RFE/RL |
Мой бацька мне расказваў: калі ў 39-ым годзе ў нашую вёску Казьляковічы
прыйшлі бальшавікі – людзі былі супраць іх. Аднак, бацька тады ўсё яшчэ
думаў: чаму ўсе так супраць, называюць іх ворагамі? Можа, гэта сапраўды
прыйшлі прыяцелі?
Мой бацька ў той час працаваў бальнікам – сплаўляў па рэках балі. Новая ўлада абяцала плаціць яму пэўныя грошы за гэтую працу. Але празь некаторы час, калі прыйшлі атрымліваць заробак, аказалася, што яны падманулі: заплацілі значна меней. Потым на касавіцу бацьку прымусілі касіць наступным чынам: два дні на карысьць калгасу і толькі трэйці – для сябе. Казаў, што такога раней не было ніколі, ні пры якой уладзе. І так паўсюль: хлусьня, зьдзекі, падман. Яшчэ лепшых гаспадароў зь вёскі пачалі вывозіць у Сібір ды яшчэ некуды. І праз пэўны час бацька мне і кажа: “Сапраўды, сынок, праўду людзі спачатку казалі: гэта прыйшлі ворагі. Сяргей Целяхан
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |