news programs realaudio contact archive
      Курапаты
    Выбары 2001
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны

      Палітычная геаграфія
    На доўгім шляху
    Выкраданьне
    Беларусі

    Мэдыі
    Ёнас, Яніс, Янка...
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    У сьвет на заробкі
    Карлаў мост

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Краіна М
    Залаты фонд

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Дазвол на выезд
    Здароўе
    Галерэя "Свабоды"

  


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints



28 Сьнежня 2001
 
У АРАБСКІМ СЬВЕЦЕ ЎЗЬНІКЛА ПАТРЭБА СУЧАСНАЙ ІНТЭРПРЭТАЦЫІ ІСЬЛЯМУ
Адной з галоўных мэтаў Усамы бін Лядэна, калі ён арганізоўваў напады на ЗША 11 верасьня, было справакаваць канфлікт паміж ісьлямам і захадам. Аднак, тэрарыстычная акцыя выклікала такія непрадказальныя наступствы, што ў арабскім сьвеце ўзьнікла патрэба ў сучаснай інтэрпрэтацыя ісьляму. Сёньня брытанская Financial Times друкуе артыкул “Памяркоўны ісьлям”.
 
Вячаслаў Ракіцкі, Прага
 
У арабскіх сродках масавай інфармацыі падзеі 11 верасьня далі перавагу памяркоўным галасам, якія звычайна перакрываюцца крыкамі радыкалаў. Яны супрацьстаялі звароту бін Лядэна да мусульманаў далучыцца да сьвятой вайны супраць ЗША і пераканаўча даказвалі, што мусульманская рэлігія ніколі не магла санкцыянаваць забойства невінаватых людзей.

Гэтаксама, як і хрысьціянства, ісьлям адчынены для шырокага дыяпазону інтэрпрэтацыяў. Доўгі час дыскутавалася, ці можна знайсьці ў Каране апраўданьне самагубчым тэрактам. Цяпер няма згоды ў пытаньні, ці гаворыць штосьці Каран пра правы жанчынаў. Няма адзінага адказу ў тэолягаў і на пытаньне, ці забараняе Каран банкам браць працэнты.

Размытая лінія падзелу паміж царквой і дзяржавай робіць тлумачэньне Карану ўсё больш цяжкім. Вучэньнем, заснаваным на Каране, сталі маніпуляваць палітычныя групы ці ўрады ў сваіх карысных мэтах.
Мадэрнізаваны ісьлям спрыяе адкрытасьці ў палітыцы і прагрэсу ў эканоміцы. Гэта патрабуе рэформаў, адказнасьць за якія кладзецца на ўлады рэгіёну. А яны ў бальшыні сваёй аўтакратычныя.

Некалькі арабскіх дзяржаваў сьведама падтрымалі ісьлямісцкую апазыцыю ў 1960-х і 1970-х гадох, каб зьвергнуць левых апанэнтаў. Пазьней яны маглі адначасна і змагацца, і падтрымліваць ісьлямістаў, прыстасоўваючыся да іхных ідэяў. Урады паслалі людзей на сьвятую вайну супраць Савецкага Саюзу ў Афганістане ў 1980-х. Але калі ваяры вярнуліся і выступілі супраць сваіх уладароў, яны сталі для іх небясьпечнымі, і іх трэба было зьнішчыць.

Пакінутыя на саміх сябе, арабскія рэжымы наўрад ці зробяць выбар на карысьць пераменаў. Захад можа зрабіць унёсак у стварэньне больш талеранцыйнага асяродзьдзя там шляхам фінансавай дапамогі, падтрымкай эканамічных і сацыяльных рэформаў.
Заходнія ўрады могуць таксама дапамагчы зьменшыць рэгіянальныя напружанасьці, асабліва ў ізраільска-палястынскім канфлікце. Спрэчка спрыяе радыкалізму і лёгка вытлумачаецца экстрэмістамі як сутыкненьне паміж ісьлямам і захадам.

Важна націснуць на блізкаўсходніх саюзьнікаў, каб тыя ажыцьцяўлялі ўнутраныя рэформы. Заходнія ж урады часам бязьдзейнічаюць. Яны былі побач, калі арабскія краіны, у тым ліку, блізкія саюзьнікі --Савудаўская Арабія і Эгіпет, злоўжывалі каштоўнасьцямі правоў чалавека. Захад толькі намінаў, што ён гэта не ўхваляе, калі ваенны рэжым у Алжыры адмяніў парлямэнцкія выбары ў 1991 годзе, каб ня даць перамагчы ісьлямісцкай партыі. Неразумнае падаўленьне і памяркоўных ісьлямістаў, і лібэральных інтэлектуалаў у Тунісе, Эгіпце і Сірыі справакавала міжнародную занепакоенасьць. І хоць гэтыя краіны залежаць ад заходняй эканамічнай і палітычнай падтрымкі, ніякага ціску не было зроблена на іх, каб яны памянялі курс.

Падзеі 11 верасьня выклікалі тэрміновую патрэбу падтрымкі памяркоўных галасоў у ісьляме. Арабскія ўрады і захад павінны выкарыстаць магчымасьць і распачаць працэс зьменаў, якія пойдуць на карысьць і мусульманскім, і заходнім грамадзтвам. Гэта – адзіны магчымы шлях да перамогі над радыкалізмам.




archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2001 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.