RFE/RL |
Я вам зараз раскажу, як я свайго сыночка Санечку ражала. У мяне ён трэці
сыночак.
І вось у шэсьць раніцы мне дрэнна стала, а ў мяне яшчэ двое дзетак. Я ўсім есьці прыгатавала, усім разлажыла адзёжкі – каля краватак стульчыкі стаялі – і дачушцы Алёначцы, і Антошку, сыночку, і кажу мужу: “Уставай!”. Дык ён кажа: “Няўжо ўжо пара?”. Кажу: “Пара, бацька, я еду купляць ня знаю што – сына ці дачку”. Бацька кажа: “Сына”. Кажу: “Добра, будзе сын”. І вось у шэсьць раніцы бацька скорую вызваў. Скорая ехала, а я ўжо чую: мне пара. Дык я яму кажу: “Будзеш роды прымаць”. А ён мне: “Ты што?!” і ў дзьверы. Кажу: “Не-не, не ўцякай, пачакай, хоць бабу мне якую пазаві”. Пабег ён, а там сусед рамантаваў матацыкал, і стаяла ягоная жонка каля яго. І вось гэтая Галя, прыяцелька мая, самая меншая ростам у Дзяржынску ў нас і худзенькая такая, але добрая баба. Вось ён яе першую і злавіў у шэсьць раніцы і прывёў да мяне. А мне ўжо пара. Я на яе як абаперлася, так і паляцелі ўдвох – што ж, ён слабую прывёў.
Я кажу: “Доктар, каб мне ў што ўперціся, я б вось радзіла, радзіла”.
А тады доктарка кажа: “Ну, на насілкі, вас жа панясем”. А другі паверх.
Я кажу: “Доктар, хто мяне цягаць будзе, сама пайду, мне ўжо неяк і нічога”.
Яна кажа: “Не, мілая”. Укруціла мяне ў коўдру, каб не прастудзілась, а
патом з другога паверха (пад’езды вузкія, нельга мужыку пралезьці), дык
мяне доктар, а ззаду муж мой, мяне і вынесьлі.
Галіна Чарнавус, Дзяржынск
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |