RFE/RL |
Да сямідзесяцігодзьдзя адкрываецца музэй. Ён адкрываецца на галоўнай вуліцы,
у цэнтры горада. Гэта стары будынак, у трыццатыя гады там быў радзільны
дом. Там нарадзіўся Валодзя. Але гэта не таму, што там нарадзіўся Валодзя,
а таму што абставіны так склаліся. Дом стары, аднапавярховы, там нешта
прыстроілі, нешта надстроілі, але самы цікавы факт – гэта тое, што калісьці
гэтая вуліца была ніжэй. Цяпер паднялі асфальт многа. Быў такі ганак вельмі
высокі. Дык вось зараз там казырок ёсьць, а ганка няма.
Недзе напэўна ў дзясятым клясе гуляла моладзь, Валодзя, і пайшоў дождж. Яны схаваліся на гэтым ганку пад дахам. Гаварылі там нешта, а тады Валодзя сказаў, што вось тут я нарадзіўся, і тут будзе мэмарыяльная шыльда вісець. Не сказаў, што будзе музэй, а сказаў, што дошка…Гэта быў жарт, але вось ён ператварыўся ў жыцьцё. Ён тады ўжо пісаў нешта ў школе, пісаў вершы, п’ескі нейкія для школьнага тэатра. Альманах выдаваўся ў школе, была вельмі добрая настаўніца рускай мовы Яўгінія Іванаўна Грыневіч. Яна ўжо тады бачыла ў ім асобу, у тыя гады. Натальля Кучкоўская (Караткевіч), Менск
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |