пятніца, 29 жніўня 2008
Грамадзтва
-
Пашлі сябру!
-
тэкставая вэрсія
панядзелак, 13 лютага 2006, 16:58
На Гомельшчыне шалёныя ваўкі палююць на людзей
Радыё Свабода
У Гомельскай вобласьці сёлета пабольшала нападаў ваўкоў на людзей. Часьцей за ўсё гэта адбываецца ў забруджаных радыяцыяй раёнах, якія прылягаюць да Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалягічнага запаведніку. Сытуацыя ўскладняецца тым, што многія шэрыя драпежнікі хварэюць на шаленства.
У вёсках Савічы і Савічы Двор, дзе жывуць пераважна самасёлы, моцна пацярпелі ад нападу ваўкоў малады мужчына і дзьве пэнсіянэркі. Распавядае 65-гадовая жыхарка вёскі Савічы Кацярына Чэчка:
(Чэчка: ) “Ішла ў Двор у краму. Нідзе нікога не было відаць. Ззаду падбег ці то ваўчыца, ці то воўк, і ўкусіў. Я спужалася, як анямела. Ён тады скочыў на галаву. Я ўпала, пачала крычаць. Крычала немым голасам. Я не ўсьведамляла сябе. Ачуняла толькі на другі дзень у шпіталі”.
Воўк парваў жанчыне адзеньне, параніў плячо, іншыя часткі цела. У той жа дзень недалёка ад крамы ў вёсцы Савічы Двор драпежнік напаў на старую жанчыну, моцна параніў ёй твар. Спатрэбіліся складаная хірургічная апэрацыя і лячэньне ад шаленства.
Кіраўнік Брагінскага таварыства паляўнічых і рыбаловаў Фёдар Бабранок распавёў, што, па ўсім відаць, і пэнсіянэрак, а за імі неўзабаве і маладога мужчыну, пакусала шалёная ваўчыца. Прынамсі, такая ваўчыца была забіта на тэрыторыі калгасу “Агра-Лідэр”.
Паляўнічым ды вэтслужбе ў навакольных вёсках давялося зьнішчыць хатніх сабак і катоў, што маглі захварэць на шаленства:
(Бабранок: ) “Якія жывёліны былі пакусаныя, мелі кантакт з ваўкамі, мы зьнішчылі. Разам васямнаццаць сабак, восем катоў. Прыяжджала вэтслужба. Дзе ўсыплялі, дзе адстрэльвалі. Налавілі цэлы вагон. Спалілі, содай тое месца пасыпалі. Прафіляктыку правялі. Дзякуй Богу, пакуль ціха”, — сказаў Фёдар Бабранок.
Паводле паляўнічага, вельмі шмат ваўкоў разьвялося ў радыяцыйным запаведніку. Ім там спакойна, і яны пладзяцца даволі хутка. А з надыходам моцных маразоў цягнуцца бліжэй да чалавечага жытла. Вялікае пагалоўе драпежнікаў вядзе і да пашырэньня ў іх асяродку шаленства. На шаленства хварэюць вельмі часта лісы. І тыя, і другія нападаюць на свойскую жывёлу і людзей.
Ёсьць, бадай, адзіны спосаб прафіляктыкі шаленства сярод дзікай фаўны — раскладаць прыманкі з вакцынай ад шаленства. Аднак сёлета гэтую справу толькі сабіраюцца распачаць. Гаворыць спэцыяліст абласной вэтэрынарнай управы Дзьмітры Новік:
(Новік: ) “У дадзены момант заказалі вакцыну. У лютым і сакавіку яна будзе раскладзена на сьцежках міграцыі дзікіх жывёлаў. Штогоду на гэта выдзяляюцца грошы — 12—15 мільёнаў. Я лічу, калі даць і 150 мільёнаў, то таксама будзе мала”.
Тым часам у вёсках жанчыны, каб схадзіць у краму, узбройваюцца нажамі ды каламі. Гаворыць ужо знаёмая нам Кацярына Чэчка:
(Чэчка: ) “Палкі пабяром ды ідзём чалавек пяць. Сабіраюцца бабы ўсе разам ды ідуць. Па хлеб жа трэба ісьці! Па адной ня ходзім, баімося. Гуртам ходзім”
.
архіў
галоўная
угару
Знайдзі артыкул паводле
- месца -
Берасьцейская вобласьць
Віцебская вобласьць
Гарадзенская вобласьць
Гомельская вобласьць
Літва
Магілёўская вобласьць
Менск, Беларусь
Менская вобласьць
Польшча
Расея
Сьвет
Украіна
Эўропа
або
- тэмы -
Адукацыя
Беларусь – ЗША
Беларусь – Расея
Беларусь – Эўропа
Бізнэс
Вайна з тэрарызмам
Выбары
Газ і ПЭК
Гісторыя
Голас народу
Грамадзтва
Здароўе
Кампутары і тэхналёгіі
Крымінал і здарэньні
Курапаты
Літаратура
Лукашэнка
Мастацтва і культура
Міжнародная прэса
Мова
Моладзь
Музыка
Мэдыі
Палітыка
Правы чалавека
Пратэсты
Прафсаюзы
Рэлігія
Спорт
Чарнобыль
Эканоміка
Гл. таксама
1.12.2007 [Чалавек]
У Нямеччыне праапэруюць сямігадовага беларускага хлопчыка
26.11.2007 [Грамадзтва]
Вэрбоўшчыкі людзей на будоўлі Масквы пакараны 10 і 11 гадамі зьняволеньня
12.11.2007 [Грамадзтва]
Гомель: міліцыя апытвае ўдзельнікаў масавай бойкі ў кафэ “Крыніца”
16.10.2007 [Грамадзтва]
Гомель: пры падзеньні гелікоптэра пацярпелі пілёты
9.10.2007 [Грамадзтва]
Што ўлады хаваюць у справе банды Марозава?
24.9.2007 [Чалавек]
Васіль Сіліверст хоча зьвярнуцца ў Канстытуцыйны суд
3.9.2007 [Грамадзтва]
Нараўлянскі раён: у пажары загінула чатыры чалавекі
21.3.2007 [Грамадзтва]
Гомель: асуджаныя чарговыя васемнаццаць чальцоў злачыннай групоўкі “пажарнікі”
21.3.2007 [Палітыка]
Рэчыца: зьбіты старшыня мясцовай арганізацыі Партыі БНФ
20.3.2007 [Грамадзтва]
Гомель: судовы працэс над бандыцкімі групоўкамі з Рэчыцы
галоўная
Radio Free Europe / Radio Liberty © 2008 RFE/RL, Inc. All Rights Reserved.