RFE/RL
Беларуская Служба Радыё СВАБОДА

Галасы стагодзьдзя.
Мінулы век у памяці сучасьнікаў


Раскажу я вам, як я навальніцы баялася. Было гэта ў вёсцы Дзягельна і была там такая ў Магайніка прыгожая дзяўчына. Жылі яны ў інтарнаце. І вот пачалася граза. І ішла гэта дзяўчына па карыдоры і, какраз, папала пад патрон в каторам не была включана лампачка. Граза ўдарыла і разрад, значыт, папал у яе і яна – мёртвая.

Чую я з дому, што крык, крык, шум. Гляджу – многа народу там сабралася. Пабегла і я туда. Дабегла я – ужэ гэту дзяўчыну выносяць прама на агарод і закапываюць у землю, для таго, каб ужэ адцягнуць вот гэты разрад.

Яна, там, была сіняя, патом стала бляднець. Ну, ўсёроўна, яна ў сібе, значыцца, не прыйшла. Так ана ўжэ і асталася нежывой.

Я так васпрыняла гэты случай блізка да душы, што надта стала баяцца гэтай навальніцы. Прыйшла да дому і мне было так ні па сібе, так ужо шкода этай дзяўчыны…

І вот я лягла спаць, і мне всёроўна казалася, што гэта навальніца, хаця была добрая пагода: зьвёзды сьвяцілі, неба чыстае, а мне ўсё роўна думалася, што гэта – навальніца. І я да такой ступені баялася, што я прама цірала сазнаньне сярод ночы. І з той пары мне была так усё, как-то ні па сібе – дрэнна.

І вот адзін раз прышла суседка й замеціла маё такое… паводзіны, што я, вот, якая-то ні такая, як абычна, ды будзе казаць:

Ты, вот, пірастань, ні гэтак ты васпрынімай ты гэта ўсё. Усе мы баімся. Ну ні гэтак жа трэба. Нада як-та, вот, зьмірыцца з прыродай: што прырода была й будзе і всё эта будзе паўтарацца кажды год і всё.

Но я, цем не менее, пачуствавала сібе, што-та, так плоха. Страўнік у міне стаў заболіваць. Я абрацілася да дактароў. Ну, абрацілася – паглядзелі і ўжэ было відна, што ў міне на почве энай нэрвознасьці, стрэса гэтага, палучыла язву.

Ну, патом многа год зь ей мучылася, гаравала, ну, всётакі, рэшылася на апірацыю. Зрабілі апірацыю. Ну, посьле гэтага, я ўжэ, так эта, стала более-менее нармальным чалавекам.

Ну, а навальніцу… Я ўжэ ціпер зьмірылася, панімаю, што гэта прырода, што гэта нічога не адменіш, нікуды ад гэтага ні дзенішся… Ні хаваюся, нічога. І так і маладым кажу, што нада на ўсё глядзець болей проста.

Фаіна Смольская
 

 Радыё СВАБОДА
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc., All Rights Reserved.
http://www.rferl.org