чацьвер, 18 сакавіка 2010
Палітыка
-
Пашлі сябру!
-
тэкставая вэрсія
пятніца, 22 сьнежня 2006, 16:11
Хто будзе пераемнікам Туркмэнбашы?
Кастусь Бандарук, Прага
Выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Туркмэністану Гурбангулы Бэрдымухамэдаў паведаміў, што дата прэзыдэнцкіх выбараў будзе прызначаная 26 сьнежня ў час надзвычайнай сэсіі Народнай Рады краіны і што выбары будуць дэмакратычныя. Сьмерць пажыцьцёвага прэзыдэнта Туркмэністану Сапармурата Ніязава і магчымыя варыянты разьвіцьця падзеяў ў гэтай краіне застаюцца ў цэнтры ўвагі міжнародных аглядальнікаў і СМІ.
Аналітыкі надзвычай асьцярожна прагназуюць сытуацыю ў Туркмэністане, але ўсе згодныя ў адным: хто б ні стаў пераемнікам Ніязава, ён будзе дзейнічаць рацыянальна, і ніякіх рэзкіх зьменаў не адбудзецца. У сваім экспарце газу краіна поўнасьцю залежная ад расейскага газаправоду, а для таго, каб пераарыентаваць экспарт, спатрэбіцца некалькі гадоў. Аднак на карэнныя зьмены спадзяюцца многія краіны, у прыватнасьці – ЗША.
(Маккормак: ) “Туркмэністан і яго народ павіны цяпер глядзець у будучыню і на тое, што яна прынясе. Яны павінны самі вырашыць гэтае пытаньне. Напэўна, будзе створаная часовая адміністрацыя і, зразумела, мы будзем супрацоўнічаць зь ёю”,
заявіў прадстаўнік Дзярждэпартамэнту Шон Маккормак.
Паводле туркмэнскай канстытуцыі, у выпадку сьмерці прэзыдэнта склікаецца Халк Маслахаты – Народная Рада, вярхоўны прадстаўнічы орган улады. Выбары новага кіраўніка дзяржавы павінны адбыцца не пазьней як два месяцы пасьля пераходу паўнамоцтваў да сьпікера парлямэнту – мэджлісу.
Аднак Рада бясьпекі адхіліла кандыдатуру сьпікера парлямэнту Авезгельды Атаева на той падставе, што супраць яго была ўзбуджаная крымінальная справа. У выніку часовым кіраўніком дзяржавы стаў віцэ-прэм’ер і міністар аховы здароўя Бэрдымухамэдаў, якому даручана арганізацыя пахаваньня Туркменбашы. Пахаваньне адбудзецца ў сямейным маўзалеі Ніязава ў нядзелю 24 сьнежня.
Паводле палітолягаў, мяркуючы па практыцы савецкіх часоў, ва ўмовах адзінаўладзьдзя арганізатар пахаваньня мае найбольшыя шанцы застацца пераемнікам Ніязава. На думку дырэктара Цэнтру дасьледаваньня цэнтральнай Азіі і Каўказу Мурада Есенава “Бэрдымухамэдаў зьяўляецца тыповым прадуктам школы Ніязава, ён быў набліжаны да былога прэзыдэнта і паходзіць з таго самага рэгіёну, што і Туркмэнбашы”. Сярод патэнцыйных кандыдатаў часта згадваецца імя кіраўніка службы бясьпекі Ашыр-Мухамэдава і міністра ўнутраных справаў Рахманава.
Паводле аналітыкаў, у сытуацыі вакуўму ўлады ўжо адбываецца закулісная барацьба за месца Туркмэнбашы, але найбольш верагодны такі сцэнар, што ўлада застанецца ў “сям’і” Ніязава, гэта значыць– у руках набліжанай да яго эліты, якая і раней карысталася вялікім ўплывам. Мяркуючы па тым, як гэта ня раз адбывалася ў іншых дыктатарскіх рэжымах, пераемнікам Туркмэнбашы можа стаць ягоны сын Мурад Ніязаў, які й дагэтуль быў важнай фігурай у самай важнай для краіны галіне эканомікі– газавай індустрыі.
архіў
галоўная
угару
Знайдзі артыкул паводле
- месца -
Берасьцейская вобласьць
Віцебская вобласьць
Гарадзенская вобласьць
Гомельская вобласьць
Літва
Магілёўская вобласьць
Менск, Беларусь
Менская вобласьць
Польшча
Расея
Сьвет
Украіна
Эўропа
або
- тэмы -
Адукацыя
Беларусь – ЗША
Беларусь – Расея
Беларусь – Эўропа
Бізнэс
Вайна з тэрарызмам
Выбары
Газ і ПЭК
Гісторыя
Голас народу
Грамадзтва
Здароўе
Кампутары і тэхналёгіі
Крымінал і здарэньні
Курапаты
Літаратура
Лукашэнка
Мастацтва і культура
Міжнародная прэса
Мова
Моладзь
Музыка
Мэдыі
Палітыка
Правы чалавека
Пратэсты
Прафсаюзы
Рэлігія
Спорт
Чарнобыль
Эканоміка
Гл. таксама
4.12.2007 [Палітыка]
В.Сіліцкі: “У Вэнэсуэле “ламаць праз калена” – нельга, у Беларусі – можна”
4.12.2007 [Палітыка]
З. Пазьняк: “У Расеі жорсткая калектыўная дыктатура”
3.12.2007 [Палітыка]
Як у Менску камэнтуюць паразу Уга Чавэса на рэфэрэндуме?
3.12.2007 [Палітыка]
Уга Чавэс пацярпеў паразу на рэфэрэндуме
20.11.2007 [Палітыка]
Польшча можа перагледзець пытаньне аб амэрыканскай супрацьракетнай абароне
20.11.2007 [Палітыка]
Расейскі камуніст Зюганаў шкадуе, што Пуцін не ачоліў "саюзнай дзяржавы"
14.11.2007 [Палітыка]
Грузія: надзвычайнае становішча будзе адмененае пасьлязаўтра
12.11.2007 [Палітыка]
Грузінскі палітоляг Д.Дарчыяшвілі: “Мы – грамадзтва нечаканасьцяў”
12.11.2007 [Палітыка]
Як доўга Грузія будзе заставацца ў “дэмакратычным вакуўме”?
12.11.2007 [Палітыка]
Грузінская апазыцыя вылучыла адзінага кандыдата на прэзыдэнта
галоўная
Radio Free Europe / Radio Liberty © 2010 RFE/RL, Inc. All Rights Reserved.