RFE/RL |
Я быў яшчэ студэнтам. І вось нейкая нядобрая раніца, дэрэннаае самаадчуваньне,
бо гэта было пасьля экзамену. Я сядзеў на лавачцы ў сквэры і піў піва (ці
можа ўжо выпіў піва і паліў). І вось бачу, што да мяне ідзе афрыканец,
такі нармалёвы афрыканец – высокі, здаровы, чорны. І ідзе акурат да мяне.
Думаю, яму мабыць закурыць захацелася. Не. Ён падыходзіць да мяне і кажа,
што ён ці то з Гвінэі, ці то з Замбіі, ці то з Зімбабвэ…(ужо ня памятаю)
і пачынае нешта казаць пра Бога.
Я адразу і не зразумеў, пра што гэта ён кажа. Але потым паціху я пачынаю разумець, што афрыканец мне расказвае пра тое, што ў Бога трэба верыць, што Бог – гэта любоў, і запрашае на імшу ў нейкі каталіцкі храм. Што мне было рабіць? У такой сытуацыі, калі падыходзяць суайчыньнікі, дык кажаш, маўляў, добра і ўсё. А тут я разгубіўся – усё ж афрыканец. Ён настойліва запрашае, і я яму кажу – добра, прыду. Гэты афрыканец дае мне запрашэньне, Біблію і абразок, ізноў кажа, як добра верыць у Бога і сыходзіць. Па ходзе нашай размовы высьветлілася, што гэта афрыканскі місіянэр зь нейкай афрыканскай рэлігійнай арганізацыі прыехаў у Беларусь каб тут прапаведваць, каб вучыць беларусаў, як трэба верыць у Бога. Цікава, што некалькі стагодзьдзяў таму сытуацыя была адваротнай. Андрэй Махоўскі
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |