news programs realaudio contact archive
      Мясцовыя выбары
    Беларусь - Расея
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны
    Вайна з тэрарызмам

      Курапаты
    Палітычная геаграфія
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    Цытаты мінулага

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Чытальная заля
    Жывая мова
    Мэлёдыя дня

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Здароўе
    Партрэт на Свабодзе

  
   Пошук - Google


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints


   Беларускі рэйтынг

   


3 Ліпеня 2003
 
Верталёт i гелiкоптэр
Апошнiм часам вяртаюць да жыцьця ў нашай мове слова гелiкоптэр. У пару, калi распрацоўвалiся, вынаходзiлiся першыя мадэлi верталётаў, у мовы сьвету прыйшло на абазначэньне новага апарата слова францускага паходжаньня.
 
Юрась Бушлякоў, Менск
 
Французы стварылi свой hélicoptère, злучыўшы ў адно два грэцкiя словы – helix i pteron, у перакладзе – ‘шрубу, сьпiраль’ i ‘крыло’. Пакуль верталёты заставалiся экзотыкаю, у нас iх называлi гелiкаптэрамi – пераважна захоўвалi францускi нацiск. У 30-ыя гады мiнулага стагодзьдзя ў расiйскай мове паводле аналёгii з самалётам стварылi назоўнiк вертолёт. Ня маючы яўных прыкмет пазычаньня, гэтае слова лёгка прынялося беларускаю моваю. Дарэчы, пазычылi яго таксама й украiнцы з баўгарамi. На мяжы 1980-90-ых у беларускай прэсе першы раз прамiльгнула слова шрубалёт. Канструюючы новы назоўнiк, яго аўтар проста замянiў першую частку верталёта – зыходзiў з малаўжывальнасьцi ў нашай лiтаратурнай мове дзеяслова вярцець. Шрубалёт, аднак, дасюль не прыжыўся, нярэдка ўспрымаецца з iронiяй.
Рэальна маем сёньня на выбар два пазычаньнi: звыклы верталёт i вяртаны з пэрыфэрыi мовы гелiкоптэр. Думаю, верталёт як слова для кожнага матываванае, празрыстае, лягiчнае ў пары з самалётам застанецца ў нас асноўным найменьнем прыпомненага тут лятальнага апарата.



archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2003 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.