RFE/RL
Беларуская Служба Радыё СВАБОДА

Галасы стагодзьдзя.
Мінулы век у памяці сучасьнікаў


Людзі прадастаўленыя самі сабе. Яны выжываюць, як тысячу гадоў назад жылі – дзяржалі гаспадарку, кароў, сьвіней, курэй, і выжывалі.

Ну вось карова ацялілася вясной у прошлым годзе. Я ўсё яе пільнавала-пільнавала, не разумела раней. Віджу, што тая вылазіць – пабегла да суседкі – Дуня, яна ў нас доктар на ўсю вёску, нічога не канчала, яна проста народны, можна сказаць, ўмелец: умее шыць, ткаць, умее са ўсімі абшчацца, за ўсё жыцьцё ні з кім не сварылася. Гэта самая бальшая навука ў жыцьці – умець ладзіць. Вось яна засталася адна без мужа, два гектары зямлі, каня мае, і ўсё спраўляецца, усё робіць памалу, усё ў яе спорыцца, мае пачці семдзесят гадоў. Ну яна жанчына амаль не балее, слава Богу.

Дык вось мы, дзьве жанчыны, справіліся, слава Богу. Маленькі бычок паявіўся, ня мог на нагах стаяць. Потым я яго ўсё падымала – вось такі выпадак быў.

Вось людзі абшчаюцца паміж сабой, падругі, друзья – вось і ўся духоўнасьць. Царквы няма – царкву зьнішчылі бальшавікі, спалілі. Гэта пасьля рэвалюцыі – бацька расказваў. Той, які займаўся гэтым дзелам, – першая бомба папала ў яго дом, і ўсё – разарвала пад час вайны.

У нас Сергучоўскі канал праходзіць – гэта Беразінская водная сыстэма. Ранше хадзілі кацера, канал быў судаходным. Гэта было бойкае месца. Вёска Кветча – гэта быў цэнтар культурны. Тут гралі музыкі. Мой бацька быў музыкантам, мой дзед рабіў скрыпкі – бальшы майстар быў на ўсе рукі. У нас такі быў аркестар – скрыпкі гралі, гармонікі. Прыходзілі з ўсёй акругі, і ўсе плясалі, па два часа маглі нават польку адну танцаваць. Было вельмі весела.

Хоць былі нязгоды розныя. Людзі працавалі задарма. Бацька мой працаваў бухгалтарам – ніколі не палучаў грошай вабшчэ. Я ня мела паняцьця, што такое грошы. Мы выжывалі за шчот нашага леса. Хадзілі за грыбамі, ягадамі. Я сустракалася зь медзьвядзямі не адзін раз. У маліны хадзіла, нашла логава мядзьвежжа. Паўцякалі канешна. Я была малая, але запомнілася канешна.

Прырода ажыўляе чалавека. Мой сын, к прымеру, сколькі бароўся, штоб лес яму далі. Сколькі яны выхадзілі. Ну зараз далі на нявестку.
Суду далжны даць. Ужо ён дзялянку выразаў – будзець сроіць дом свой. Лес яшчэ ляжыць у лесе, праўда, нада ж на чым прывезьці. Усё ўперадзе шчэ. Ну гэта самае галоўнае, што прывез свой дом, сваю гаспадарку, працаваць на зямлі, царкву канешна нада аднавіць. Гэта нада ўзяць у свае рукі.

Зінаіда Хацкевіч, в. Ветча, Бярэзінскі запаведнік
 

 Радыё СВАБОДА
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc., All Rights Reserved.
http://www.rferl.org