news programs realaudio contact archive
      Курапаты
    Выбары 2001
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны

      Палітычная геаграфія
    На доўгім шляху
    Выкраданьне
    Беларусі

    Мэдыі
    Ёнас, Яніс, Янка...
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    У сьвет на заробкі
    Карлаў мост

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Краіна М
    Залаты фонд

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Дазвол на выезд
    Здароўе
    Галерэя "Свабоды"

  


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints



20 Сьнежня 2001
 
У ПІНСКУ АДНАЎЛЯЮЦЬ "ДОШКІ ГОНАРУ"
У Пiнскiм гарвыканкаме рыхтуюцца да абвешчанага скарачэньня кадраў. Чакаюць, што найперш яно закране iдэалягiчныя службы мясцовай вэртыкалi. Каб засьведчыць неабходнасьць свайго iснаваньня, супрацоўнiкi гэтых службаў зараз прапануюць аднавiць ідэі савецкага часу.
 
Алег Супрунюк, Берасьцейская вобласьць
 
Паводле папярэднiх зьвестак, у вынiку заплянаванага скарачэньня дзяржаўнага апарату колькасьць супрацоўнiкаў Пiнскага гарвыканкаму паменшае на 13 чалавек.

Сярод найбольш верагодных кандыдатаў на скарачэньне ўзгадваюць чыноўнiкаў, што занятыя iдэалягiчнай працай. У прыватнасьцi, гавораць пра скасаваньне пасады намесьнiка старшынi гарвыканкаму па iнфармаваньню насельнiцтва, а таксама створанага пры гэтай пасадзе апарату супрацоўнiкаў.

Адчуваючы хiсткасьць свайго становiшча, прадстаўнiкi мясцовай вэртыкалi спрабуюць дэманстраваць бурную дзейнасьць. Гучаць прапановы рэанiмаваць iдэалягiчныя атрыбуты савецкага часу. Напрыклад, пiнскiя ўлады вырашылi аднавiць так званую "Дошку гонару", што знаходзiлася раней у сквэры па вулiцы Ленiна.

За апошнiя гады былая гарадзкая адметнасьць прыйшла ў заняпад, бо мясцовая вэртыкаль страцiла цiкавасьць да гэтага аб'екту. Шмат каго зь пiнчукоў зьдзiўляе ня толькi намер аднавiць "Дошку гонару", але й тое, наколькi плённым будзе пошук магчымых кандыдатаў для ўшанаваньня гэткiм способам.

Калi верыць афiцыйным зьвесткам, зараз у Пiнску 78 стратных суб'ектаў гаспадараньня, iхная колькасьць толькi павялiчваецца. Адказныя супрацоўнiкi мясцовай вэртыкалi вымушаныя прызнаць, што вытворцы зараз ня ў стане своечасова разьлiчвацца за энэрганосьбiты, плацiць падаткi й вяртаць банкаўскiя крэдыты.

Як вынiк, спагнаньне запазычанасьцi зь некалi эканамiчна моцных прадпрыемстваў гораду адбываецца праз вопiс i продаж iхнай маёмасьцi. Гэта спрыяе стварэньню нязвыклай сытуацыi: у гарадзкiх крамах мэбля акцыянэрнага таварыства "Пiнскдрэў" зараз каштуе таньней, чым у фiрмовых крамах гэтага аб'яднаньня.

Мясцовыя жыхары лiчаць, што падобныя прыклады сьведчаць пра верагоднасьць больш маштабных скарачэньняў сярод працоўных на пiнскiх прадпрыемствах, чым тыя, што заплянаваў гарвыканкам.


archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2001 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.