news programs realaudio contact archive
      Курапаты
    Выбары 2001
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны

      Палітычная геаграфія
    На доўгім шляху
    Выкраданьне
    Беларусі

    Мэдыі
    Ёнас, Яніс, Янка...
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    У сьвет на заробкі
    Карлаў мост

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Краіна М
    Залаты фонд

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Дазвол на выезд
    Здароўе
    Галерэя "Свабоды"

  


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints



27 Сьнежня 2001
 
АПРАЎДАЛІ СТУДЭНТА, ЯКІ РАЗЬВЕШВАЎ ПЛЯКАТЫ ЎЛАДЗІМЕРА ГАНЧАРЫКА
Сеньня суд адмяніў рашэньне адміністрацыйнай камісіі Кастрычніцкага раёна Магілева, якая аштрафавала студэнта Юрыя Казуціна за разьвешваньне плякатаў Уладзімера Ганчарыка падчас выбарчай кампаніі.
 
Аляксандар Сердзюкоў, Магілёў
 
Юр’я Казуціна затрымалі міліцынты, калі ён разам з рабочым Яўгенам Бабковым позна ўначы вяртаўся дахаты. Начальнік аддзела ўнутраных справаў Кастрычніцкага раёна Магілёва запатрабаваў, каб юнакі праехалі разам зь ім у пастарунак.

У пастарунку іх абшукалі і знайшлі плякаты ды ўлеткі ў падтрымку Ўладзімера Ганчарыка. На гэтай падставе адміністрацыйная камісія Кастрычніцкага раёна абвінаваціла іх у парушэньні заканадаўства і кожнага пакарала штрафам у памеры некалькіх мінімальных заробкаў. Рабочы Яуген Бабкоў першым накіраваў позву супраць адміністрацыйнай камісіі, і суд задаволіў ягоныя патрабаваньні.

Прыклад сябрука скарыстаў і Юры Казуцін, але суд на ягоную позву зацягнуўся, бо на працэс не зьяўляліся адказчыкі і сьведкі, адказны сакратар адміністрацыйнай камісіі і кіраунік міліцыі Кастрычніцкага
раёна Магілёва. Судзьдзя ўважліва выслухала аргумэнты абодвух бакоў і пагадзілася зь ініцыятарам позвы. Як стала вядома Юры Казуцін не расклейваў плякаты, а нёс іх дамоў ва ўласнай торбе. Паводле судовага рашэньня камісія павінна адмяніць уласнае папярэдняе рашэньне ў адносінах да спадара Казуціна.

Вось як пракамэнтаваў рашэньне суда прадстаўнік спадара Казуціна,
сябра праваабарончага цэнтру “Вясна” Барыс Бухель:

(Бухель: ) “Апошнім часам я удзельнічаў у некалькіх падобных паседжаньнях і прадстаўляў інтарэсы людзей, якіх незаконна пакаралі за ўдзел у выбарах на баку апазыцыі. Адміністрацыйныя камісіі розных раёнаў горада. Трэба адзначыць, што гэтым разам суды досыць аб’ектыўна падышлі да разгляду гэтых справаў і цалкам апраўдалі ўсіх аштрафаваных. Я лічу, што гэтыя рэчы адбыліся таму , што прадстаўнікі камісій– юрыдычна некампэтэнтныя людзі, якія ня ведаюць законаў”.


archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2001 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.