[ www.svaboda.org ]
 пятніца, 29 жніўня 2008
Грамадзтва [ раздрукуйце старонку ]  графічная вэрсія
субота, 8 сьнежня 2007, 17:32
Адбылася цырымонія ўваходу Тадэвуша Кандрусевіча ў Магілёўскую архікатэдру Галіна Абакунчык, Менск У Магілёве адбылася цырымонія ўваходу – інгрэс – кіраўніка каталіцкага касьцёлу на Беларусі ў архікатэдральны касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і Сьвятога Станіслава. Урачыстасьць была прымеркаваная да сьвята Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, якое каталікі адзначаюць 8 сьнежня.

Магілёўская архікатэдра сёньня зьяўляецца другой па значнасьці сьвятыняй, створанай у 1991 годзе ў Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Архікатэдра была вернутая магілёўскім каталікам у 1990 годзе, дзякуючы намаганьням Тадэвуша Кандрусевіча -- тагачаснага Апостальскага Адміністратара каталікоў на Беларусі.

Як паведамляе інтэрнэт-сайт www.catholic.by, падчас урачыстай Імшы арцыбіскуп Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі прамовіў гамілію, у якой распавёў пра гісторыю сьвятыні, пра адраджэньне веры на магілёўскай зямлі і згадаў пра свае папярэднія наведваньні магілёўскай архікатэдры.

Удзел у інгрэсе прынялі вышэйшыя духоўныя асобы каталіцкага касьцёлу і праваслаўнай царквы ў Беларусі, прадстаўнікі ўлады і грамадзкіх арганізацый. На завяршэньне моладзь менскай парафіі Найсьвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы прасьпявала вядомы «Рымскі Трыптых» Яна Паўла ІІ, пакладзены на музыку кампазітара Станіслава Сойкі.

Кананічнае ўступленьне Тадэвуша Кандрусевіча на пасаду новага Менска-Магілёўскага арцыбіскупа адбылося 10 лістапада ў архікатэдральным касьцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Менску.

Архіяпіскап Менска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч з пробашчам і дэканам Магілёўскім айцом Раманам Факсінскім падчас прэсавай канфэрэнцыі
Архіяпіскап Менска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч з пробашчам і дэканам Магілёўскім айцом Раманам Факсінскім падчас прэсавай канфэрэнцыі

Каталіцкія сьвятары і шматлікія вернікі чакаюць уваходжаньня ў касьцёл архіепіскапа мітрапаліта Менска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча
Каталіцкія сьвятары і шматлікія вернікі чакаюць уваходжаньня ў касьцёл архіепіскапа мітрапаліта Менска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча

Архіяпіскап мітрапаліт Менска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч уваходзіць у магілёўскі касьцёл
Архіяпіскап мітрапаліт Менска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч уваходзіць у магілёўскі касьцёл

Першая малітва Тадэвуша Кандрусевіча ў магілёўскім касьцёле
Першая малітва Тадэвуша Кандрусевіча ў магілёўскім касьцёле

Тадэвуш Кандрусевіч вітае магілёўскіх каталіцкіх вернікаў
Тадэвуш Кандрусевіч вітае магілёўскіх каталіцкіх вернікаў

“Гэта Божая апека, што Кандрусевіч вярнуўся ў Беларусь”, 10.11.2007
Тадэвуш Кандрусевіч вяртаецца, каб узначаліць Беларускі касьцёл, 26.09.2007
Фотарэпартаж: афіцыйнае ўступленьне на пасаду Тадэвуша Кандрусевіча, 10.11.2007
Фотарэпартаж: афіцыйнае ўступленьне на пасаду Тадэвуша Кандрусевіча, 10.11.2007


Знайдзі артыкул паводле
або
Гл. таксама
7.12.2007 [Грамадзтва]
31.8.2007 [Грамадзтва]
18.8.2007 [Чалавек]
18.7.2007 [Грамадзтва]
26.4.2007 [Грамадзтва]
8.4.2007 [Грамадзтва]
12.2.2007 [Грамадзтва]
8.4.2005 [Чалавек]
19.1.2005 [Культура]
галоўная