border RFE/RL border

БЕЛАРУСКАЯ СЛУЖБА РАДЫЁ СВАБОДА

З нашай пошты:


г.Менск
Кожны дзень я слухаю вашы перадачы зь вялікай увагай. Асабліва зараз, калі ідуць палітычныя ігры ў вярхах дзьвюх дзяржаў. Вы павінны кожны дзень (а ня адзін раз у нядзелю "Праскі акцэнт") перадаваць, крычаць аб анэксіі Расеяй нашай незалежнай сувэрэннай Беларусі. Кожны разьдзел дамовы скрупулёзна аналізаваць, можа хто падкажа нам выйсьце... І таксама вы павінны ведаць, што калі мы зьнікнем як самастойная дзяржава, то й радыёстанцыя "Свабода" нам ужо будзе не патрэбная, як не патрэбныя будуць і апазыцыйныя партыі.
Л.Сянькевіч

Менская вобласьць
г.Барысаў
Сёньня беларуская служба радыё "Свабода" ўжыла ў сваіх перадачах словы-русізмы: "заложнік" замест правільнага "закладнік" і "акружэньне" замест правільнага "атачэньне".
Такія моўныя вольнасьці для радыёжурналістаў РС недапушчальныя.
Алесь Шустоўскі, 46 гадоў

Украіна
Рівненська вобласьць
м.Рокітне
В програмі "Символ Віри", що була в ефірі 16 жовтня, приймав участь пан Валерій Лістратов, народний цілитель з Мінську. Він згадував пра свого тата, що живе в селі і до цих пор лікуе деякі хвороби, зокрема -- эпілепсію. Якщо то можливо, отче, я хотів би через вас отримати адресу пана Валерія Лістратова, щоби дознатися в нього адресу його батька...
Коли говорити взагалі про "Символ Віри", то передача прекрасна, я навіть записую на магнітофон іі щосуботи. Якість запису мене влаштовуе цілком, найчистіше чути на 41 хвилі. Я був би вам, всечесніший отче Бондарук, щиро вдячний, якби можна було б повторити передачу, де мова йшла про самогубство...
Олександер Богданець, Божою милістю украінец, 1961 року народження

Менская вобласьць
г.Смалявічы
...Дасьведчаныя кажуць, што на радыё "Свабода" атабарылася мноства халуёў КГБ... Тэмы халуізацыі беларускага (тэрытарыяльна) халопства і грамадзянства патрабуюць свайго асьвятленьня. Тэрмінова. Шырока і глыбока. Дарэчы, гэта работа не аднаразовая -- нешта аднойчы выказалі і забыліся, пайшлі "далей". Трэба агучыць цэлы курс лекцыяў, наладзіць дыскусіі са зваротнай сувязьзю. Трэба задзейнічаць як мага больш слухачоў.
Эдуард Тобін

г.Менск
...Вам, паважаныя, жадаю наладзіць больш плённую працу! Што датычыцца чутнасьці, дык на сярэдняй хвалі, так здараецца, вас чутна лепш, чым на кароткіх хвалях! Вось бы каб вы змаглі "заплыць" у FM ці ўльтра-каротка-хвалевыя плыні. Напэўна б, тады ніякі паразыт не прыліп бы, ды ніякі п'яны браканьер не заглушыў бы! Няхай жыве Беларуская Мова ў вашай Станцыі! Жыве Беларусь!
Уладзіслаў Жыгалка

Віцебская вобласьць
г.Глыбокае
...Слухаю вашы перадачы амаль кожны дзень, гэта як глыток сьвежага паветра ў душны дзень, перад навальніцай. Адрас і імя не мае, вы разумееце чаму.
Тодар Краміч

г.Менск
У нядзелю слухаў дыскусію па моўным пытаньні, у якой бралі ўдзел Я.Максімюк, В.Вячорка і спадарыня з Ню Ёрку. Я цалкам салідарны з поглядамі спадароў Яна і Вінцука. Сфэра ўжываньня нашай мовы звузілася толькі з-за гвалтоўнага ўціску ўлады... Аб тым, каб радыёстанцыя "Свабода" вяшчала на Беларусь па-расейску, скажу, што гэта ідыятызм. Прабачце за грубасьць, але гэта так, бо больш за 90% насельніцтва Беларусі поўнасьцю разумее субяседніка, які гаворыць па-беларуску. Калі б сёньня А.Лукашэнка і ўся вэртыкаль, як таго патрабуе здаровы сэнс, загаварылі на нацыянальнай дзяржаўнай мове, то заўтра гаварыла б на ёй усё насельніцтва -- ад міністраў да токараў. Радыёстанцыя "Свабода" правільна робіць, ведучы перадачы на Беларусь па-беларуску: тут і павага да дзяржавы і народу, і доказ таго, што наша мова ня бедная, як аб тым казаў А.Лукашэнка, і спрыяньне яе пашырэньню...
Віктар Скараход

Бяз адрасу
Праслухаў толькі што "Праскі акцэнт", прысьвечаны праблеме ўжываньня беларускае мовы, у прыватнасьці, для патрэбаў мас-мэдыяў.
Наколькі я зразумеў спадарыню Фіцпатрык, яна не прапануе ані скасоўваць беларускае вяшчаньне РС/РВЭ, ані ўводзіць расейскамоўныя перадачы ў сетку Беларускае службы. Я зразумеў ейную прапазыцыю так, што трэба ўвесьці спэцыяльныя праграмы, скіраваныя на Беларусь у Расейскую службу радыё "Свабода"... Мне здаецца, што няма ніякіх прычынаў, каб Расейская служба РС ня мела перадачаў, скіраваных на Беларусь, тым больш, што гэтая служба мае значна большыя часавыя і іншыя мажлівасьці. Натуральна, гэта ні ў якім разе не павінна прывесьці да скарачэньня беларускамоўных перадачаў Беларускае службы...
Магістар Андрэй Дубіна, асьпірант Варшаўскага ўнівэрсытэту

Гомельская вобласьць
г.Жлобін
...Пастаянна слухаю вашы перадачы ўжо зь дзесяць гадоў і хацеў бы выказаць сваё меркаваньне на іх конт. Спачатку пра чутнасьць. Тут бяз слова "наканаваньне" цяжка абысьціся. Зь пераходам на зімовы час прыём значна пагоршыўся на ўсіх хвалях. Асабліва а 18-й гадзіне слухаць ваша радыё амаль немагчыма. Часам выратоўвае ранішняя праграма, але тут ужо вельмі нязручны час, досыць рана, і ў гэты час яшчэ амаль усе патэнцыйныя слухачы сьпяць. Цяпер пра зьмест. Вельмі мала часу надаеце вечным тэмам: рэлігіі, гісторыі, літаратуры. Зьнікла выдатная праграма "Раздарожжы". А нейкаму Акудовічу далі аж дзьве перадачы. Хоць я так і не зразумеў, што спадар В.Акудовіч хацеў данесьці слухачам пра філязофію Канчэўскага. Тое ж аб гутарцы з сп. В.Булгакавым аб Янку Станкевічу. Адно што ўцяміў я зь ягоных высноў, гэта заклік да гвалтоўных дзеяньняў у абарону нашай Незалежнасьці. І тут з сп. Валеркам, як і зь іншымі, хто ўважае, што гвалтам можна нешта добрае дасягнуць, я вельмі жадаю паспрачацца... Хачу вельмі падзякаваць Сяржуку Абламейку за яго вельмі файную праграму "Сымбаль веры" -- проста супэр!
Уладлен Блізьнец, 24 гады, парафіянін рымска-каталіцкай грамады Жлобіна

Латвія
г.Даўгаўпілс
...Ваша радиостанция работает вхолостую, не достигает намеченных целей. В Витебской и Гродненской областях вас не слушают, ибо сигналы вашей радиостанции в основном не слышны или плохо слышны.
М.Козел

Берасьцейская вобласьць
г.Пінск
Адзіная радасьць для мяне - сустрэча з вамі на "Свабодзе", а таксама з "Нашай Нівай"...
Марыя Кіркевіч, пэнсіянэрка

Гомельская вобласьць
в.Судкава
Слушаю вас уже 7 лет, обычно белорусские выпуски -- есть чем занять мозги и услышать слово правды, на БТ и радио Беларуси время остановилось в 90-м году, только политические персонажи другие, одно упоминание об этих средствах массовой информации нагоняет тоску и уныние...
Андрэй Кішкурнаў

г.Менск
Ці маеце вы рацыю на радыё "Свабодзе", калі выносіце на ўвесь сьвет пытаньне аб мове? Гэта вельмі напамінае часы лукашысцкага рэфэрэндуму. У нармальнага грамадзяніна Беларусі такое пытаньне не паўстане. Нешта з вамі нядобрае робіцца, спадары зь беларускага радыё "Свабода". Азірніцеся! Мусіць, у вас працуе КГБ Расеі, ці вы адпрацоўваеце чужыя грошы? У здаровым асяродку пытаньне, на якой мове размаўляць, не паўстае.
А.М. (падпісваюся ініцыяламі, бо ўжо не давяраю вам)

г.Менск
Даўно слухаю ваша радыё. Дзякуючы яму я палюбіў сваю мову, нашу Радзіму і ўсіх людзей. Дасканала вывучыў гісторыю нашай роднай Беларусі. І зразумеў, што наша мова і наша дзяржава такая самая моцная, як і ўсе мовы сьвету... Дзякую вам, што вы ёсьць. Жывіце доўга-доўга і ніколі не пераходзьце на расейскую мову, бо гэтым крокам вы згубіце сваіх слухачоў.
Мікола Вештарт

Менская вобласьць
м.Койданаў (Дзяржынск)
...37% жыхароў згодна попісу размаўляе на сваёй роднай беларускай мове ў хатніх умовах. У вашай перадачы былы выконваючы абавязкі старшыні БНФ Лявон Баршчэўскі, растлумачваючы гэтую лічбу, зусім сур'ёзна кажа, што, маўляў, люд захаваў сваю мову ды гэта сьведчыць аб яго сьвядомасьці. Поўнае няведаньня справы! Нават у хатніх умовах беларускай мовай карыстаецца абмежаваная колькасьць людзей. Ня будзеш жа называць беларускай мовай так званую "трасянку", якая паўсюдна гучыць у вёсцы ды сярод простых месьцічаў родам адтуль жа, не забыўшыхся сваіх каранёў...
Міхал Сантаровіч

Берасьцейская вобласьць
г.Баранавічы
У "Вострай Браме" зараз варта добра падсумаваць усе вынікі беларускай справы, асабліва ў ХХ ст...
Уладзімер Юрэня

Магілёўская вобласьць
г.Глуск
Вось учора пасьля працоўнага дня ў 19.00 уключыў я прыймач, і во радасьць – сустрэча з Васілём Быкавым. Спачатку было крыху чутна, а к канцу лукашысты далі такія моцныя перашкоды, што прыйшлося адмовіцца ад радыёпрыёму...
Учора ж у 22.00 зноў уключыў прыймач, ужо хацеў паслухаць вас, але ня тут-та было, яшчэ Дракахруста трохі было чуваць, а жаночы голас цераз лукашэнкавыя перашкоды ніяк не прабіваўся, прыйшлося прыймач выключыць...
Ян Эмоцын

г.Горадня
...Раскажыце па радыё аб спэцслужбах, якія працавалі ў ГДР, Польшчы, Румыніі. Расказвайце больш не аб спорце (аб спорце Менск многа гаворыць), а аб чорных старонках гісторыі бальшавікоў. Завядзіце перадачу "Злачыны камунізму", каб як мага больш людзі ведалі аб гэтым. Гэта ўсё затойвалася. Такая перадача павінна быць кожны дзень. Аб тым, што перадачы павінны ісьці на беларускай мове, ня можа быць і рэчы. Дзякуем працаўнікам радыё "Свабода" за тую добрую работу, што праводзіцца. Так хочацца пачуць слова праўды, ды яшчэ на роднай мове. Зь менскага радыё льецца адна хлусьня на рускай мове, як у часы Сталіна-Брэжнева.
А.Антановіч (падпісваем псэўдонімам, так лепш, ня хочам выдаваць цэнзуры сапраўдных каардынатаў)

г.Менск
...Прабачце, але мне чамусьці апошнім часам вельмі не падабаюцца вашыя некаторыя карэспандэнты і дыктары! Голас М.Д. наганяе такі сум! Здаецца, што ён гэта робіць сьвядома? Навошта? Ня трэба быць дрэнным ды злым, лепш быць разумным ды добрым...
Уладзіслаў Жыгалка

Менская вобласьць
м.Койданава (Дзяржынск)
Дазвольце яшчэ раз зьвярнуць увагу на пытаньне 37 адсоткаў жыхарства, размаўляючых у хатніх умовах на беларускай мове, згодна попісу.
Спадар Жданко даводзіў, што ў Расеі дзе-небудзь на Кубані ці ў Валагодзкай губэрні тубыльцы не разумеюць па радыё ды тэлебачаньні маскоўскіх вестуноў. Аднак лічацца прамаўляючымі на расейскай мове. Нашыя ж 37% таксама атаясамліваюць сябе носьбітамі беларускай мовы, хаця адпаведна не адрозьніваюцца нічым ад расейцаў з Кубані ці Волагды... Маўляў, па Жданко літаратурнаю моваю шмат хто не валодае. Галоўнае -- усьведамленьне сябе беларусамі.
...Назваць жа беларускай гэту мову нельга [пра трасянку], калі не сказаць больш жорстка, што гэта вычварэнства. Усё мы цудоўна разумеем. Ды наша задача складаецца ня ў тым, каб пляскаць у ладкі, адзначаючы, які люд у нас сьвядомы на 37 адсоткаў, а скіроўваць наша грамадзтва сваёй працай на годнае ўжываньне роднай мовы. Што, дарэчы, з посьпехам робяць часапісцы радыёстанцыі "Вольнасьць".
Міхал Сантаровіч

г.Менск
...Я хочу стать наемником, чтобы мстить такому правительству, которое делает беспредел. Если можно, напишите мне адрес, по которому я мог бы обратиться.
Н.Старэнькі

г.Менск
У "Неабжытай спадчыне" была зроблена спроба пазначыць некаторыя вартыя перайманьня ў дваццаць першым стагодзьдзі адметныя праявы нашага культурнага набытку. І дзядзька Рыгор, і спадарыня Канаплянік-Уладыкоўская, і ўсе іншыя ўдзельнікі перадачы гаварылі надзвычай слушныя рэчы. А мне ў гэты час думалася, што, на жаль, у будучыню з сабой забіраем нямала прыкрага, з чым так і ня справіліся ў стагодзьдзі дваццатым... Учора ў "Вострай Браме" прыгадваў нейкія моманты з жыцьця Беларускай сьпеўна-драматычнай майстроўні Сяргей Шупа. Яшчэ раней на "Свабодзе" гаварылася пра сустрэчу колішніх удзельнікаў моладзевых суполак, якія вырашылі паяднаць намаганьні дзеля ўнясеньня духу тых, дзесяцігадовай даўніны, дзён у сучасны наш побыт...
Ва ўсіх перадачах "Свабоды" падобнага кшталту неяк не прагучала думка, што ўсе гэтыя адраджэнцкія праявы грунтаваліся прама ці ўскосна на ідэі абароны спадчыны. А нельга ж забывацца, што тагачаснае беларускае Адраджэньне прарастала на гэтай урадлівае ніве, шчыра засеянай многімі знакамітымі і невядомымі дбайнікамі беларушчыны...
Якуб Міхалюк

Менская вобласьць
в.Няровы
Время от времени слушаю ваши передачи, мне нравится идея национального достоинства и уважения прав человека, пропагандируемые в ваших передачах...
Віктар Макарэвіч, 47 гадоў

Украіна
Крым
с.Яркае Поле
Я услышал выступление о программе "Голоса бедных" всемирного банка "Свободная пресса"! Для меня это во многом первый мостик связи с теми, кто как-то способен не столько помочь, сколько понять все проблемы издателя и редактора правозащитной негосударственной газеты, которой является "Солидарность". Хотелось бы получить более подробную информацию о деятельности Джеймса Вольфсона и его банка...
Мне необходим опыт других, более успешных газет и организаций правозащиты в создании гражданского общества!
Аляксандар Лапін, рэдактар і выдавец газэты "Солидарность"

г.Берасьце
...Заўважыў, што нешта ў вашай праграме зьмянілася ў лепшы бок. Я маю на ўвазе, што пад уплывам ліста аднаго з вашых шматлікіх слухачоў у эфіры "Свабоды" ўрэшце (ці не ўпершыню?) прагучала песьня. Я ня думаў, што вы гэтак хутка адрэагуеце на той ліст, таму мой ліст пісаўся ў падтрымку апошняму. Сапраўды, падумалася -- а чаму б і не? Ёсьць жа ў нас выдатныя кампакт-кружэлкі беларускіх гуртоў і сьпевакоў, а многія ня маюць магчымасьці іх пачуць з прычыны адсутнасьці CD-прайгравальніка ў хаце. А тая вашая адгаворка, нібыта на КХ будзе няякасны гук, нікога не пераканае. Я ганаруся, што Radio Liberty мае беларускую службу, і зычу вам павелічэньня часу трансьляцыяў, бо вам яго відавочна не хапае.
Раман Патапчук

г.Менск
Дзякуй Вам за прыемны голас свабоды, які не дае нам забыцца пра сваю годнасьць і неабходнасьць "людзьмі звацца".
Аляксандар Слабодзіч, выдавец

г.Менск
...Мне вельмі падабаюцца вашыя праграмы. Ад імя ўсёй Беларусі хачу выказаць вам падзяку. І прапаноўваю вам яшчэ адну [праграму]. У Беларусі вельмі многа людзей, якія пішуць апавяданьні, вершы -- ці не было б добра стварыць на Радыё "Свабодзе" праграму, у якую кожны "малады" пісьменьнік ці пісьменьніца маглі б прыслаць свае творы? Гэта зробіць вялікі ўклад у іх разьвіцьцё. Паверце, вялікае шчасьце прыносіць "маладым" чытаньне іх твораў, дзякуючы гэтым праграмам беларускія майстры маглі б іх хваліць і гаварыць, што было б лепей зьмяніць "маладым" пісьменьнікам. Паверце, колькі б новых талентаў, патрыётаў Беларусі маглі б вы запаліць, знайсьці...
Мікола Вештарт

г.Берасьце
У нядзелю праслухаў размову Падгола і Коласа аб беларускай мове і ідэалёгіі. ...Аптымізму Падгола не падзяляю. Чаму? Самае галоўнае для народу - гэта адукацыя на ўсіх узроўнях на роднай мове. А ў Беларусі ўжо колькі стагодзьдзяў адсутнічае паўнавартасная сярэдняя і вышэйшая адукацыя...
Б.Супрунчук

Расея
г.Пскоў
...Так сталася, што на працягу апошніх гадоў жыву і працую ў Расеі - воляй лёсу трапіў сюды, але па магчымасьці ўважліва сачу за ўсімі падзеямі, што адбываюцца ў Беларусі. На жаль, гэта і ёсьць адзіная сувязь і крыніца інфармацыі - вашае радыё, для якога вельмі мала адводзіцца часу ў эфіры. Прынамсі, не параўнаць з украінскімі ды расейскімі службамі радыё "Свабода". Ды й якасьць прыёму, асабліва ў вечаровы час, жадае лепшага...
Дзякуй вам, што за тысячы кілямэтраў даносіце праўдзівае слова, надзею свабоды і годнага жыцьця. Жыве Беларусь!
Алесь Гусеў, вайсковец Узброеных сілаў РФ

г.Менск
Сяргей Дубавец агучыў артыкул спадара Дынько ["Хто не зьмяніўся, ці што не зьмянілася", "Наша Ніва", № 5, 2000] у сваёй аўтарскай праграме на хвалях Беларускай службы радыё "Свабода". І ўжо назаўтра ў Сядзібу ТБМ зьвярталіся нашыя сябры зь Менску, Віцебску ды іншых месцаў, абураныя зьместам тае праграмы і з патрабаваньнем разгледзець гэтую справу на чарговым паседжаньні Сакратарыяту ТБМ.
І гэта тым часам, калі з хваляў "Свабоды" зьнікаюць цікавыя праграмы пра гісторыю Беларусі?..
Алег Трусаў, старшыня ГА ТБМ імя Ф.Скарыны

г.Менск
…мне пришлось участвовать в образовании Белорусской ассоциации Жертв пострадавших от злоупотреблений властью и для защиты себя от должностных и иных лиц, вконец обнаглевших при А.Г.Лукашенко, Б.Н.Ельцине и В.Путине. На этом собрании не было ни одного журналиста, и это неудивительно, так как не у них отняли работу, жилье и другое, на что имеют право беззащитные жертвы... Вы сейчас мне можете предоставить хотя бы выступить на радио. Земля от этого не остановится и не исчезнет, но я считаю, что намного лучше будет, если все же предоставите эфирное время минут на десять.
Віктар Бутто, кіроўца тралейбусаў 1-га клясу, ліквідатар наступстваў ЧАЭС у 1986 г.

Магілёўская вобласьць
в. Брылі
Заўсёды з хваляваньнем і замілаваньнем слухаю песьні ў выкананьні Данчыка і заўсёды хацеў зь ім пазнаёміцца. У мяне калі-нікалі атрымліваюцца песьні на вершы беларускіх паэтаў, і песень гэтых ужо назьбіралася больш за 400. Некаторыя зь іх напісаны менавіта быццам для Данчыка, і мне вельмі хацелася б пазнаёміцца зь ім -- каб нешта паказаць ці проста пачуць яго адзнаку...
Мікола Яцкоў, кампазытар

Латвія
г.Саласпілс
...Ёсьць напісана [у Бібліі]: "І многія прыйдуць у імя маё, і пазнаеце іх па іх дзялах". Юрась Рапецкі, ты добра чытаеш Біблію, прашу цябе, прачытай гэты сьціх! Хвала Ісусу Хрыстусу да асьвяціць ён умы ўсіх людзей і будзе еднасьць на зямлі, а творы мяне не пакінулі. Жду адказу ў эфіры!
Домна

Украіна
г.Адэса
...Толчком для написания письма послужило обсуждение вопроса о переходе белорусской редакции радио "Свабода" на русский язык. Это вызывает недоумение. Ведь, например, у нас на Украине более-менее качественно можно слушать только вас. Радио "Полония", белорусскую редакцию радио "Ватикан" и 1-ю программу Белорусского радио слышно плохо... У нас в Одессе есть радио для болгар, гагаузов, молдаван, а вот по-белорусски -- только РС. Последний сезон слышно очень плохо. Хотя перед этим года два было слышно хорошо. Нравятся передачи Абламейки, "Уроки новейшей истории", литературные чтения, "Голоса столетия", материалы Сокалава-Воюша. Пожелание - поменьше политики (особенно агрессивной).
Алесь Ніжэвіч, 34 гады

Гомельская вобл.
г.Калінкавічы
...Для наших людей необходимы конкретные примеры жизни в западных странах. Передачи об ОБСЕ и правах человека в некоторой степени абстрактны для обывателя, а вот бы передачи цикла "Жизнь на Западе" с примерами стоимости товаров, налогов, возможностей приобретения товаров и их качества непосредственно касаются каждого из нас, и каждый слушатель может легко сравнить свою жизнь с жизнью передовых да и не очень передовых стран... Для народа надо говорить его языком и его устремлениями жить, тогда оно найдет благодатную почву. В конце письма хочу отметить, что этим не хочу сказать о вашей работе, что она несовершенна. В мире сколько живет человек и будет жить, столько и будет совершенствоваться.
Георгі Гаўрылавіч Белаконь

Лагойскі раён
У свой слоўнік вы ўмудраліся напіхаць зусім не беларускіх слоўцаў. Пачуў я, як ваша аўтарка "закатвае" банкі з гароднінай, і -- аслупянеў. Мае суседкі кожную восень пахваляюцца адна перад другой, колькі банак на зіму яны закруцілі.
Іван Лявоненка

Бяз адрасу
Господа сотрудники белорусской редакции радио "Свобода" -- "Голос Ичкерии". То что не смог сделать Лука -- опозорить оппозицию -- сделали вы! Вы предаете Беларусь! В одной из ваших программ задавался вопрос: почему белорусы поддерживают действия в Чечне Путина? Ответ очевиден: с одной стороны регулярная армия, с другой рабовладельцы, похитители людей, торговцы людьми, убийцы заложников, отрезавшие им головы, отстреливавшие им пальцы, террористы, взрывающие жилые дома, фальшивомонетчики, уголовники и т.п. Да разве у нормального человека возникнет вопрос: за кого болеть? А вы не только очевидно "болеете" за "Ичкерию", но вовлекли в это и лидеров оппозиции. На будущих честных выборах оппозиции Лука из записей ваших передач может составить многосерийную передачу, где рядом с фактами и кадрами преступлений ваших "повстанцев" будут передаваться высказывания З.Позняка с требованием помогать им оружием, заявление в беседе с Наумчиком бывшего полковника КГБ из Минского Хельсинкского Комитета: "Чеченский и Дагестанский народы победят Россию", ваши заявления о "победах" "партизан" над российскими войсками и т.п. Перестаньте предавать Беларусь! Не лезьте в Чечню!
Ананім

г.Менск
Зьвяртаюся праз радыё "Свабода" да сп. Шчукіна, Гразновай ды іншых, хто дае інтэрвію на расейскай мове на вашым радыё. Спадары, вы ж грамадзяне Беларусі, дый ня проста грамадзяне, а дэпутаты ці палітычныя дзеячы. Чаму ж мову народу, сярод якога жывеце ўжо шмат гадоў, ня вывучылі? ...Вы не паважаеце народ Беларусі, вы яго прыніжаеце, бо грэбуеце яго мовай. Адгаворкі, што скончылі савецкую расейскамоўную школу, ВНУ ды іншыя прычыны толькі пацьвярджаюць вашыя адносіны да беларускай мовы. Вы, спадары, ненавідзіце мову народу, ад імя якога выступаеце... У мяне прапанова: радыё "Свабода", не бяры інтэрвію на расейскай мове ў палітычных дзеячоў, дэпутатаў і іншых. Калі ў іх ёсьць што сказаць, хай гавораць з намі на нашай роднай беларускай мове, а не на мове акупанта, калі гэты дзеяч сам не акупант.
Ангеліна Масюта

Менская вобласьць
Лагойскі раён
в.Рудня
Калі ў вашай перадачы я чую прозьвішча Фядуты, мяне гэта абражае. А калі вы яшчэ дасьцё яму мікрафон, то толькі з адной умовай -- няхай распавядзе, як ён арганізаваў "белыя плямы" ў газэтах: у найноўшай гісторыі Беларусі гэта зьява нешараговая і забывацца пра яе ня трэба....Імя Шарамета, і не бяз вашай дапамогі, стала вядомым ня толькі ў Беларусі, а й ва ўсім сьвеце. Задумайцеся, што здарылася, які такі патрыятычны ўчынак зрабіў Шарамет? Гады два ці тры таму гэтай тэме [калябаранцтву] быў прысьвечаны адзін з выпускаў "Праскага акцэнту"... Наколькі мне помніцца, вядучы той перадачы так і ня змог прывесьці сваіх суразмоўцаў да паразуменьня наконт "калябаранцтва" ў Беларусі. Дык можа варта вярнуцца, абставіны вымагаюць гэтага.
Іван Лявоненка
Далёкі Ўсход

Представляете, мы слушаем вас в Благовещенске-на-Амуре! Спасибо!
(E-Mail)

г.Магілёў
Я зьяўляюся амаль штодзённым вашым слухачом на працягу апошняга году. Праўда, не заўсёды вас добра чуваць ў эфіры, асабліва а 18-й гадзіне, а 22-й гадзіне адносна добра, але тады я мушу спаць класьціся, бо зранку на працу шыбаваць трэба, зарабляць капейчыну на пражытковы мінімум...
Раман Стасэвіч, канструктар

Віцебская вобласьць
г.Ворша
Я кожны дзень слухаю "Свабоду", таму што ў гэтым для мяне ёсьць патрэба - як есьці, піць, дыхаць сьвежым паветрам. Раней я ня ведала сваёй гісторыі, але дзякуючы газэце "Свабода" і вам, а таксама кнігам К.Тарасава, Г.Сагановіча, Я.Запрудніка я зараз нядрэнна яе ведаю. Касэты Данчыка бязь сьлёз не магу слухаць. Хачу, каб хоць адзін мой верш прагучаў у эфіры і каб яго пачуў мной вельмі паважаны Зянон Станіслававіч Пазьняк. Хай яму гэта будзе ад мяне як прывітаньне. Люблю ўсіх вас, мае дарагія, шаноўныя беларусы, разумныя і сумленныя людзі.
Яўгенія Казлова

Гарадзенская вобласьць
п/а Вавёрка
Я часто слушала ваши передачи и они мне очень нравились, но сейчас мой радиоприемник испорчен и мне неоткуда черпать информацию, а она порой бывала очень полезной...
Яніна Францаўна Догель

г.Магілёў
...Мне падабаюцца многія перадачы вашай рэдакцыі, а менавіта "Гаўдэамус", "Неабжытая спадчына" і "Вольная студыя". У мінулым годзе выходзіла ў эфір яшчэ адна вельмі карысная і цікавая перадача -- "У сьвет на заробкі". Раскажыце ў паштовай скрынцы, ці будзе яе працяг у гэтым годзе. Вельмі б хацелася пачуць яе працяг у гэтым годзе. Становішча ў беларускай эканоміцы архігаротнае, такая сэрыя была б надзвычай карыснай і своечасовай...
Вялікі дзякуй вам за карысныя і якасныя перадачы, якія вы ствараеце!
Андрэй Музараў, студэнт Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту

г.Віцебск
Я сделал открытие, которое, впервые после Коперника, меняет наше представление о мироздании, и никому до этого нет дела... Может, вы захотите прочитать мою статью?
Генадзь Палітко, геоляг, 63 гады

Расея
г.Калінінград
Я параўнальна нядаўна зрабіўся слухачом вашага беларускамоўнага радыё, але зараз яно мае для мяне вельмі вялікае значэньне. ...Нядаўна "Свабода" паведаміла, што ідзе працэс русіфікацыі ў Беларусі, дэбеларусіфікацыі адукацыі. У нас гэтага няма, таму што дэбеларусіфікаваць няма чаго... На маю думку, галоўнай мэтай апазыцыйнага руху і сродкаў масавай інфармацыі павінна зьяўляцца прапаганда ідэяў незалежнасьці Беларусі, своеасаблівасьці мовы і культуры нашай краіны. Я лічу, што нялішне было б разгарнуць гэткую прапаганду ў Расеі, у тым ліку і на Калінінградзкай зямлі. Мясцовыя беларусы ня ведаюць ні роднай мовы, ні гісторыі, але ёсьць пакуль нешта, што аб'яднае нас – гэта агульнае паходжаньне і бульба...
Віталь Жарнасек, 17 гадоў

Менская вобласьць
в.Няровы
Месяца два тому назад я писал вам по поводу моего тяжелого жизненного положения, сложившегося из-за психиатрической репрессии, примененной ко мне с 1986 года. Якобы мое письмо было зачитано в вашей передаче, как мне сообщили мои знакомые, но вот были ли приняты какие-нибудь конкретные меры, чтобы мне помочь, -- я не знаю! Может быть, ваша редакция может сообщить мне лично что-нибудь по этому поводу?!
Віктар Макарэвіч

г.Віцебск
...Мільён "дзякуй" і мільён ружаў ад вашага слухача. Дзякуй вам за Беларускае слова ў Вольным эфіры, за апэратыўнасьць і проста за тое, што вы ёсьць. Вы ёсьць, і значыць, я не адзін са сваёй марай аб Вольнай незалежнай Беларусі.
Ян Каліноўскі

Гомельская вобласьць
г.Калінкавічы
Прослушал вашу передачу, выходящую в 6 часов утра. Особое внимание я уделил опросу жителей на улицах Минска по вопросу о помощи в восстановлении Чечни белорусами. Были различные мнения, но никто не затронул поводный камень... Думаю, что под вывеской благородной и гуманной помощи власть может втянуть Беларусь в бойню. Россия, сберегая свою живую силу, будет рассчитываться жизнями белорусов.
Георгі Белаконь

г.Менск
Слухаючы перадачы радыё "Свабоды", раблю выснову, што магу зьвярнуцца да Вас па дапамогу. Шукаю сваіх родных -- братоў бацькі майго... Можа ёсьць магчымасьць праз Інтэрнэт з дапамогай фотаздымка знайсьці нашчадкаў братоў Сямёна і Казіміра.
Эдуард Францавіч Кумішча

г.Менск
Хацеў бы выказаць сваю заўвагу. Апошнім часам, слухаючы радыё "Свабода", даводзіцца чуць, як карэспандэнты называюць старшыняў аблвыканкамаў "губэрнатарамі". Хіба мы ўжо жывем у Расеі? Крыўдна, што нашы журналісты робяць такія недаравальныя памылкі. І яшчэ. Агульнавядома, што губэрнатары ва ўсім сьвеце, таксама як і мэр -- пасада выбарная. Іх абірае народ. А нашыя "губэрнатары" і "мэры" вядома кім абраныя. Называючы старшыню аблвыканкаму "губэрнатарам", а старшыню гарвыканкаму "мэрам", мы, з аднаго боку, уводзім сябе ў зман, а з другога -- надаем шмат гонару гэтым старшыням.
Ваш сталы слухач

г.Віцебск
…Ужо колькі часу, праўда, пераварочваючы з аднаго боку на другі адну і тую ж пласьцінку, вы распавядаеце аб свабодзе, незалежнасьці, правах чалавека ў Беларусі, кожную хвіліну праклінаючы ўлады. Як быццам бы ва ўладзе знаходзяцца адны дурні, якія толькі і думаюць, як зрабіць яшчэ горш. А вось шарэцкія, шушкевічы, грыбы, лябедзькі, вячоркі, пазьнякі і іншыя, а таксама іх агучальнікі на радыё -- такія разумныя і вельмі шчыра хварэюць за беларусаў. А самі езьдзяць па замежжы ды ўгаворваюць тамашнія ўлады, каб не дапамагалі Беларусі.
Годзе, спадары. Беларусы граматныя і кемлівыя людзі, і вельмі добра ведаюць, з кім і як ствараць сваё жыцьцё.
...Да вас усіх дужа падыходзіць слова "шаўка", але шаўка не дваровая, а на ланцужку гаспадароў. Бо дваровая шаўка незалежная... Выкажыцеся па радыёстанцыі па майму лісту. Забаіцеся камільцаў сваіх.
Пятро Іванавікаў

г.Менск
Вечар для мяне быў радасным. Радыё "Свабода" агучыла мой ліст з разважаньнямі і назіраньнямі наконт менскіх падзеяў 25 сакавіка і наконт "пагрозы" для Расеі з боку вэтэранаў Латвійскага легіёну. Дзякуючы вам, я адчуў, што маю дачыненьне да вялікай справы барацьбы супраць наступстваў дыктатуры ў Беларусі, што ёсьць і мой сьціплы ўклад у барацьбу за вяртаньне Беларусі на шлях цывілізаванага разьвіцьця, на шлях дэмакратыі. Дзякуй табе, радыё "Свабода", што ты ёсьць.
Ільля Копыл, афіцэр у адстаўцы, пэнсіянэр

г.Менск
Слухаю вашы перадачы ўжо тры гады. Вашыя выпускі навінаў дакладныя і зьмястоўныя, а перадачы вельмі цікавыя. На мой погляд, радыё "Свабода" -- адна з галоўных крыніц свабоднай інфармацыі для Беларусі.
У мяне да вас ёсьць невялікая просьба, асабіста да вядучага агляду лістоў. Ня так даўно ў адным з аглядаў пошты за 16 сакавіка прагучаў ліст ад спадара Жарнасека з Калініграду, дзе ён распавядаў пра жыцьцё беларусаў у гэтым рэгіёне Расеі. Я вельмі б хацеў, каб вы даслалі мне адрас спадара Жарнасека. Бо я цікаўлюся жыцьцём беларусаў у Калінінградзкай вобласьці і хацеў бы даслаць ліст сп.Жарнасеку.
Алег Крулікоўскі, 17 гадоў

г.Менск
Маю жаданьне працаваць на радыё "Свабодзе" (любая праца, зьвязаная з ангельскай мовай). Спадзяюся, што мая маладосьць, веды і здольнасьці спатрэбяцца вам.
Вадзім, студэнт факультэту міжнародных адносінаў БДУ

Магілёўская вобласьць
в.Ліпень
Зьвяртаюся да вас як да апошняй інстанцыі. Трэба штосьці рабіць з гэтымі эпіграмамі. Праходзіць час, а яны застаюцца незапатрабаванымі. Некалькі зь іх (пяць) былі надрукаваныя ў магілёўскай газэце "Ратуша", астатнія ж сьвету ня бачылі. Між тым, усе маглі б паслужыць беларушчыне, Беларусі. Усё-такі сатыра, прытым дастаткова вострая і актуальная. Каб хоць які ход ім даць. Можа, пачытаць у эфіры. З рэжымам трэба бароцца. Эпіграмы -- гэта таксама сродак барацьбы.
Фёдар Лашкевіч

Украіна
с.Дамашлін
Я по белорусскому радио "Свобода" слышал комментарии на мое письмо. Вы справедливо обнажили те факты, которые наше начальство и украинские журналисты не допускают в печать. Подмечу, что на украинском радио "Свобода" мне известны такие журналисты как А.Дерепа, Набока, Ю.Жмакина, но сколько я ни писал им правды о своих униженных правах, но они радиослушателям Украины не прочитали моей правды. Но вы молодцы! Если бы таких журналистовм было больше, то я бы давно добился своей правды...
Анатоль Арэшка

г.Берасьце
...Мне думаецца, што радыё "Свабода" павінна ў сваіх перадачах усё называць сваімі імёнамі. Што мы жылі ў каляніяльнай імпэрыі Расеі, а потым зьмененай савецкай -- СССР. І калі чачэнцы сёньня вядуць нацыянальна-вызвольную вайну з Расеяй, то гэта не тэрарызм, як падаюць расейскае радыё і тэлебачаньне... Калі ўсемагчымымі ўдаўкамі душыцца незалежная прэса, трэба, каб радыё "Свабода" пастаянна інфармавала самыя вострыя моманты ў дзейнасьці нашай эліты ў барацьбе з рэжымам. ...Мне думаецца, трэба напомніць людзям, як скалочвалася ленінска-сталінская імпэрыя ў 1922 г. Чамусьці гэты "вопыт" ніхто не ўспамінае. Тады таксама запэўнівалі, як добра будзем жыць, калі аб'яднаюць рабоча-сялянскія рэспублікі.
...Я лічу што па сёньняшнім часе радыё "Свабода" павінна стаць арганізатарам і стваральнікам беларускай масы.
Б.Ахрэмчык

г.Менск
Пачуў на хвалях радыё дыскусію пра партызаншчыну на Беларусі і зразумеў, што трэба адклікнуцца. Пра вайну я ведаю не па чутках, таму што ад яе пачатку і да вызваленьня жыў у акупацыі. "Партызанскі рух... не бараніў насельніцтва Беларусі ад вынішчэньня рознага роду карнікамі, а ў шэрагу выпадкаў нават садзейнічаў гэтаму". Так ахарактарызаваў партызанскі рух Радзім Гарэцкі. Я згодзен зь ім.
 Ільля Копыл, пэнсіянэр

г.Менск
...Адносна стану беларускага спорту. Ведаю, што Ўладзімер Глод, які часта дакранаецца да гэтай тэмы, проста кпіць зь недарэчнасьцяў, якія ў ім існуюць, замест таго, каб зычыць пераменаў да лепшага. Гэта прыблізна тое ж самае, як і кпіць зь беларускага "зайчыка" як зь "недарэчных грошай", ня думаючы аб тым, што ўсё-ткі лепш мець "гэтыя фанцікі", чым чужыя...
Уладзіслаў Жыгалка

Гарадзенская вобласьць
г.п. Казлоўшчына
...На памежным пераходзе ў Горадні "Брузгі" існуе адна калейка грамадзянаў у Рэспубліку Польшчу, другая – за хабар, называецца па-савецку "левая", ускораны пераход у Польшчу. Паважаныя супрацоўнікі радыё "Свабода", калі вы не працуеце сэксотамі ў КГБ, то прашу гэта перадаць, не назваўшы прозьвішча, па радыё "Свабодзе". Інакш прыйдзецца зьвярнуцца ў лукашэнкаўскі "Радыёфакт".
Мікалай Чыбісаў

Берасьцейская вобласьць
г.Пінск
...Цяжка ўявіць, як прыемна было чуваць на вашых хвалях Вялікоднае пасланьне мітрапаліта Мікалая. Тады ў мяне зьявілася думка напісаць да вас, папытаць ягонага адрасу. Але потым я рашыў, што ў вас і безь мяне шмат спраў. Некалькі знаёмых сьвятароў запісалі Пасланьне на магнітафон, давалі слухаць вернікам. Дзейнасьць мітрапаліта Мікалая цікавіць моладзь і людзей сталага ўзросту, якія памятаюць ці чулі пра славутых дзеячоў Польскай, Украінскай і Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы. Калі вы знойдзеце патрэбным зачытаць гэты ліст у эфіры, дык не называйце маё імя і прозьвішча, бо мне пагражаюць сур'ёзныя непрыемнасьці.
Сьвятар В. К., гісторык, кандыдат багаслоўя

Украіна
г.Крэменчуг
Мой приемник настроен на волну белорусской "Свабоды". Каждое утро я слушаю передачи с моей родины. Назову некоторые фамилии дикторов вашего радио: Сержук Соколов-Воюш, Короткевич Ольга, Кулаженко, Цыганков, Тихонович, Радкевич, Наумчик, Бондарук, Тарас, Глод, Шимановская, Пригара, Груздилович. Дорогие земляки, пишу со слезами на глазах…От всей души желаю вам всем крепкого здоровья, успехов в вашем нелегком труде.
А.Шынкарэнка, пэнсіянэр, інвалід ІІ групы, 69 гадоў

г.Менск
У сьвятле апошніх падзеяў прапаную правесьці "круглы стол" з удзелам былых старшынь Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусі -- сп. Станіслава Багданкевіча і сп. Тамары Віньнікавай -- па пытаньні стану грашова-крэдытнай сыстэмы краіны і шляхох пераадольваньня крызысу (напрыклад, у перадачы "Праскі акцэнт")...
Альбэрт Смалонскі, 40 гадоў, інжынэр

г.Менск
Прапаную вашы перадачы пачынаць ці заканчваць песьняй. Вось яе тэкст.
(Алесь Ставер. музыка Я.Яравога)

Вякамі стваралі мы нашу дзяржаву,
Пакуль прычакалі сьвітаньня зару.
І мары народу, і прашчураў слава
Нам шлях вызначалі: жыві, Беларусь!

Некалі Р.Гарэцкі, М.Танк, П.Панчанка і інш. рэкамэндавалі гэты тэкст і музыку прыняць за дзяржаўны гімн Беларусі...
Віктар Скараход

г.Менск
Мне многое нравится в работе "Свободы". И вас я люблю за прекрасный язык, ум, порой глубокое осмысление действительности. Но лучше не хвалить. Конструктивнее поговорить о другом. Я хожу на митинги и шествия, и мне кажется, что такие заигрывания с электоратом: "Вася! Ты человек!", "Ты должен быть свободным!", "Ты – в Европе!" вредны. Васе надо чаще цитировать главу государства. У того, что ни слово, то "вшивые блохи", "отребье", "бомжатники"... Мне кажется, извините, что вы уже не очень близки к минским проблемам. Вас уже не так волнует, что каждым словом и делом Лукашенко нас всех унижает и обманывает... Вам бы почаще напоминать, что кроме наглой смены символики и обливания грязью всех и всегда, ни на что он не годится... Помогите белорусам вернуть свою годнасьць. Я надеюсь на вас и желаю вам успехов.
Людміла Петрыч, былая расеянка

Менская вобласьць
г.Смалявічы
...Аднак, мабыць, праўда, што на "Свабодзе" цераз аднаго "сасуць" ня толькі Кангрэс ЗША, але і так званы КГБ (дзяржавы ж у нас няма). Беларуская рэдакцыя радыё "Свабода" не ідзе ні ў якое параўнаньне з адпаведнымі калегамі, працуючымі дзеля Расеі і Ўкраіны. Што робяць беларусы і радыё "Свабода" паводле зьнікненьня Ю.Захаранкі, В.Ганчара? А нічога значнага. Хто паклапоціцца пра іх лёс, калі не радыёстанцыя, хаця б і фінансуемая ЗША? Прапаную: у форме дыялёгаў "пытаньне -- адказ" весьці асьветніцка-прапагандысцкую работу ў Беларусі... і актыўна спрыяць адраджэньню Беларусі, спрыяць яе станаўленьню і вяртаньню беларускага халопа-халуя, беларускага янычара ў стан грамадзяніна і патрыёта.
Эдуард Тобін

Гарадзенская вобласьць
в.Пяскі
...Ніколі не пагаджуся з тым, што дыпляматы маёй краіны ці другія афіцыйныя асобы гавораць на чужой мове, бо ім цяжка размаўляць на роднай. Лічу, што калі ў гэтых людзей няма здольнасьці вывучыць мову свайго народу, то ня трэба займаць пасады, дзе веданьне мовы абавязковае. ...Ня згодна я і з прапановай, каб радыё "Свабода" вяла рэпартажы для Беларусі на расейскай мове. Каго хвалюе лёс Радзімы, той зразумее, а для тых, хто жыве ўспамінамі аб таннай гарэлцы і кілбасе -- на якой мове ні гаварыце, слухаць ня будуць. Я асабіста палічу гэта абразай і здрадай у адносінах да мяне як да слухача. Кожны дзень 4,5 гадзіны я слухаю інфармацыю на літаратурнай мове. Музычныя ўстаўкі падабраныя з густам і да месца. Калі гучыць музыка ў рэпартажы "Вострая Брама", я адчуваю гонар за сваіх продкаў, павагу да сваіх сучасьнікаў, якія ведаюць, хто яны і адкуль...
Ірына Барысевіч, 60 гадоў
 

© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc., All Rights Reserved.
http://www.rferl.org