RFE/RL
Беларуская Служба Радыё СВАБОДА

Галасы стагодзьдзя.
Мінулы век у памяці сучасьнікаў


У мяне Жулька, сабачка такі, ёсьць. Ён усіх ведае, і яго ўсе ведаюць. Гэты Жулька ўвойдзе ў гісторыю, такі добры сабака, вялікія вочы. Гэта сапраўдны такі шэры беларускі сабачка. Ён разумны такі.

І вось гэты сабачка жыве ў мяне дома і зараз. А я для яго пабудаваў будку такую. У нас былі плякаты старыя, дык я адтуль выразаў: “Кожнаму дастойнае жыцьцё”. І гэтая будка ў мяне абклееная фатаздымкамі такімі і старымі грашыма, якія ў Беларусі былі – зайчыкамі. На знак разрухі беларускай, я абклеіў гэтымі грашыма беларускімі. І вось гэтая будка стаіць дома.

Аднойчы, калі мне прыслалі позву, і міліцыянты зайшлі да мяне (Рудковіч такі быў маёр, і яшчэ нейкі) і ўбачылі гэтую будку і кажуць: “Вось, вось так жывуць бэнээфаўцы, у мяне няма дзе жонку пакласьці спаць, а ў яго будка стаіць”.

Гэтая Жулька ў мяне і Зянона ведала, як у гасьцях у мяне быў, і Васіля Быкава – неяк прыходзіў у госьці. Артур Вольскі, Дзягілева, Хашчавацкі…
Усе яны бачылі гэтую будку, бачылі сабачку, і вось новы 2000 год мы сустрэлі разам з гэтай Жулькай.

Уладзімер Кармілкін
 

 Радыё СВАБОДА
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc., All Rights Reserved.
http://www.rferl.org