news programs realaudio contact archive
      Курапаты
    Выбары 2001
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны

      Палітычная геаграфія
    На доўгім шляху
    Выкраданьне
    Беларусі

    Мэдыі
    Ёнас, Яніс, Янка...
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    У сьвет на заробкі
    Карлаў мост

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Краіна М
    Залаты фонд

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Дазвол на выезд
    Здароўе
    Галерэя "Свабоды"

  


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints



12 Сьнежня 2001
 
ПАЛЕСТЫНЦЫ Ў ПАЛАСЕ ГАЗА ГАТОВЫЯ ЗГУБІЦЬ ГОНАР, КАБ ЗНАЙСЬЦІ ПРАЦУ
Амаль штодня інфармацыйныя агэнцыі перадаюць зьвесткі пра гвалт на Блізкім Усходзе – тэрарыстычныя акты, перастрэлкі. Але па-за ўвагай застаюцца звычайныя клопаты мірных людзей пра працу, харчаваньне. Чым і як жывуць палестынцы, прыкладам, у Паласе Газа? Журналіст Агэнцыі Франс Прэс Гіём Бонэ сьцьвярджае, што няспынная змаганьне зь ізраільскай акупацыяй ужо пазбавіла іх працоўных месцаў, і яны гатовыя нават згубіць гонар, каб знайсьці працу.
 
Вячаслаў Ракіцкі, Прага
 
Нягледзячы на нянавісьць і супраціў ізраільскай акупацыі іхных земляў, што пачаўся ў верасьні 2000 году, некалькі тысячаў палестынцаў працуюць на габрэйскіх пасяленцаў. Махамад працаваў мэханікам 25 гадоў, але бізнэс пайшоў на спад і давялося гараж зачыніць. Тры месяцы таму ён знайшоў працу ў адным зь ізраільскіх пасяленьняў.

“У першы дзень я сапраўды адчуваў сябе жахліва”, – кажа ён. – “Гэтаксама я адчуваю жах і сёньня.” Мне 50 год, у мяне сівыя валасы. Я – бос, які падымаецца кожную раніцу а палове шостай, каб зарабіць за дзень 40 шэкеляў (ці 10 даляраў),” – працягвае ён. Каб прайсьці праз кантрольна-прапускны пост у пасяленьне, Махамад мае чакаць пад дулам нацэленага на яго ізраільскага кулямёту, пакуль праз гукаўзмацняльнік не пракрычаць ягонае імя.

Тады ён перасякае КПП, што ахоўваюць жаўнеры і рэгіструецца разам са сваім працадаўцам – пасяленцам, на рамяні якога часьцяком вісіць зброя. Каб патрапіць на сваё працоўнае месца, ён мае прайсьці праз дэтэктар на мэтал. “Пасьля палестынскіх тэрарыстычных самазабойстваў у Ізраілі атмасфэра стала надзвычай напружаная,” – кажа Махамад і працягвае, – “Гэтым ранкам адзін з мэханікаў крыху пасьпяшаўся, каб першым прайсьці праз дэтэктар, дык пасялянец стрэліў па ягоных нагах…”

Палестынскія рабочыя сьцьвярджаюць, што іхныя майстэрні ізаляваныя ад жылых тэрыторыяў, і яны ніколі ня бачаць нікога, апрача сваіх босаў. Адзін з калегаў Махамада дадае, што бос назірае за імі са зброяй у руках, і яны нават ня могуць да яго наблізіцца.

Рабочы адмаўляецца нават сказаць сваё імя, вяртаючыся з пасяленьня. Тымчасам два палястынскія рыбакі, якія нас абміналі, называюць яго “вылюдкам”. “Натуральна, я адчуваю сябе брудным, бо гэта сапраўды зьняважліва працаваць на тых, каго ўся Палестына хацела б прагнаць адсюль”, – прызнае ён. Але неабходнасьць мець працу, каб пракарміць сям’ю перамагае ў Паласе Газа, дзе пануе галеча, а ўзровень безпрацоўя перакрочыў 50 адсоткаў.

“Гэта ня ёсьць для нас забавай. Мы штодня рызыкуем сваімі жыцьцямі на прапускных пунктах, дзе ў кожны момант могуць адбыцца сутычкі”, – кажа малады паяльшчык Хаміс, перад тым як заплаціць восем шэкеляў (два даляры) за праезд на аўтобусе дахаты.

Міжнародны Валютны Фонд прагназуе, што кожны другі палестынец будзе па-за рысай беднасьці ААН – два даляры на дзень – ужо да канца 2001 году, супраць 20 адсоткаў на пачатку году. Паказчыкі няспынна пагаршаюцца ў Паласе Газа ў параўнаньні з Заходнім Берагам.

15-гадовы палястынец прыгадвае леташні сэзон збору садавіны ў пасяленьні: “У мяне было толькі 15 хвілінаў, каб паесьці. Мой бос увесь час крычэў: “Працаваць! Працаваць!”

“Пасяленцы ўсяго толькі карыстаюцца з сытуацыі,” – кажа мэнэджэр невялікай будаўнічай фірмы, праходзячы праз КПП са сваімі трыма наёмнымі рабочымі. Да пачатку паўстаньня палестынцаў 14 месяцаў таму, я выкарыстоўваў на кожны праект да 100 тысячаў шэкеляў (25 тысячаў даляраў), цяпер яны даюць толькі 40 тысячаў”, – скардзіцца ён, – “Гэта калі яны ўвогуле плацяць мне. Яны мне вінаватыя больш за 130 тысячаў шэкеляў (трыццаць дзьве з паловай тысячы даляраў), якія я так і не магу вярнуць, нягледзячы на рашэньне суду”.

З роспачу ў голасе ён дадае: “Мы не павінны былі прыходзіць сюды”.


archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2001 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.