news programs realaudio contact archive
      Курапаты
    Выбары 2001
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны

      Палітычная геаграфія
    На доўгім шляху
    Выкраданьне
    Беларусі

    Мэдыі
    Ёнас, Яніс, Янка...
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    У сьвет на заробкі
    Карлаў мост

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Краіна М
    Залаты фонд

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Дазвол на выезд
    Здароўе
    Галерэя "Свабоды"

  


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints



27 Сьнежня 2001
 
ЧАМУ БРЫТАНІЯ НЯ Ў ЗОНЕ ЭЎРА?
Сярод краінаў, якія з 1 студзеня пераходзяць на валюту эўра, ня будзе Брытаніі. Чаму Брытанія ня ў зоне валюты Эўра? У брытанскім грамадзтве пакуль бракуе палітычнай гатовасьці разьвітацца з уласнай валютай, фунтам стэрлінгаў. Практычна жа, гэты настрой брытанцаў мае за сабой цэлы шэраг эканамічных, палітычных, і эмацыйных прычынаў.
 
Мікола Пачакаеў, Лёндан
 
З аднаго боку, брытанская экамоміка мае вялізныя гандлёва-інвэстыцыйныя па-за эўрапейскія сувязі, перадусім у Злучаных Штатах, Аўстраліі, Канадзе, і гэтак уласна эканамічныя рацыі ўвядзеньня Эўра для брытанцаў не такія відавочныя, як для краінаў Заходняй Эўропы, як тут кажуць, на кантынэнце.

Па другое, брытанская эканамічная і палітычная эліта не хацела бы губляць, як яны гавораць, на карысьць Брусэлю, кантроль за фінансавай палітыкай, і вялікая частка грамадзтва таксама падзяляе гэткія засьцярогі.

Па трэцяе, фунт стэрлінгаў зьяўляецца ўвогуле адной з найбольш стабільных валютаў сьвету, і многія ня бычаць якіх-колечы неадкладных прычынаў ад яго цяпер адмаўляцца. Апрача ўсяго, грошы – гэта сымбаль нацыянальнага сувэрэнітэту.

Да гэтага, некаторыя нават падазраюць пэўнае лёббі з боку банкаў, якія зарабляюць на камісіі за абмен валютаў, аднак гэты фактар насамрэч ня варта перабольшваць.

Хаця Эўра і ня будзе пакуль хадзіць тут у якасьці грошаў, аднак міністар па справах Эўропы Пітэр Гэйн учора зьвярнуўся да брытанскага гандлёвага і іншага бізнэсу з заклікам прыймаць пасьля 1 студзеня Эўра ў якасьці плацежнага сродку ў Брытаніі, і напэўна так і будзе.

Практычна, існуе кансэнсус у тым, што далучэньне да эўра зоны запатрабуе нацыянальнага рэфэрэндуму. Але, нягледзячы на жорсткую апазыцыю з боку Кансэрватыўнай партыі, толькі нямногія тутэйшыя палітыкі ўжываюць слова “ніколі” ў дачыненьні да пэрспэктывы далучэньня Брытаніі да Эўра. А ў выпадку посьпеху з увядзеньнем Эўра на кантыненце, балянс настрояў у брытанскім грамадзтве можа у блізкай будучыні зьмяніцца на карысьць прыхільнікаў новай, агульнай эўрапейскай валюты.


archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2001 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.