага літаратурнага фонду “За годнасьць і мужнасьць таленту”. Кнігі ляўрэатаў — гэта прэміі, выходзяць па-расейку. Там Булат Акуджава, Віктар Астаф’еў… Тут зробленае выключэньне, пра якое Саюз пісьменьнікаў хадайнічаў і якое падтрымала праўленьне Міжнароднага літфонду. Кніга Быкава выйдзе і на роднай мове, спачатку тэксты па-беларуску, а потым па-расейску”.

Паралельны пераклад апошніх твораў Васіля Быкава на расейскую мову зрабіла Ірына Шаўлякова. Дзьвюхмоўная кніга “Парадоксы жыцьця” выходзіць накладам 2 тысячы асобнікаў і будзе прадавацца ў кнігарнях Менску, Масквы і Кіева.


archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2004 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.