RFE/RL |
Дзесяць гадоў мы займаемся гуманітарнымі акцыямі, грамадзкімі акцыямі тут
у Менску, і такое здарылася ўпершыню. Да ўгодкаў прыняцьця Дэклярацыі правоў
чалавека мы заплянавалі правесьці пікет супраць сьмяротнага пакараньня
ў нашай краіне. Мя ня думалі, што сапраўды сьмерць можа так блізка хадзіць
да чалавека, нават ня маючы непасрэднага дачыненьня.
Адбылася такая цікавая гісторыя. Наш гарадзкі выканкам дазволіў правядзеньне пікета, але з умовай зьмены адрасу па месцы жыхарства, і адбылася такая прыкрая памылка, яна выклікала цэлую сямейную, чалавечую трагедыю. Памылка была ў адрасе адсылкі адказу нам, і замест вуліцы Смалячкова, 21, адказ на правядзеньне пікета адаслалі на вуліцу Слабадскую, 21. І гэты адказ Менгарвыканкама трапіў у звычайную менскую абыватальскую сям’ю, якая жыве ў Малінаўцы. Сям’я з трох чалавек. Яны, ўбачыўшы і прачытаўшы тэкст нашай заяўкі, схапіліся за галаву, цэлую ноч ня спалі – ня ведалі што думаць, а на раніцу выклікалі арганізатараў пікету і пачалі амаль шантажаваць з тым, каб мы прыехалі, каб неяк заахвоцілі іх у тым, каб яны захавалі гэтую заяўку. З-за нейкай памылкі сям’я была ўстрывожаная і сапраўды падумала, што правядзеньне акцыі прымеркаванае да абароны канкрэтнага чалавека, і што лёс яго – у іх руках. Але ў той жа час яны маглі падумаць, што калі памылка здарылася з адрасам, дык памылка можа быць і людзкая – могуць засудзіць не таго чалавека, не па тым адрасе. Гэта ўсё канешне высьветлілася, і апошні званок, які зрабіла гаспадыня, – ён такі пагрозьлівы і папераджальны, што мы ваш дакумэнт ужо выкінулі, мы прыстойная сям’я. Мы і раней праводзілі такія пікеты, але вось выпадак з гэтай сям’ёй ёсьць паказчыкам адносінаў да інстытута сьмяротнага пакараньня ў нас і адносінаў напэўна да сьмерці. Калі прыйшоў гэты дакумэнт, напэўна ж ніяк не падумалі, што ў прынцыпе можна абараняць права чалавека на жыцьцё. І канешне дзіўна, што гэтыя людзі яшчэ і дадумаліся выкарыстаць гэтую сытуацыю ў сваіх мэтах. Памылка гарвыканкаму такім чынам выкрыла нейкія агульначалавечыя праблемы ў нашым грамадзтве і прымусіла нас быць асьцярожнымі. Аляксей Галіч, Менск
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |