RFE/RL |
Я сама нэ знаю, чого так случылася. Здаецца, сын мой быў дужа харошы. І
ў дзецтві, і ў вучобе, і ў рабоце, а пры канцу палучылась, што яго нэ стала.
Ён ніколі ныкаго нэ абіжал, да ўсіх адносіўся очань ласкава, яго ўсе віталі…
Ну што зрабілася, я сама нэ знаю. А для мяне гэта вельмі, вельмі цяжка.
Ён жа ў мяне адзін сыночак, які мяне глядзеў. Толькі надзея была на яго.
А цяпер, што мне рабіць, дзе мне душу дзець, дзе яго шукаць, куда абрашчацца?
Я сама нэ знаю.
Ён працаваў вельмі чэсна. Яго ўсе паважалі. Ён і ў Гомелі работаў, і ў Менску работаў, ну што ён яму нэ ўгадзіў – я нэ магу сказаць. За што ён яго так абідзеў – ня знаю. Усё, што ён гаварыў – абакраў – гэта няпраўда, гэта ўвесь мір знае. Усе ў мяне ў кватэры бываюць, у яго. В нас нету нічога крадзенага – толькі сваім мазалём заробленае. Вось што па 50 гадах у мяне ў доме ёсьць… Я лічу, ён нэ вінават ні ў чым. Каб быў вінаватым, яго б судзілі як усіх астатніх. Але ж яго нэ судзяць, і нэ вяртаюць. А я думаю, ён нэ в чом нэ вінаваты, далжэн вярнуцца дамоў і хаця б мяне пахараніць – я ж адна ў доме, старэнькая. Я ўсё на яго надзеялася, цяпер ня знаю, што рабіць. Як жа быць сільнаю? Людзей прашу – памажыце. Памагаюць. І дровы носяць,
і на гародзе, і хлеб мэні прыносяць з магазіна, я в сэло вжэ нэ хажу, мяне
ногі нэ носяць. Напэўна, шчэ і на нэрвнай почве. У мяне адын сын памёр
– год прайшоў, і другога нету. Ну той служыў на атамнай лодцы, яму напэўна
гэта ўсё павліяла. А гэтаму – нэ знаю што.
Юлія Захаранка
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |