RFE/RL |
24 Лютага Сёньня адбыўся візыт у Беларусь міністра замежных справаў Расеі Ігара Іванова. Спадар Іваноў узяў удзел у сумесным паседжаньні калегіяў вонкапалітычных ведамстваў дзьвюх краінаў, сустрэўся зь Ярмошыным і Лукашэнкам… Працяг… 23 Лютага
(Эфір 22 Лютага)
Беларускае кіраўніцтва гатовае перадаць у Расею беларускіх спэцыялістаў і будматар’ялы для аднаўленьня разбуранай Чачні дзеля таго, каб атрымаць чарговы валютны крэдыт… Працяг… Сёньня ўвечары ў Менск з рабочым візытам прыбывае міністар замежных справаў Расеі Ігар Іваноў. Ён суcтрэнецца з Лукашэнкам, а таксама возьме ўдзел у сумесным паседжаньні калегіяў зьнешнепалітычных ведамстваў дзьвюх краінаў... Працяг… 22 Лютага Сёньня ў Менску адбылося паседжаньне беларуска-расейскае Міжбанкаўскае валютнае рады, у якім узялі ўдзел кіраўнік Нацыянальнага банку Беларусі Пракаповіч і старшыня Цэнтральнага банку Расеі Герашчанака. Асноўным прадметам перамоваў быў праэкт пагадненьня ў стварэньні адзінага эмісійнага цэнтру і ўвядзеньні адзінае валюты “саюзнае” дзяржавы. Сёньня ж Віктар Герашчанка сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам і Ўладзімерам Ярмошыным… Працяг… 21 Лютага Сэрыя візытаў у Беларусь вышэйшых расейскіх чыноўнікаў працягваецца. Заўтра ў Менск на паседжаньне беларуска-расейскае Валютнае рады прыбывае старшыня Цэнтрабанку Расеі Віктар Герашчанка, а пасьлязаўтра Беларусь наведае кіраўнік расейскага зьнешнепалітычнага ведамства Ігар Іваноў. Ён возьме ўдзел у супольным паседжаньні МЗС дзьвюх краінаў, сустрэнецца з Лукашэнкам і Ярмошыным… Працяг… 16 Лютага Адбыўся візыт у Беларусь першага віцэ-прэм’ера Расеі Міхала Касьянава, які правёў перамовы з Лукашэнкам і з кіраўніком беларускага ўраду Лінгам… Працяг… 15 Лютага Заўтра з аднадзённым візытам ў Менску пабывае першы намесьнік прэм’ера Расеі Міхал Касьянаў. Ён сустрэнецца з Лукашэнкам і з кіраўніком беларускага ўраду Лінгам. Чакаецца, што пад час перамоваў будуць абмеркаваныя праблемы аб’яднаньня грашовых сыстэмаў і бюджэт беларуска-расейскага саюзу… Працяг… 11 Лютага 11 лютага ў Менску знаходзіліся адразу дзьве ўрадавыя дэлегацыі з Масквы, галоўная мэта якіх – узмацненьне вайсковае каапэрацыі з Беларусьсю. Абедзьве дэлегацыі былі прынятыя Лукашэнкам. У пятніцу было падпісанае пагадненьне аб ставарэньні расейска-беларускае фінансава-прамысловае групы “Абарончыя сыстэмы”… Працяг… 10 Лютага Сёньня ўвечары ў Менск з афіцыйным візытам прыбывае расейскі віцэ-прэм’ер Ільля Клябанаў, які адказвае ва ўрадзе Расеі за праблемы ваеннае прамысловасьці. Заўтра ён сустрэнецца з Лукашэнкам, а таксама з прэм’ерам Лінгам і дзяржаўным сакратаром Рады бясьпекі Шэйманам. Мяркуецца, што пад час візыту будзе падпісанае пагадненьне аб стварэньні беларуска-расейскае фінансава-прамысловае групы “Абарончыя сыстэмы”… Працяг… У Менску знаходзяцца прадстаўнікі Цэнтральнага банку Расеі. У Нацыянальным банку Беларусі яны выпрацоўваюць супольны праект Міждзяржаўнага пагадненьня аб грашовай інтэграцыі… Працяг… 9 Лютага Дзяржаўны сакратар саюзу Беларусі й Расеі Павал Барадзін заявіў пра неабходнасьць стварэньня саюзнага мэдыя-холдынгу. На думку Барадзіна, менавіта гэтая структура павінна пастаўляць найбольш важную інфармацыю для грамадзянаў абедзьвюх краінаў… Працяг… 3 Лютага Старшыня Нацбанку Пётар Пракаповіч абвесьціў учора, што да 2005 году нацыянальнай грашовай адзінкай Беларусі стане расейскі рубель. Беларусь накіравала ў Маскву свой варыянт прапановаў пераходу на адзіныя грошы. З просьбай пракамэнтаваць гэтыя ініцыятывы афіцыйнага Менску Алена Радкевіч зьвярнулася да галоўнага валютнага дылера маскоўскага банку “Дыялёг-Оптым” Андрэя Лісьцева… Працяг… 2 Лютага Да 2005 году нацыянальнай грашовай адзінкаю Беларусі стане расейскі рубель. Ня выключана, што ўжо сёлета беларусы пры разьліках распачнуць выкарыстаньне расейскіх грошай. Пра гэта сёньня на прэсавай канфэрэнцыі абвясьціў старшыня Нацыянальнага банку Пётар Пракаповіч… Працяг… 1 Лютага Зь сёньняшняга дня ў Беларусі ўведзеныя новыя правілы ажыцьцяўленьня й кантролю вонкагандлёвых апэрацыяў. Яны значна ўскладняюць дзейнасьць тых прадпрымальнікаў, якія гандлююць з Расеяй. Па сутнасьці, на беларуска-расейскай мяжы ўзмацняецца мытны кантроль… Працяг… 28 Студзеня У сувязі з увядзеньнем ў дзеяньне саюзнае дамовы Расея зрабіла Беларусі падарунак – было абвешчана пра тое, што кошты на прыродны газ для хаўрусьніцы зьніжаныя. Аднак, як высьветлілася, падарунак не такі каштоўны, як на тое спадзяваўся беларускі бок… Працяг… 27 Студзеня Учора ў Маскве Лукашэнка й Пуцін абмяняліся ратыфікацыйнымі граматамі дамовы аб стварэньні хаўруснае дзяржавы. Лукашэнка быў абраны старшынём Вышэйшае рады Саюзу. Таксама было аб’яўлена, што выбары ў саюзны парлямэнт адбудуцца сёлета ўвосень. Пра тое, як гэтыя падзеі камэнтуюць беларускія апазыцыйныя палітыкі – у рэпартажы Юрыя Дракахруста… Працяг… 26 Студзеня Сёньня ў Маскве Лукашэнка й Пуцін абмяняліся ратыфікацыйнымі граматамі дамовы аб стварэньні саюзнае дзяржавы… Працяг… Пасьля сёньняшняга абмену ў Крамлі ратыфікацыйнымі граматамі паміж Лукашэнкам і Пуціным дамова аб стварэньні беларуска-расейскае дзяржавы набыла моц. Аднак, паводле апошніх сацыялягічных дасьледаваньняў, у значнай часткі беларускіх грамадзянаў супярэчлівыя адносіны да гэтага дзяржаўнага ўтварэньня. Наш карэспандэнт Альгерд Невяроўскі пацікавіўся сёньня ў мінакоў на менскіх вуліцах, як яны ставяцца да расейска-беларускага хаўрусу і чаго ад яго чакаюць… Працяг… Сёньня прадстаўнік Беларусі пры статутных ворганах Садружнасьці Сяргей Посахаў заявіў на прэсавай канфэрэнцыі, што выбары ў прэзыдэнцкую “Палату прадстаўнікоў” і саюзны парлямэнт Беларусі й Расеі могуць быць спалучаныя і пройдуць напрыканцы лістапада сёлета… Працяг… 25 Студзеня Зь 1 лютага на беларуска-расейскай мяжы для беларускіх суб’ектаў гаспадараньня ўводзіцца спрошчанае мытнае дэкляраваньне тавараў. Фірмы павінныя будуць прадаставіць мытнікам дзеля справаздачы толькі сьпіс грузу, які перавозіцца празь мяжу, без ягонага прад’яўленьня. Але шэраг абмежаваньняў захоўваецца… Працяг… 24 Студзеня Сёньня прэзыдэнты краінаў-сябраў СНД прыбылі ў Маскву, каб узяць удзел ў паседжаньні Вышэйшае Рады гэтага міждзяржаўнага ўтварэньня. Адразу пасьля гэтага пройдзе і паседжаньне так званае вышэйшае дзяржаўнае рады саюзу Беларусі й Расеі. Тым часам, шэраг уплывовых палітыкаў у новаабранай расейскай Думе схільныя прысьпешыць працэсы інтэграцыі. Сяргей Навумчык гутарыць з новаабраным старшынём Камітэту ў справе міжнародных адносінаў Думы Дзьмітрыем Рагозіным… Працяг… 20 Студзеня Сёньня выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Расеі Уладзімір Пуцін заявіў, што Беларусь паводле свайго разьвіцьця апярэджвае Расею. Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Пуціна прызначаная на наступны тыдзень… Працяг… Беларусь у эўрапейскім кантэксьце, міжнародная супольнасьць і правы чалавека ў Беларусі, пэрспэктывы беларуска-расейскай інтэграцыі з улікам новай палітычнай рэальнасьці – на гэтыя тэмы Вольга Караткевіч гутарыць з дырэктарам польскага Інстытуту Ўсходніх дасьледваньняў Маркам Карпам… Працяг… 19 Студзеня Улады Беларусі распачалі падрыхтоўку да правядзеньня ў Менску пасяджэньня міжрэгіянальнай асацыяцыі “Цэнтральная Расея”. Аб’яднальныя пражэкты Аляксандра Лукашэнкі яшчэ не ажыцьцёўленыя, але чыноўнікі паводзяць сябе так, быццам Беларусь ужо стала часткаю расейскай імпэрыі… Працяг… 18 Студзеня На пачатку году выконваючы абавязкі прэзыдэнта Расеі Ўладзімер Пуцін прапанаваў прызначыць на пасаду дзяржаўнага сакратара беларуска-расейскае саюзнае дзяржавы былога кіраўніка справаў расейскага прэзыдэнта Паўла Барадзіна. Сёньня ў Менску Барадзін сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам… Працяг… У сродках масавай інфармацыі Беларусі апублікаваныя вынікі сацыялягічных дасьледаваньняў недзяржаўнай лябараторыі “Новак”. Сярод вынікаў ёсьць досыць прадказальныя – як, напрыклад, захаваньне высокага рэйтынгу Аляксандра Лукашэнкі. Але некаторыя лічбы выглядаюць нечаканымі – у прыватнасьці, у тым, што тычыцца адносінаў да саюзу Беларусі й Расеі, а таксама доступу беларускай апазыцыі да СМІ… Працяг… Споўнілася два гады, як кіраўнікі Расеі і Беларусі зацьвердзілі рашэньне Парлямэнцкага сходу аб стварэньні сумеснай тэлерадыёкампаніі, а таксама год з часу падпісаньня старшынямі расейскае ды беларускае тэлерадыёкампаніяў пагадненьня аб сумеснай гадзіннай перадачы. Ніводзін праект не ажыцьцёўлены… Працяг… 14 Студзеня Учорашні выступ Аляксандра Лукашэнкі на дыпляматычным прыёме з нагоды навагодніх і калядных сьвятаў выклікаў сярод замежных дыпляматаў прыкметны розгалас… Працяг… 12 Студзеня Цэнтравыбаркам Беларусі атрымаў распараджэньне кіраўніцтва краіны – падрыхтаваць закон аб выбарах дэпутатаў хаўруснага парлямэнту ў тыя ж тэрміны, што і ў Расеі… Працяг… 11 Студзеня Учора пад час тэлэфоннай размовы Лукашэнкі ды Ельцына была дасягнутая дамоўленасьць, што першае паседжаньне Вышэйшае дзяржаўнае Рады хаўруснае дзяржавы адбудзецца 25 студзеня. На гэтым паседжаньні мяркуецца прызначыць старшыню Вышэйшае Рады, кіраўніка хаўруснае Рады міністраў, а таксама дзяржаўнага сакратара. На апошнюю пасаду расейскі бок прапанаваў былога кіраўніка справаў прэзыдэнта Расеі Паўла Барадзіна… Працяг… 10 Студзеня Выбары ў хаўрусны парлямэнт адбудуцца ў адпаведнасьці з нацыянальнымі заканадаўствамі Беларусі й Расеі, а не паводле адзінага закону… Працяг… Сёньня выконваючы абавязкі прэзыдэнта Расеі Ўладзімер Пуцін прапанаваў прызначыць на пасаду дзяржаўнага сакратара хаўруснае беларуска-расейскае дзяржавы Паўла Барадзіна, які пры Ельцыне быў кіраўніком справамі прэзыдэнта. Гэтую прапанову Пуціна пракамэнтаваў нашаму радыё прадстаўнік Беларусі ў статутных ворганах СНД Сяргей Посахаў… Працяг… На мінулым тыдні выконваючы абавязкі прэзыдэнта Расеі Ўладзімер Пуцін выдаў загад пра абавязковы 100-адсоткавы продажы валюты, атрыманай ад экспартных апэрацыяў. Аналіз першых крокаў новага кіраўніцтва Расеі, мэханізмаў прыходу Пуціна да ўлады й магчымых наступстваў для Беларусі даў у інтэрвію нашаму радыё віцэ-прэзыдэнт Зьвязу прадпрыймальнікаў Беларусі, кіраўнік Цэнтру дасьледаваньняў будучыні Аляксандар Патупа… Працяг… 3 Студзеня
Сёньня адбылася тэлефоная размова паміж Аляксандрам Лукашэнкам і выконваючым
абавязкі прэзыдэнта Расеі Ўладзімерам Пуціным. Пад час размовы кіраўнік Беларусі
выказаў упэўненасьць, што Пуцін працягне лінію на інтэграцыю Беларусі й Расеі.
Бакі дамовіліся пра асабістую сустрэчу ў бліжэйшым часе…
Працяг… 31 Сьнежня
Рашэньне прэзыдэнта Расеі – гэраічны ўчынак, зьдзейсьнены ў інтарэсах
расейскае дзяржавы і расейскага народу – заявіў у інтэрвію нашаму Радыё
намесьнік кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Іван Пашкевіч. Спадар
Пашкевіч лічыць, што сыходам у адстаўку Барыс Ельцын даказаў, што ён моцны
палітык…
Працяг…
Па-рознаму ўспрынялі адстаўку Барыса Ельцына з пасады Прэзыдэнта Расеі
апазыцыйныя палітыкі Беларусі. Для некаторых зь іх, як, напрыклад, Уладзімера
Нісьцюка, яна не была нечаканай, а вось Аляксандар Сасноў шчыра прызнаўся,
што для яго гэта няспадзяванасьць…
Працяг… 29 Сьнежня
Беларускі Народны Фронт пад кіраўніцтвам Зянона Пазьняка распачаў кампанію
пад назваю “Беларуская салідарнасьць”. Лейтматывам бестэрміновай акцыі
мусяць стаць захады ў кірунку абароны беларускае незалежнасьці. БНФ пад
кіраўніцтвам Зянона Пазьняка спадзяецца, што да кампаніі далучацца ўсе
апазыцыйныя партыі і рухі…
Працяг…
Гарадзенская арганізацыя БНФ пад кіраўніцтвам Вінцука Вячоркі напрыканцы
году распачала новую акцыю супраць створанага саюзу Беларусі й Расеі. Актывістыя
арганізацыі вырашылі зьбіраць сярод насельніцтва места заявы пра непрызнаньне
гэтага саюзу…
Працяг… 23 Сьнежня
Учора ў Туле скончылася двухдзённае паседжаньне Міжбанкаўскае валютнае
рады Беларусі й Расеі. Галоўнай мэтаю рады была падрыхтоўка пагадненьня
аб паэтапным ўвядзеньні адзінае валюты й стварэньні адзінага эмісійнага
цэнтру. Менавіта па гэтым галоўным пытаньні вынік атрымаўся прадказальны…
Працяг… 22 Сьнежня
Раніцай 22 сьнежня Савет Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Беларусі і Савет
Федэрацыі Расеі амаль адначасова ратыфікавалі дамову аб стварэньні саюзнай
дзяржавы. Перад ратыфікацыяй у Савеце Фэдэрацыі выступіў прэм'р-міністар
Расеі Уладзімер Пуцін з несуцяшальнай для беларускага кіраўніцтва прамовай…
Працяг…
Ужо другі дзень у Туле праходзіць першае паседжаньне Міжбанкаўскае валютнае
рады Беларусі й Расеі. Галоўная мэта рады – падрыхтоўка пагадненьня аб
паэтапным увядзеньні адзінае валюты й стварэньні адзінага эмісійнага цэнтру…
Працяг… 20 Сьнежня
Вынікі выбараў ў Дзяржаўную Думу Расеі ды іхны магчымы уплыў на беларуска-расейскія
стасункі…
Працяг…
Якія пэрспэктывы для беларускай улады маюць вынікі парлямэнцкіх выбараў
у Расеі?…
Працяг… 17 Сьнежня
Апошняя інтэграцыйная кампанія цягнулася амаль год: 25 сьнежня 1998
году Лукашэнка ды Ельцын падпісалі дэклярацыю «Аб далейшым яднаньні двух
народаў», 8 сьнежня сёлета тыя ж пэрсанажы паставілі свае подпісы пад дамоваю
«Аб стварэньні хаўруснае дзяржавы». У гэтым раундзе аб'яднаньня, як ў кроплі
вады, бачныя літаральна ўсе асаблівасьці рытуалу шматгадовай інтэграцыйнае
гульні. Пра пэрыпэтыі інтэграцыі ў адыходзячым годзе – камэнтар Юрыя Дракахруста…
Працяг… 14 Сьнежня
Сёньня “Палата прадстаўнікоў” адзінагалосна выказалася за ратыфікацыю
домовы аб стварэньні хаўруснае дзяржавы, якую 8 сьнежня падпісалі ў Маскве
Лукашэнка і Ельцын…
Працяг…
Сёньня прадстаўнік Дзяржаўнага Дэпартамэнту ЗША, адказны за палітычныя
стасункі зь Беларусьсю Джон Армстронг правёў гадзінную сустрэчу з кіраўніком
Беларускага Народнага Фронту Вінцуком Вячоркам…
Працяг… 13 Сьнежня
Сёньня, за 6 дзён да парлямэнцкіх выбараў, Дзяржаўная Дума Расеі ратыфікавала
Дамову аб стварэньні саюзнай дзяржавы Беларусі й Расеі, якую 8 сьнежня
падпісалі ў Маскве Барыс Ельцын і Аляксандар Лукашэнка. За ратыфікацыю
галасавалі 382 дэпутаты, тры – ўстрымаліся, і толькі двое галасавалі супраць.
Гэта - Канстантын Баравой і Сяргей Юшанкоў. Мы зьвярнуліся да Сяргея Юшанкова
з просьбай патлумачыць матывы свайго галасаваньня. Вось што ён сказаў па
тэлефоне з Масквы…
Працяг…
Сёньня ў Празе беларусы Чэхіі, аб’яднаныя ў суполку “Скарына”, правялі
пікет супраць аб’яднаньня Беларусі і Расеі. Галоўным лёзунгам акцыі, якая
адбылася ў цэнтры чэскай сталіцы, на Вацлаўскай плошчы, быў надпіс “Беларусь
ніколі ня будзе расейскай правінцыяй”…
Працяг… 10 Сьнежня
17:00 паводле менскага часу і ўсе падыходы да адміністрацыі Лукашэнкі
блякаваныя ўзмоцненымі патрулямі міліцыі. Перакрыты падыходы з усіх вуліцаў.
Беларуская апазыцыя – Каардынацыйная рада дэмакратычных арганізацыяў –
праводзіць акцыю, прымеркаваную да ўгодак прыняцьця Ўсеагульнае дэклярацыі
правоў чалавека…
Працяг…
Сёньня ў Савецкім судзе Менску працягнуліся суды над затрыманымі ўдзельнікамі
апазыцыйнай акцыі пратэсту з нагоды падпісаньня расейска-беларускае дамовы…
Працяг…
Агляд сёняшняе расейскае прэсы на тэму беларуска-расейскага саюзу…
Працяг… 9 Сьнежня
Другі дзень пасьля падпісаньня саюзнае дамовы. Рэакцыя…
Працяг… 8 Сьнежня
Спэцыяльны выпуск Web-старонкі ў дзень падпісаньня беларуска-расейскай
дамовы аб стварэньні саюзнай дзяржавы…
Працяг… 7 Сьнежня
Заўтра адбудзецца афіцыйны візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Расею, пад час
якога будзе падпісаная дамова аб стварэньні хаўруснае дзяржавы…
Працяг…
Сёньня ў Вільні распаўсюджаная заява Старшыні Вярхоўнага Савету Беларусі
Сямёна Шарэцкага з нагоды меркаванага падпісаньня саюзнае дамовы ў Маскве.
Сямён Шарэцкі, ў прыватнасьці, адзначае: “Пры аднаўленьні дэмакратыі саюзную
дамову чакае той жа лёс, што і пакт Молатава-Рыбентропа”…
Працяг…
Прадстаўнікі беларускай апазыцыі плянуюць правесьці заўтра шэраг несанкцыянаваных
акцыяў грамадзянскага непадпарадкаваньня ў розных рэгіёнах краіны, каб
прадэманстраваць свой пратэст супраць падпісаньня ў Маскве беларуска-расейскае
хаўруснае дамовы…
Працяг…
Напярэдадні падпісаньня ў Маскве хаўруснае дамовы Кааардынацыйная Рада
дэмакратычных сілаў прапанавала кіраўніцтву АБСЭ прыняць заяву, у якой
гаварылася б пра непрызнаньне падпісаных Лукашэнкам інтэграцыйных дакумэнтаў.
Гэтая ініцыятыва была вылучаная прадстаўнікамі Каардынацыйнае Рады ў часе
сустрэчы з кіраўніком назіральна-кансультатыўнае групы АБСЭ ў Менску Гансам-Георгам
Вікам…
Працяг…
Напярэдадні падпісаньня дамовы аб стварэньні саюзнай дзяржавы, расейскі
прэм’ер-міністар сустрэўся з групай пісьменьнікаў у Расейскім ПЭН-цэнтры.
Цягам гэтай сустрэчы Ўладзімер Пуцін, у прыватнасьці, зноў заявіў аб тым,
што аб’яднаньне, на ягоную думку, цалкам адпавядае дзяржаўным інтарэсам Расеі.
Аднак, ня ўсе прадстаўнікі расейскай інтэлігенцыі падзяляюць падобны пункт
гледжаньня. Вось што сказаў у тэлефоннай гутарцы з Прагай вядомы маскоўскі
літаратар Валянцін Аскоцкі…
Працяг… 6 Сьнежня
Сёньня прэсавы сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітры Якушкін паведаміў,
што хаўрусная дамова будзе падпісаная 8 сьнежня, пад час афіцыйнага візыту
Лукашэнкі ў Маскву…
Працяг…
Тэма беларуска-расейскага саюзу ў расейскім друку…
Працяг…
(эфір 3 сьнежня)
3 Сьнежня
Адказу на пытаньне, калі будзе падпісаная беларуска-расейская хаўрусная
дамова, дагэтуль няма…
Працяг…
Прычыны адтэрміноўкі падпісаньня беларуска-расейскай саюзнай дамовы
камэнтуе аналітык Цэнтру ўсходніх дасьледваньняў у Варшаве Яцэк Ціхоцкі…
Працяг… 2 Сьнежня
Вызваленьне былога прэм’ер-міністра Беларусі Міхаіла Чыгіра было апошнім
часам адным з пастаянных патрабаваньняў адміністрацыі ЗША. Як ацэньвае
гэты акт афіцыйны Вашынгтон, ці мяняецца амэрыканская пазыцыя адносна прэзыдэнцтва
Аляксандра Лукашэнкі, чые легітымныя паўнамоцтвы скончыліся сёлета ў ліпені,
як ставіцца амэрыканскі ўрад да падпісаньня беларуска-расейскай саюзнай
дамовы? На пытаньні Беларускай службы Радыё Свабода адказвае прадстаўніца
Дзяржаўнага Дэпартамэнту ЗША Эн Джонсан…
Працяг…
Як ставяцца да падпісаньня беларуска-расейскай дамовы прадстаўнікі палітычнай
эліты Расеі. На сувязі з Масквы – дырэктар Цэнтру палітычнае кан’юнктуры
Аляксей Часнакоў…
Працяг… 1 Сьнежня
Амаль кожны другі жыхар Беларусі выказваецца за аб’яднаньне з Расеяй,
але дзьве траціны апытаных падтрымліваюць незалежнасьць Беларусі. 63% рэспандэнтаў
не выключаюць, што ў выніку аб’яднаньня тэрарысты могуць распаўсюдзіць
сваю дзейнасьць на Беларусь, а 66% лічаць магчымымі добрыя стасункі Беларусі
як з Расеяй, гэтак і з Заходняй Эўропаю. Такія вынікі атрыманыя пад час
агульнанацыянальнага сацыялягічнага апытаньня, якое правёў у лістападзе
Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледваньняў…
Працяг… 30 Лістапада
У нядзелю ў Менску ў Нямецкім культурным цэнтры з дакладам “Беларусь
у ХХІ стагодзьдзі” выступіла віцэ-старшыня Камісіі Эўрапарлямэнту ў справах
адносінаў з Украінай, Беларусьсю і Малдовай Элізабэт Шродэр. Даклад гэты
адлюстроўвае галоўныя тэндэнцыі палітыкі Эўрапейскага парлямэнту і Эўразьвязу
ў дачыненьні да Беларусі. Аб сваіх поглядах на ролю Беларусі ў Эўропе і
на беларуска-расейскую інтэграцыю Элізабэт Шродэр расказвае ў інтэрвію
Беларускай праграме Радыё Свабода…
Працяг… 29 Лістапада
(эфір 27 лістапада)
Учора ў простым эфіры праграмы “Итоги” расейскага тэлеканалу НТВ Лукашэнка
даваў сваю трактоўку адтэрміноўцы падпісаньня хаўруснае дамовы…
Працяг…
Выступленьне Аляксандра Лукашэнкі на расейскім тэлебачаньні ў нядзелю
стала кульмінацыйным момантам рэакцыі расейскіх СМІ на хваробу Ельцына
і адкладзенае падпісаньне саюзнай дамовы. Гэтая тэма працягвае абмяркоўвацца
і ў расейскім друку…
Працяг… 26 Лістапада
Тэрмiн падпiсаньня беларуска-расейскае хаўруснае дамовы перанесены з
26 лiстапада на больш позьнi час. Выказваюцца розныя меркаваньні што да
прычынаў гэтай адтэрмiноўкi…
Працяг…
Перанос падпісаньня беларуска-расейскай дамовы выклікаў розныя ацэнкі
і ў расейскай прэсе, якая камэнтуе ня толькі факт пераносу, але й саму
дамову…
Працяг…
Учарашняе паведамленьне Крамля пра тое, што Масква папрасіла Менск адтэрмінаваць
на некаторы час падпісаньне саюзнае дамовы, выклікала шэраг камэнтароў
і здагадак з боку палітыкаў і аглядальнікаў…
Працяг… 25 Лістапада
Падпісаньне беларуска-расейскае хаўруснае дамовы, заплянаванае на 26
лістапада, пераносіцца на больш позьні тэрмін…
Працяг…
Апошнія ініцыятывы ў справе беларуска-расейскай інтэграцыі знайшлі сваё
адлюстраваньне ў ацэнцы аналітыка Радыё Свабода Пола Гобла…
Працяг…
У расейскім друку значна ўзрасла колькасьць публікацыяў
на тэму дамовы аб стварэньні саюзу Беларусі й Расеі. Пры гэтым прыхільнікі
саюзу ў абедзьвюх краінах зьвяртаюцца да сацыялягічных апытаньняў, вынікі
якіх часта супярэчаць задуме арганізатараў…
Працяг…
Шасьцёра затрыманых пасьля учорашняе несанкцыянаванай акцыі пратэсту
ў Менску ўжо вызваленыя…
Працяг…
(эфір 24 лістапада)
24 Лістапада
У гэтыя хвіліны ў Менску распачынаецца несанкцыянаваная акцыя “Гадзіна
смутку”, зарганізаваная Каардынацыйнай Радаю дэмакратычных сілаў…
Працяг…
Затрыманьнем і зьбіцьцём удзельнікаў завяршылася сёньня ў Менску несанкцыянаваная
акцыя апазыцыі “Гадзіна смутку”. У трэцюю гадавіну прэзыдэнцкага рэфэрэндуму
акцыя праводзілася на знак салідарнасьці з усімі палітзьняволенымі і насіла
антыінтэграцыйны характар…
Працяг…
26 лістапада ў Крамлі Лукашэнка і Ельцын паставяць свае подпісы пад
дамоваю аб стварэньні хаўруснае дзяржавы. У Расеі вакол плянуемага падпісаньня
вядуцца палітычныя спрэчкі. Пры гэтым сэнс дакумэнта застаецца ня вельмі
зразумелым…
Працяг…
Напярэдадні падпісаньня беларуска-расейскае дамовы быў узгоднены паліўна-энэргетычны
балянс Расеі і Беларусі – адзін з найважнейшых эканамічных дакумэнтаў ва
ўзаемных стасунках паміж дзьвюма краінамі. У ім прадугледжана, што й без
таго скарочаныя аб’ёмы паставак расейскіх паліўных рэсурсаў у Беларусь
па нізкіх коштах у наступным годзе зьменшацца яшчэ больш…
Працяг…
Расейскі друк актыўна камэнтуе меркаванае падпісаньне дамовы аб беларуска-расейскім
саюзе…
Працяг… 23 Лістапада
Дэталi заплянаванае на 24 лiстапада акцыi пад назовам “Час смутку й
салiдарнасьцi” былi абмеркаваныя пад час сёньняшняга пасяджэньня Каардынацыйнае
Рады дэмакратычных сiлаў Беларусi…
Працяг…
Менская міліцыя рыхтуецца да апазыцыйных акцыяў пратэсту супраць падпісаньня
беларуска-расейскае хаўруснае дамовы. Учора прадстаўнікі аддзелу міліцыі
Кастрычніцкага раёну Менску правялі несанкцыянаваны ператрус у кватэры
супрацоўніка ўправы БНФ, 21-гадовага Кастуся Рэзьнічака…
Працяг…
(эфір 22 лістапада)
22 Лістапада
Рэалізацыя дакумэнтаў, падпісаных на саміце ў Стамбуле, а таксама падрыхтоўка
да падпісаньня Дамовы пра ставарэньне хаўруснае дзяржавы паміж Беларусьсю
й Расеяй будуць галоўнымі кірункамі працы Міністэрства замежных справаў
Беларусі. Пра гэты сёньня заявіў журналістам кіраўнік ведамства вонкавай
палітыкі краіны Урал Латыпаўу…
Працяг…
Сёньня ў судзе Ленінскага раёну Горадні адбыўся разбор справаў сябраў
БНФ Алеся Астроўскага і Аляксандра Міхальчыка, якія былі затрыманыя ў мінулую
сыботу, калі спрабавалі публічна выказаць сваё стаўленьне да саюзу Беларусі
і Расеі. Абодва атрымалі па двое сутак арышту быццам бы за тое, што не
падпарадкаваліся супрацоўнікам міліцыі…
Працяг… 19 Лістапада
26 лістапада ў Маскве будзе падпісаная дамова аб стварэньні хаўруснае
дзяржавы Беларусі й Расеі. Выступаючы на саміце АБСЭ ў Стамбуле Аляксандар
Лукашэнка заявіў, што хаўрус Беларусі й Расеі не скіраваны супраць іншых
краінаў, а адкрыты для іхнага ўступленьня. Як паведаміў учора прадстаўнік
выканаўчага камітэту беларуска-расейскага хаўрусу Сяргей Шухно, падпісаньне
новае хаўруснае дамовы будзе толькі пачаткам чарговага раунду інтэграцыйнага
працэсу…
Працяг…
(эфір 18 лістапада)
17 Лістапада
26 лістапада ў Маскве плянуецца падпісаньне новае хаўруснае беларуска-расейскае
дамовы. Напярэдадні гэтае цырымоніі беларускія ўлады рыхтуюцца да масавых
акцыяў пратэсту апазыцыі, якія апазыцыя, у сваю чаргу, пакуль не плянуе…
Працяг… 16 Лістапада
Сёньня Старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі Сямён Шарэцкі сустрэўся ў
Сэйме Літвы з кіраўніком літоўскае парлямэнцкае дэлегацыі ў АБСЭ, дэпутатам
Казісам Бубялісам…
Працяг…
Сёньня Лукашэнка правёў нараду з вышэйшымі чыноўнікамі ў пытаньні падпісаньня
новае хаўруснае дамовы…
Працяг… 15 Лістапада
Беларуска-расейская дамова аб стварэньні адзінай саюзнай дзяржавы можа
быць падпісаная ўжо праз 10 дзён. Расейская прэса, якая зусім мала пісала
пра праект дамовы ў часе ягонага афіцыйнага абмеркаваньня, зноў пачынае
вяртацца да гэтай тэмы…
Працяг… 11 Лістапада
Паштовая Скрынка 111 : Лісты на Свабоду.
Інтэграцыя з Расеяй і раскол у БНФ.…
Працяг…
(эфір 10 лістапада)
2 Лістапада
Учора афіцыйна завяршылася абмеркаваньне дамовы аб стварэньні беларуска-расейскае
хаўруснае дзяржавы. У сувязі з чым беларускія ўлады заявілі пра быццам
бы надзвычай актыўны ўдзел у гэтай кампаніі ня толькі беларускага, але
й расейскага насельніцтва…
Працяг… 27 Кастрычніка
Сёньня цэнтральная падзея дня – выступ Аляксандра Лукашэнкі ў Дзяржаўнай
Думе Расеі. Падчас гэтага выступу фракцыя “Яблоко” пакінула залю паседжаньня.
Адзіным дэпутатам, які спрабаваў сёньня процідзейнічаць выступу Аляксандра
Лукашэнкі ў Думе, быў прадстаўнік правых Сяргей Юшанкоў, за што атрымаў
рэзкую заўвагу сьпікера Думы Генадзя Селязьнёва. Вось як патлумачыў Сяргей
Юшанкоў сваю пазыцыю ў тэлефоннай размове з нашай рэдакцыяй у Празе…
Працяг…
Беларуская нацыянальная інтэлігэнцыя выказвае рашучы пратэст супроць
стварэньня хаўруснай з Расеяй дзяржавы…
Працяг…
Згодна з заяваю Лукашэнкі, зробленай ім пасьля сустрэчы зь Ельцыным,
падоўжаны тэрмін абмеркаваньня дамовы аб стварэньні хаўруснае дзяржавы.
Але ў Беларусі так званае “ўсенароднае абмеркаваньне” адбываецца традыцыйным
добрахвотна-прымусовым шляхам пад наглядам вэртыкальшчыкаў…
Працяг…
(эфір26 кастрычніка)
26 Кастрычніка
Аляксандар Лукашэнка сустрэўся сёньня з прэзыдэнтам Расеі Барысам Ельцыным.
Сустрэча мела прыватны характар, але, як стала вядома, Лукашэнка не патрапіў
цягам гэтай сустрэчы дамагчыся падтрымкі больш радыкальнага пляну інтэграцыі
паміж Беларусяй ды Расеяй…
Працяг…
А ні беларусаў, а ні расейцаў не чакае нічога добрага, калі будзе падпісаная
дамова аб стварэньні хаўруснае дзяржавы. Такія высновы зробленыя сябрамі
Нацыянальнага выканаўчага камітэту – ценевага ўраду Беларусі – на пасяджэньні,
якое адбылося 26 кастрычніка…
Працяг… 15 Кастрычніка
У Беларусі афіцыйная прэса надае шмат увагі дамове пра стварэньне беларуска-расейскай
саюзнай дзяржавы. Як жа адбываецца абмеркаваньне праекту ў Расейскай Фэдэрацыі,
і ці ідзе яно навогул?…
Працяг… 14 Кастрычніка
У праект Дамовы аб утварэньні хаўруснае дзяржавы, які вынесены на
абмеркаваньне, унесены пункт аб стварэньні агульнай інфармацыйнай прасторы.
Аднак на справе гэты працэс па-ранейшым застаецца толькі пажаданьнем…
Працяг… 13 Кастрычніка
Праект дамовы аб стварэньні хаўруснае дзяржавы ня выклікаў вялікае цікавасьці
ў грамадзтве. Так што нават улады (як расейскія, так і беларускія) ня робяць
выгляду, быццам ідзе шырокае абмеркаваньне гэтага дакумэнту…
Працяг… 12 Кастрычніка
Стварэньне саюзу Беларусі і Расеі мае сталую апазыцыю сярод кіраўнікоў
расейскіх рэгіенаў. Гэта яшчэ раз пацьвердзілася сёньня. Прэзыдэнт Татарстану
Мінцімер Шайміеў заявіў, што ягоная рэспубліка можа перагледзець свой статус
у скалдзе Расеі, калі прэзыдэнты Расеі і Беларусі падпішуць дамову аб стварэньні
саюзнай дзяржавы…
Працяг… 11 Кастрычніка
Сёньня ў афіцыйных беларускіх і расейскіх газэтах зьявіўся праект дамовы
пра старэньне хаўруснае дзяржавы. Ягоныя аўтары заклікаюць грамадзянаў
абедзьвюх краінаў выказваць адносіны да будучыні “саюзу”…
Працяг… 8 Кастрычніка Сёньня ў афіцыйных беларускіх і расейскіх газэтах зьявіўся праект дамовы пра старэньне хаўруснае дзяржавы. Ягоныя аўтары заклікаюць грамадзянаў абедзьвюх краінаў выказваць адносіны да будучыні “саюзу”… Працяг… Праект дамовы аб утварэньні хаўруснае дзяржавы, апублікаваны ў пятніцу – ужо ня першы, які выносіцца на абмеркаваньне. У падмацаваньне падобных інтэграцыйных ініцыятываў праводзяцца розныя сацыялягічныя апытаньні. Адно з апошніх апытаньняў, праведзеных ва Ўкраіне, паказала, што найбольш прыхільна да хаўрусу ставяцца прыхільнікі палітыкаў з найбольш левымі, камуністычнымі, поглядамі… Працяг…
7 Кастрычніка
Заўтра ў друку зьявіцца праект дамовы аб стварэньні “саюзнае” дзяржавы,
які падрыхтаваны афіцыйнымі прадстаўнікамі Беларусі й Расеі…
Працяг… 6 Кастрычніка
Неапублікаваны дагэтуль тэкст новае беларуска-расейскае дамовы стаў вядомы
"Радыё Свабода". Рэпартаж і першае абмеркаваньне…
Працяг… 5 Кастрычніка
Пакуль расейскі міністар у справах СНД спадар Драчэўскі ўдакладняў зь
беларускімі ўладамі ў Менску зьмест праекту дамовы аб хаўруснай дзяржаве,
маскоўская прэса працягвала абмяркоўваць апошні дэмарш Лукашэнкі наконт
гэтага праекту. Выглядае, што ў расейскіх палітыкаў палітыка “галоўнага
інтэгратара” выклікае толькі раздражненьне…
Працяг… 3 Кастрычніка
Праскі Акцэнт: Расейская “інтэграцыя”: чарговая гульня ці рэальная небясьпека?
Працяг… |
Радыё СВАБОДА |
© 1995-1999 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |