серада, 20 жніўня 2008
Грамадзтва
-
Пашлі сябру!
-
тэкставая вэрсія
аўторак, 2 траўня 2006, 18:32
Радаўніца ў Чарнобыльскай зоне
Радыё Свабода
Ніколі ў забруджанай радыёнуклідамі Чарнобыльскай зоне не бывае так шмат людзей, як на Радаўніцу, калі праваслаўныя беларусы ушаноўваюць памерлых. Старадаўняя традыцыя цягне сюды – на зямлю продкаў– нават тых, хто бывае ў родных мясьцінах вельмі рэдка.
У вёсцы Барталамееўка Веткаўскага раёну цяпер жыве няшмат людзей. Быў час, калі тут наагул нікога не засталося, паколькі ўсіх жыхароў перасялілі ў Рэчыцкі раён. Аднак зь цягам часу некаторыя сем'і вярнуліся ў Барталамееўку, а пасьля зьявіліся і самасёлы.
У Барталамееўцы шматлюдна толькі раз на год, на Радаўніцу. Тады на могілках можна пачуць такія словы:
(Жанчына: ) "Прашу Госпада Бога даць супакой памерлым маім бацькам. Дай ім Валадарства нябеснае, сьвет белы. Каб на тым сьвеце даў Госпад супакой..."
Бабуля Ганна прыехала ў родную Барталамееўку зь вёскі Холмеч Рэчыцкага раёну, куды яе адсялілі. На Радаўніцу бабуля сустракаецца з былымі знаёмымі, якіх раскідала па Беларусі.
(Бабуля Ганна:) "Прыяжджаем сюды, прыбіраем, вяночкі вешаем на крыжы. А пасьля сядзім, сустракаем знаёмых ды плачам. Пытаемся: "Як жывеш? Як здароўе?". Старая традыцыя – ад дзядоў, ад бабуль нашых. Яечкі кладзем, па чарцы глынем. І ім нальем, няхай і яны п'юць. Гэта ж Радаўніца, усе мёртвыя выйшлі і на нас глядзяць. Толькі мы іх не бачым, а яны нас бачаць".
Вёска Багрымавічы Петрыкаўскага раёну раскінулася на месцы, дзе рака Пціч ўпадае ў Прыпяць. Мясцовасьць гэтая таксама забруджаная радыяцыяй, але людзей зь вёсак не адсялялі. У Вячаслава Герасіменкі, які цяпер жыве ў райцэнтры, тут пахаваная маці:
(Герасіменка: ) "Поўныя могілкі людзей. Я вось гляджу: і зьлева і справа, і вакол. Адусюль прыяжджаюць, нават з Расеі. Я ўжо не кажу пра Менск, Гомель, Мазыр, Петрыкаў. Тут прыбіраюць магілы і дзеці, і ўнукі, і праўнукі, і нявесткі, і ўсе..."
Высокая сьмяротнасьць вымушае пашыраць могілкі, распавядае Вячаслаў Герасіменка:
(Герасіменка: ) "Мы калі пад'ехалі да могілак, дык бацька глянуў ды кажа: "Вось які вялізны гарадок засялілі, тут ужо і месца няма". А паколькі тут побач густы сасновы лес, давядзецца хутка плот адносіць. Хаця людзей засталося ў вёсцы няшмат, але ж і яны паміраюць".
архіў
галоўная
угару
Знайдзі артыкул паводле
- месца -
Берасьцейская вобласьць
Віцебская вобласьць
Гарадзенская вобласьць
Гомельская вобласьць
Літва
Магілёўская вобласьць
Менск, Беларусь
Менская вобласьць
Польшча
Расея
Сьвет
Украіна
Эўропа
або
- тэмы -
Адукацыя
Беларусь – ЗША
Беларусь – Расея
Беларусь – Эўропа
Бізнэс
Вайна з тэрарызмам
Выбары
Газ і ПЭК
Гісторыя
Голас народу
Грамадзтва
Здароўе
Кампутары і тэхналёгіі
Крымінал і здарэньні
Курапаты
Літаратура
Лукашэнка
Мастацтва і культура
Міжнародная прэса
Мова
Моладзь
Музыка
Мэдыі
Палітыка
Правы чалавека
Пратэсты
Прафсаюзы
Рэлігія
Спорт
Чарнобыль
Эканоміка
Гл. таксама
9.10.2007 [Грамадзтва]
Гомель: пастара царквы “Жывое слова” выклікалі ў пракуратуру
26.8.2007 [Грамадзтва]
Міліцыя затрымала ўдзельнікаў сустрэчы пастара Сабілы з жыхарамі Гомеля
9.6.2007 [Чалавек]
Леанід Сярэдзіч: “Калі я знайду гэты ножык, то я буду знаць, што Бог ёсьць...”
8.6.2007 [У што я веру]
Леанід Сярэдзіч: “Калі я знайду гэты ножык, то я буду знаць, што Бог ёсьць...”
13.4.2007 [Грамадзтва]
Гомель: пракуратура папярэджвае за рэлігійнае вучэньне
27.3.2007 [Грамадзтва]
Падпал касьцёлу ў Мазыры: падазраюцца сатаністы
5.1.2007 [Грамадзтва]
Гомельскім крышнаітам і Сьведкам Іеговы няма дзе зьбірацца
12.9.2005 [Культура]
Тураўскай эпархіі – 1000 гадоў
29.6.2005 [Грамадзтва]
У Тураве сьвятар Сергій арганізаваў прытулак для дзяцей
галоўная
Radio Free Europe / Radio Liberty © 2008 RFE/RL, Inc. All Rights Reserved.