news programs realaudio contact archive
      Мясцовыя выбары
    Беларусь - Расея
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны
    Вайна з тэрарызмам

      Курапаты
    Палітычная геаграфія
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    Цытаты мінулага

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Чытальная заля
    Жывая мова
    Данчык выбірае

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Здароўе
    Прыватны дзёньнік

  
   Шукайце ў Google


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints


   Беларускі рэйтынг

   


25 Сакавіка 2004
 
СЬВЯТКАВАНЬНЯМ У МЕНСКУ ПЕРАШКОДЗІЛІ МІЛІЦЫЯНТЫ, У ТЫМ ЛІКУ РАСЕЙСКІЯ
Стажоры з Расеі затрымалі на Кастрычніцкай плошчы Вячаслава Сіўчыка і яшчэ двух чалавек. З расейскімі міліцыянтамі сутыкнуліся ў Цэнтральнай РУУС Менску Вінцук Вячорка ды іншыя затрыманыя на пляцы Волі. Некаторых удзельнікаў зьбілі. Ня выключана, што гэтыя ж расейцы сканфіскавалі шыльду ў гонар Кастуся Каліноўскага на вуліцы ягонага імя.
 
Юры Сьвірко, Менск
 
Яшчэ да 17-й гадзіны, калі меркавалася пачаць у цэнтры Менску народныя гуляньні, на Кастрычніцкай плошчы пачаліся затрыманьні. Былы сябра БНФ Вячаслаў Сіўчык і яшчэ два чалавекі – Валянцін Баранаў і Дзяніс Буйніцкі –трымалі плякаты “Жыве БНР”, “Жыве незалежная Беларусь” і “Беларусы маюць права абіраць уладу”.

Каб застацца на Кастрычніцкай плошчы, яны прыкавалі сябе ланцугамі да слупоў асьвятленьня ўздоўж праспэкту Скарыны. Аднак гэтых трох чалавек здолелі вызваліць з ланцугоў, каб затрымаць і адвезьці ў Цэнтральную раённую ўправу ўнутраных справаў.

Адтуль Вячаслаў Сіўчык, якога разам са спадарамі Баранавым і Буйніцкім пакінулі за кратамі на ноч, распавёў па тэлефоне наступнае:

(Сіўчык: ) “Было кінута вельмі шмат супрацоўнікаў розных сілавых ведамстваў. Спачатку былі парваныя плякаты. Пасьля зубілам перарубілі ланцугі, якімі да слупоў былі прыкаваныя людзі. Людзі ў цывільным рэпрэзантавалі сябе як расейцы. Яны сказалі, што яны ня нашы. Што яны расейскія. Напачатку былі толькі два беларускіх міліцыянты, каторыя былі абсалютна ветлівыя. Яны папрасілі зьняць плякаты, і ніякіх іншых дзеяньняў не прадпрымалі. Усе гвалтоўныя дзеяньні рабілі людзі ў цывільным”.

Людзі ў цывільным пачалі зьбірацца да 17-й гадзіны й на пляцы Волі. Адзін зь іх пачаў высоўваць прэтэнзіі маладому хлопцу, які прыйшоў туды ў камуфляжы з нашыўкай, на якой былі выява бел-чырвона-белага сьцягу ды надпіс “Узброеныя сілы Беларусі”. Гэтыя прэтэнзіі выклікалі абурэньне тых, хто прыйшоў на сьвяточныя гуляньні – маўляў, самі форму ня носяць ды іншым не даюць. Калі на пляцы Волі сабралася больш за 100 чалавек, чацьвёра ў цывільным і з сабакам, які моцна брахаў, схапілі нейкага мужчыну ды пацягнулі ў міліцэйскую машыну, што выклікала пратэсты прысутных і крыкі. (Чуваць брэх сабакі.)

Потым на пляц Волі прыйшлі прадстаўнікі Партыі БНФ Вінцук Вячорка ды Алесь Бяляцкі. Апошняга раптам скруцілі трое ў цывільным, адзін зь іх пачаў біць спадара Бяляцкага па галаве. Яго й спадара Вячорку таксама пацягнулі ў машыну. Потым зачыстку на пляцы Волі распачалі амонаўцы.

(Галасы: ) “Мы ж не за немцаў!”

(Міліцыянт: ) “Мы понимаем”.

(Жанчына: ) “Ён не за немцаў, ён за Беларусь!”

(Міліцыянт: ) “Проста ўидите отсюда, и всё”.

(Жанчына: ) “Мы ж за вас. Каб вы не ваявалі ў Чачні!”

Большую частку людзей з пляцу Волі выціснулі ў бок станцыі мэтро “Няміга”. Іншыя пайшлі па вуліцы Інтэрнацыянальнай да помніка Янку Купалу, але па дарозе некаторых таксама затрымалі.

Да позьняга вечара больш за 10 чалавек трымалі ў Цэнтральнай РУУС. Пасьля таго, як яго выпусьцілі, Вінцук Вячорка заявіў Радыё Свабода:

(Вячорка: ) “Гэта сьведчаньне крызысу ўлады. Гэта выбар абсалютна нерацыянальнай мадэлі паводзінаў. Я маю на ўвазе ўсё разам: забарону сьвяточнай вечарыны, гэты абсалютна дзікунскі хапун, які адбыўся на пляцы Волі. Гэта сьведчаньне абсалютна злачыннага характару так званага саюзу Беларусі і Расеі. У сёньняшніх падзеях прымалі ўдзел міліцыянты-стажоры з Расеі. Прынамсі з гарадоў Цьвер і Архангельск міліцыянты ў Цэнтральным РАУС ёсьць. І яны такім чынам атрымліваюць тут стажыроўку, як даваць рады масавым акцыям. І не абы калі, а менавіта 25 сакавіка. Яны трэніруюцца на незалежніках”.

Спадар Вячорка распавёў, што адзін з затрыманых – Андрусь Козел – да прыезду ў Цэнтральную РУУС меў зьбіты твар. Пакуль затрыманых адвозілі ў міліцыю, астатнія прайшлі з пляцу Волі ў парк імя Янкі Купалы. Людзі ўскладалі кветкі да помніка Купалу й сьпявалі. (Гучыць песьня.)

У гэты ж час у менскім мікрараёне Зялёны Луг, на вуліцы Каліноўскага, незарэгістраваная арганізацыя “Правы альянс” спрабавала прымацаваць да кінатэатру “Вільнюс” адноўленую шыльду, якая нагадвала пра тое, чаму вуліцу назвалі ў гонар Кастуся Каліноўскага. Адзін з удзельнікаў імпрэзы Алесь Піткевіч распавёў Радыё Свабода:

(Піткевіч: ) “Калі падышлі людзі, каб усталяваць шыльду ў гонар Кастуся Каліноўскага, пад'ехаў аўтобус з амонаўцамі. Дакладней, толькі некалькі амонаўцаў і паўтары дзясяткі ў штацкім. Без тлумачэньняў яны забралі шыльду. Мы спрабавалі ім растлумачыць, што рашэньнем Гарвыканкаму тут была шыльда, якая была скрадзеная. І яе мы аднаўляем... Адзін з гэтых людзей сказаў: "Мне он не родственник, і никакой не герой".”

Спадар Піткевіч мяркуе, што гэта таксама мог быць міліцыянт з Расеі.

Завершыліся сьвяткаваньні ў Менску ў Доме літаратара вечарынай з удзелам паэтаў і пісьменьнікаў, падчас якой адбылася прэзэнтацыя новага нумара часопісу “Дзеяслоў”, прысьвечанага Дню Волі, і кнігі Васіля Быкава “Доўгая дарога дадому” ў перакладзе на расейскую мову.


archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2004 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.