news programs realaudio contact archive
      Выбары 2001
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны

      Палітычная геаграфія
    На доўгім шляху
    Выкраданьне
    Беларусі

    Мэдыі
    Ёнас, Яніс, Янка...
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    У сьвет на заробкі
    Карлаў мост

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Краіна М
    Залаты фонд

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Дазвол на выезд
    Здароўе
    Галерэя "Свабоды"

  


    Час і Хвалі
    Realaudio


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints



2 Ліпеня 2001
 
Як адказваюць перад судом тыя, хто зьдзяйсьняў палітычныя рэпрэсіі ў Чэхаславаччыне
 
Алена Ціхановіч, Прага
 
Калі зачытваўся прысуд, твар васьмідзесяціпяцігадовага старога – Карэла Ваша не выдаваў ніякай рэакцыі. Гарадзскі суд Прагі сёлета ў чэрвені прызнаў былога пракурора вінаватым у незаконным вядзеньні сьледства і юрыдычным забойстве генэрала Геліядора Пікі.

Прысуд вынесены больш як праз паўвека пасьля сьмерці генэрала ў 1949 годзе. Такім чынам, упершыню пасьля аксамітнай рэвалюцыі ў Чэхіі быў асуджаны высокапастаўлены прадстаўнік камуністычнай судовай сыстэмы пяціцедзесятых гадоў.

Наша даведка: Генэрал Геліядор Піка пачаў сваю вайсковую кар”еру ў 1915 годзе, яшчэ гімназістам ён трапіў на расейскі фронт. Пазьней праз Уладзівасток з чэхаславацкім легіёнам перабраўся ў Францыю, дзе закончыў вайсковую акадэмію. Падчас Другой Усясьветнай вайны быў кіраўнікм чэхаславацкай вайсковай місіі ў СССР, па вызваленьні радзімы – намесьнікам кіраўніка генэральнага штабу арміі.

Пасьля камуністычнага перавароту ў Чэхаславаччыне у 1948 годзе быў зьняволены, абвінавачаны ў шпіянажы і здрадзе. У чэрвені 1949 году быў павешаны ў Пльзэнскай турме. Цела генэрала не было дазволена забраць сям”і – яго перадалі ў мэдінстытут, для таго, каб на ім вывучалі анатомію студэнты- мэдыкі.

У працэсе генэрала Пікі Карэл Ваш браў удзел як другі пракурор. Суд прызнаў, што ён вёў расьследаваньне тэндэнцыйна і неаб”ектыўна, прагражаў сьведкам, маніпуляваў адказамі Пікі на допытах не на ягоную карысьць, дадаваў да справы сфальшаваныя дакумэнты. Суд вынес Карэлу Вашу пакараньне – сем гадоў зьняволеньня. Тым ня меннш, былы пракурор застаецца пакуль дома –яго адвакат падаў апэляцыю у Вышэйшы суд Прагі.

Сын генэрала Пікі, Мілан Піка, які выступаў на працэсе сьведкам, тым ня менш прыняў вэрдыкт суду з палёгкай: ён лічыць, што імя яго бацькі цяпер рэабілітавана канчаткова. “Цэлае сваё жыцьцё, - сказаў Мілан Піка, - я дабіваўся, каб віна пракурора Ваша была даказаная. Гэта патрэбна для гістарычнай памяці народа”.

Карэл Ваш, зразумела, быў не адзіным, хто веў палітычны працэс Пікі. Ён, аднак, адзіны жывы на гэты момант. Чаму чэская юстыцыя лічыць неабходным даказаць віну гэтага канкрэтнага чалавека? Пра гэта мы гаворым з сацыёлягам, прафэсарам Карлавага ўнівэрсітэту Ірынай Шыклавай:

(Шыклава: ) “Я мяркую, што такія працэсы маюць сэнс. Вядома, такога чалавека ў яго ўзросьце ўжо ніхто не пакарае – ён завяршае сваё жыцьцё. Але гэта неякі прэцэдэнт, нейкі напамінак, што і праз столькі гадоў злачынства можна назваць злачынствам”.

(Карэспандэнт: ) “Спадарыня Шыклава, гледзячы ў рэпартажах на гэтага нямоглага старога, многія чэхі задавалі пытаньне: ці можа канкрэтны чалавек адказваць за злачынствы сыстэмы? Чаму ён усё ж лічыць сябе невінаватым і нават ня здольны папрасіць прабачэньня у сына генэрала Пікі?”

(Шыклава: ) “Гэтыя людзі былі, як камуністы самі пра сябе казалі, людзьмі асобага складу. Таму ён або сапраўды быў перакананы, што вядзе клясавую барацьбу, і тое, што робіць, робіць правільна, або – што больш верагодна – быў проста паслухмяным сябрам партыі, і гэта тое найгоршае. Бо гэтае злачынства тады як бы лічыцца злачынствам нейкай абстрактнай групы, якой тая камуністычная партыя была. Апошняя вэрсія, таксама досыць верагодная – ён ужо такі стары, што гэтыя абставіны не ўсьведамляе, не ведае, чаму мусіў бы прасіць прабачэньня , нешта такое сказаць.”

Карэл Ваш – клясычны прыклад лёсу “нквдзіста” . Яго ўнікальнасьць хіба ў тым, што выжыў. Нарадзіўся ён у Закарпацьці, частка якога тады належала Чэхаславаччыне, у горадзе Ужгарадзе . Вучыўся на юрыста ў Празе, пазьней на загад камуністычнай партыі вярнуўся ў Савецкі Саюз, дзе, аднак, быў адразу арыштаваны. У лягеры прапанаваў свае паслугі НКВД, зь якім супрацоўнічаў аж да вызваленьня Прагі ў 1945 годзе. Пасьля пакараньня генэрала Пікі атрымаў пахвалу ад тагачаснага пасла СССР Хаванава. Пасьля 53-га году быў у няміласьці кіраўніцтва чэхаславацкай кампартыі – бо, як выявілася, падчас працэсу сабраў недастакова кампрамату на Піку. Быў асуджаны да пажыцьцёвага зьняволеньня, праз тры гады вызвалены. На пачатку 90х гадоў да судовай адказнасьці прыцягваецца ізноў – на гэты раз на ініцыятыву Камісіі у справе дакумэнтацыі і расьследаваньня злачынстваў камунізму, якая створаная пры Міністэрстве ўнутраных справаў Чэхіі.

Ці можна чакаць, што справа Карэла Ваша распачне сэрыю падобных працэсаў? Меркаваньне прафэсара Ірыны Шыклавай:

(Шыклава: ) “Я баюся, што гэтая тэндэнцыя ў Чэскай Рэспубліцы ня будзе працягвацца. Гэтых людзей, што яшчэ жывыя і чые злачынствы сапраўды можна даказаць, страшна мала. Не стае і сьведкаў. Гэта праблематычна. Гэта выгада і нявыгада дэмакратыі – бо, калі хочаце нешта такое даказаць, патрабуеце мець сьведкаў, мусіце гэта дакумэнтальна пацьвердзіць. Як гэта магчыма праз столькі гадоў зрабіць? Шкода, што падобныя працэсы ня будуць мець працягу, але добра, што хоць гэты адзін быў.”

Між тым, Камісія ў справе расьследаваньня злачынстваў камунізму працягвае працаваць. Як тут мне паведамілі, зараз падрыхтаваныя дакумэнтальныя сьведчаньні на злачынныя дзеяньні у часы камуністычнага рэжыму 86 службовых асобаў, зь іх 48 прад”яўленае афіцыйнае абвінавачваньне. Шэраг зь іх ужо былі асуджаны. Гаворыць намесьнік кіраўніка Камісіі ў справе расьследаваньня злачынстваў камунізму Павал Брэт.

(Брэт: ) “Да сёньняшняга дня было асуджана 12 злачынцаў – гэта былыя супрацоўнікі службы дзяржаўнай бясьпекі, сьледчыя, былыя вайскоўцы, якія ў тыя часы на мяжы стралялі ў людзей, што спрабавалі мяжу перайсьці, а таксама некаторыя з палітычных службоўцаў, што ўмешваліся ў сьледзтва. Пакуль з пункту погляду юстыцыі найвышэйшае пакараньне было вынесенае Карэлу Вашу, - сем гадоў, раней найвышэйшае пакараньне было пяць гадоў.”

Гаварыў Павал Брэт . Адзначу ў яго словах, што выпадак Карэла Ваша пераломны: па –першае, гэта даволі высокі тэрмін пакараньня за злачынства, якому больш за паўвеку. Адметна і тое, што чэская юрыспрудэнцыя зараз ужывае такую фармулёўку абвінавачаньня як “юрыдычнае забойства”.

На завяршэньне тэмы – яшчэ некалькі словаў пра пасьмяротны лёс генэрала Пікі.

Цела Геліядора Пікі, перададзенае ў мэдінстытут для вучэбнай прэпарацыі, супрацоўнікі, з-за павагі да заслугаў генэрала тайна забальзамавалі і схавалі, каб дастойна пахаваць пасьля. Аднак у 1956 годзе труп выпадкова знайшоў малады асыстэт, які адслаў цела невядомага ў крэматорый.

Генэрал Піка быў рэабілітаваны ў 1968 годзе, пасьмяротна атрымаў шэраг дзяржаўных узнагарод. У Пльзэні і на радзіме яму пастаўленыя помнікі. Сёлета, 21 чэрвеня, у дзень пакараньня генэрала, у Празе яму былі аказаныя найвышэйшыя вайсковыя ўшанаваньні.

Цяпер вернемся да навінаў штодзённага чэскага жыцьця. Шэраг рэчаў у Чэхіі зьмяняецца менавіта ад 1 ліпеня, з пачатакам другога паўгодзьдзя.

Так, ад 1 ліпеня павышаюцца некаторыя цэны –у прыватнасьці, на газ і на лекі. На 4 працэнты падрасьце кватэрная плата ў муніцыпальных фондах . Дзякуючы канкурэнцыі, аднак, зьмяншаюцца цэны тэлефонных размоваў – чэскі Тэлеком прыкладна на 30 адсоткаў зьніжае тарыфы за званкі са звычайнага кватэрнага тэлефону на мабіль. Ад першага ліпеня пачнецца замена нумароў ва ўсіх чэскіх аўтамабіляў. Яны будуць цяпер больш уніфікаваныя, усе – на белым шчытку з чорнымі літарамі. Першыя літара будзе азначаць вобласць ці горад, дзе аўтамабіль зарэгістраваны. Так, аўтамабілі загэгістраваныя ў Празе, будуць мець нумар, які пачынаецца зь літары “А”. Прынята таксама пастанова, паводле якой у Чэскую Рэспубліку нельга ўвозіць з-за мяжы аўтамабілі, старэйшыя за 5 гадоў. Такую машыну проста не зарэгіструюць. Чэская паліцыя абяцае некаторую палёгку замежнікам у атрыманьні візаў і дазволу на пражываньне. Так, адпадзе неабходнасць наклеваць фатаграфію у рэгістрацыйную картку, якая запаўняецца пры ўездзе ў краіну. Астатнія паслабленьні закону пра замежнікаў у асноўным датычаць не турыстаў, а тых замежных грамадзянаў, якія ўжо стала і легальна жывуць ў Чэхіі


archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2001 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.