[ svaboda logo ] [ svaboda.org ] [ Belarusian ]
  аўторак, 16 сакавіка 2010
Палітыка    [ раздрукуйце старонку ] -    - тэкставая вэрсія
серада, 24 кастрычніка 2007, 17:3
П.Севярынца выклікаюць у пракуратуру ў справе аб забойстве таксіста Любоў Лунёва, Менск Сьледчы пракуратуры Савецкага раёну Менску выклікае Паўла Севярынца. Супрацоўнік пракуратуры паведаміў палітыку, што той мае даць паказаньні ў крымінальнай справе, якую распачалі яшчэ ў 2003 годзе ў сувязі з забойствам таксіста.

Паводле сьледчага, абвінавачаны ў крымінальнай справе нібыта спаслаўся на П.Севярынца, маўляў, той можа нешта патлумачыць у гэтай справе.

Павал Севярынец адмовіўся ісьці у пракуратуру без адваката. Ён не выключае, што супраць яго могуць быць ужытыя прэвэнтыўныя захады, каб ізаляваць яго на час правядзеньня шэсьця на Дзяды і “Сацыяльнага маршу”.


 Знайдзі артыкул паводле
або
 Гл. таксама
24.10.2007 [Палітыка]
10.10.2007 [Грамадзтва]
10.9.2007 [Палітыка]
10.9.2007 [Палітыка]
2.5.2007 [Грамадзтва]
1.3.2007 [Грамадзтва]
11.7.2005 [Грамадзтва]
1.7.2005 [Грамадзтва]
галоўная