RFE/RL |
У двары, у некалькіх мэтрах ад хаты, расла груша. Яе пасадзіла мая бабуля.
Камель гэтай грушы раздвойваўся.
І вось такі яркі ўспамін з дзяцінства. Хлеб тады быў нясмачны, кукурузны. Мама заўсёды пякла свой хлеб. І заўсёды, апрача вялікіх боханаў хлеба, выпякала адзін маленькі бохан, які мы першы заўсёды зьядалі. І вось гэты першы маленькі бохан выносілі на вуліцу, клалі на галінкі гэтай грушы, і мы, малыя, сядзелі ля вакна і чакалі, калі ён астыне і яго можна будзе зьесьці. Зараз у менскіх крамах можна купіць вельмі смачны Нарачанскі хлеб. І вось размаўляючы з тэхнолягам, які распрацаваў рэцэпт гэтага хлеба, я даведалася, што рэцэпт якраз узяты з маіх мясьцінаў, з Мядзельшчыны. Ён заўсёды напамінае мне хлеб таго хлеба, які пякла мая мама. Зараз мамы няма, я вельмі рэдка прыяжджаю ў той дом, які застаўся ад бацькоў, але заўсёды сядаю ля вакна і бачу тую грушу, на якой ахалоджваўся першы смачны бохан хлеба. Я памятаю той хлеб і думаю, што вельмі шкада, што рэцэпт таго сапразднага мамінага хлебу я не захавала. Я не цікавілася і не навучылася сама выпякаць такі смачны хлеб. Леанарда Мухіна
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |