RFE/RL |
Аднойчы я заўважыў нешта незвычайнае. Як бы мой бацька не сядаў за
стол і ня еў – заўсёды пасьля яго заставаўся недаедзены кавалачак хлеба.
Я памятаю, як на яго лаялася нават мама, таму што мы ніколі не былі разбэшчаныя
тым, каб хлеба ў нас было многа.
Я ня мог зразумець доўгі час, што гэта такое. І нават не зразумеў гэтага тады, калі бацька мой пайшоў у нябыт. А вось аднойчы да мяне ў сьне прыйшла разгадка гэтага фэнамэну. А справа ў тым, што мой бацька ў сваю бытнасьць, якая прыпала на нялёгкі час – ён быў вязьнем спачатку фашыстоўскіх, а потым савецкіх лягероў – заўсёды думаў пра тое, што ёсьць заўтрашні дзень, і трэба пакінуць нешта на заўтра. І яшчэ большае дзіва адбылося, калі я за сабой заўважыў: што я раптам таксама гэты кавалачак хлеба пакідаю на заўтрашні дзень. Для мяне гэта вельмі сумна. Анатоль Жук, Менск
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |