RFE/RL
Беларуская Служба Радыё СВАБОДА

Галасы стагодзьдзя
Мінулы век у памяці сучасьнікаў


Літаральна ў гэтым месяцы я раблю дакумэнты, каб зьмяніць сваё прозьвішча. 25 гадоў я жыла з прозьвішчам Федаровіч, але зараз я хачу зьмяніць сваё прозьвішча на прозьвішча свайго дзеда – Закрэўскага.

Усё гэта пачалося ў 1989 годзе, калі мы ўпершыню прыехалі на радзіму маёй маці – у Мёрскі раён. У Мёрах мы хацелі прыняць першую камунію з маёй сястрой Галінай. І пасьля гэтай камуніі, пасьля падрыхтоўкі мы мелі магчымасьць зьездзіць на радзіму маёй маці.

Мяне вельмі зьдзівіла тое, што я ўбачыла, як далёка яна жыве. Дом яе знаходзіўся амаль у полі. Маці мая растлумачыла, што гэта быў маёнтак, дзе жыла ўся радзіна Закрэўскіх. Але зараз там проста стаіць. А калісьці там быў цагляны завод.

Зараз гэта вёска Кавалеўшчына. Таксама тут жыў мой дзед – Франц Закрэўскі. Са сваёй жонкай. У 50-тых гадах усе Закрэўскія зьехалі ў Польшчу. Тыя, што не патрапілі ў Сібір. Натуральна, усе яны былі раскулачаныя.

Мае бабуля і дзядуля ўвесь час прапрацавалі ў калгасе. І мой дзядуля не захацеў зьехаць у Польшчу, а захацеў паехаць у Вільню. У іхным доме вісела ікона Маці Божай Вастрабрамскай.

Лёс іхны быў вельмі цяжкі. Працавалі шмат. Там зараз ёсьць могілкі. Франца і Францішкі Закрэўскіх. Гісторыя мяне вельмі закранула, я зараз зьбіраю зьвесткі пра маіх родзічаў адтуль. У знак памяці Я хачу ўзяць іхнае прозьвішча.

Натальля Закрэўская
 

 Радыё СВАБОДА
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc., All Rights Reserved.
http://www.rferl.org