RFE/RL |
Гэта было ў Інце, у лягерох Мінлага. Там я сустрэўся з сябрам – Гінс Казік
такі. Разам у эскадроне служылі. Гінс Казік гаворыць: “Я табе дам прычытаць
верш. Наша паэтка тут ёсьць. Я на трэцім аддзяленьні, жанчыны – на чацьвертым”.
І вось ён дае мне верш:
Нам даўно ўжо свабоду забралі,
І вось якраз гэтыя вершы ўзбудзілі маю цікавасьць – што гэта за жанчына? А ён мне паказвае фота яе – яшчэ маладая жанчына. Я кажу: “Во брат ты мой, глядзі – маладая жанчына, а як цьвёрда стаіць на сваіх пазыцыях, а мы тут мужыкі, ды яшчэ лічымся салдаты”. Пытаю, а як да яе пісаць. Кажа: “Пішы “мама” і ўсё – яна выбрала сабе такую клічку, такое псэўдам”. Яна па ўсіх лягерох там пісала, і Супруну пісала, падпісвалася мама, яе шукалі, фіксавалі ўсе ейныя вершы, якія папаліся. Сіла ў нас у кожнага была – выжыць, бо здавалася, што ўсё гэта тымчасовае, што ўсё гэта пройдзе, што ўсё гэта няпраўда, што гэтая ўлада ня можа быць вечнай. Таму мы групаваліся і адно аднаго падтрымвалі. А вось калі яшчэ жанчына прышле такі верш ад душы – любоў да Бацькаўшчыны, цьвёрдасьць змаганьня свайго – гэта ўзмацняла чалавека. Вершы Ларысы Геніюш давалі моц для зьняволеных. Я раскажу, як з ёю спаткаўся. Яна хацела даведацца, хто такі Цыкута, каб пабачыць яго, каб пагаварыць. І вось аднойчы на будове 16-кватэрнага дому ў Інце раптам бяжыць нейкі хахол і кажа: “Слухай, там клічуць цябе жанчыны”. Кажу: “Нічога сабе”. Я пайшоў. А сьнегу было! Выйшаў да гэтых жанчын, яны дарогу чысьцілі. Прыходжу да гэтага забору, там ахова, на вышках стаяць салдаты. Падыходжу, гляджу нейкая закутаная старая жанчына. Гавару: – Хто мяне клікаў?
Ну што мы можам гаварыць, ня ведаючы друг друга. А гэты салдат з вышкі крычыць: – Старая карга, ты што дамагаесься маладога хлопца?
Ну што можна сказаць, чым можна дапамагчы. Я паглядзеў, кажу:
Дзень нараджэньня яе 27 ліпеня, і кожны год я дасылаў ёй віншаваньні, пакуль яна жыла. Кастусь Шышэя, Вільня
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |