news programs realaudio contact archive
      Курапаты
    Выбары 2001
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны

      Палітычная геаграфія
    На доўгім шляху
    Выкраданьне
    Беларусі

    Мэдыі
    Ёнас, Яніс, Янка...
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    У сьвет на заробкі
    Карлаў мост

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Краіна М
    Залаты фонд

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Дазвол на выезд
    Здароўе
    Галерэя "Свабоды"

  


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints



21 Сьнежня 2001
 
ПОЛАЦКІ САФІЙСКІ САБОР ПЕРАДАЮЦЬ РАСЕЙСКАЙ ПРАВАСЛАЎНАЙ ЦАРКВЕ
Камітэт у справах рэлігіі пра Савеце Міністраў выступіў сёньня з афіцыйнай прапановай: да 1 сакавіка наступнага году перадаць полацкі Сафійскі сабор Расейскай Праваслаўнай Царкве.
 
Вінцэсь Мудроў, Полацак
 
Маскоўскі патрыярхат у асобе Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі Філарэта ўжо ня першы год дамагаецца перадачы ёй славутага храму. Ёсьць, аднак, некалькі сур'ёзных чыньнікаў, якія не дазваляюць гэтага зрабіць.

Першае, зь юрыдычнага гледзішча Сафійскі сабор не зьяўляецца праваслаўным храмам — гэта грэка-каталіцкая бажніца, збудаваная ў сярэдзіне XVIII-га стагодзьдзя на рэштках узарванага расейскімі войскамі старажытнага храму.

Другое, у саборы месьціцца найлепшая ў краіне канцэртная заля й археалягічны музэй. Ну, і трэцяе — перадача сабору адной з канфэсіяў будзе мець наступствам грамадзкія забурэньні ды міжканфэсійныя канфлікты, пагатоў, свае правы ў гэтым пляне адстойваюць і полацкія грэка-каталікі.

Апрыёры можна канстатаваць, што зь перадачай храму Маскоўскай патрыярхіі Полацак пазбудзецца сваёй галоўнай культурніцкай дамінанты; інтэр'ер храму відавочна зазнае перапляніроўку паводле праваслаўных канонаў і зь яго будзе прыбраны арган — унікальны інструмэнт, які быў створаны чэскімі майстрамі адмыслова дзеля Сафійскага сабору.

За шаснаццаць гадоў свайго існаваньня канцэртная заля Сафіі сталася ведамая далёка за межамі Беларусі; тут штогоду ладзіліся музычныя фэсты з удзелам найлепшых эўрапейскіх музычных калектываў і выканаўцаў, а маэстра Сьпівакоў назваў акустыку Сафійскага сабору адной з найлепшых у сьвеце.

Якім бы ні было рашэньне ўладаў, апошняе слова тут павінны сказаць полацкая грамадзкасьць і тыя людзі, якія пры канцы 1970-х, задарма, вольным часам, працавалі на адбудове зганьбаванага бальшавікамі храму. Як сьведка той адбудовы, мушу сказаць, што аніводнага з тых, хто патрабуе сёньня аддаць сабор Маскоўскай патрыярхіі, там не было.


archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2001 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.