news programs realaudio contact archive
      Курапаты
    Выбары 2001
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны

      Палітычная геаграфія
    На доўгім шляху
    Выкраданьне
    Беларусі

    Мэдыі
    Ёнас, Яніс, Янка...
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    У сьвет на заробкі
    Карлаў мост

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Краіна М
    Залаты фонд

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Дазвол на выезд
    Здароўе
    Галерэя "Свабоды"

  


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints



11 Сьнежня 2001
 
У ПРАЗЕ ВЫЗВАЛЕНЫ З ТУРМЫ ВЯДОМЫ ЎЗБЭЦКІ ДЫСЫДЭНТ
Сёньня раніцай праскі суд вызваліў пад падпіску аб нявыездзе ўзбэцкага дысыдэнта Мухамада Саліха. Два тыдні таму ён быў арыштаваны у праскім аэрапорце на просьбу ўзбэцкіх уладаў, якія абвінавачваюць яго у крымінальных злачынствах.
 
Юры Дракахруст, Прага
 
Саліх – адзін з самых уплывовых лідэраў узбэцкай апазыцыі, з 1993 году ён жыве ў эміграцыі, два гады таму спадар Саліх атрымаў палітычны прытулак у Нарвэгіі. Ташкент патрабуе выдаць Саліха. Пакуль ягоная справа яшчэ ня скончаная, канчаткова лёс узбэцкага дасыдэнта вырашыць чэскі суд. Пасьля свайго вызваленьня Мухамад Саліх прыйшоў на радыё “Свабода” на сустрэчу з журналістамі.

Мухамад Саліх лічыць, што ягоная справа – гэта ня толькі справа аднаго чалавека.

(Саліх: ) “Вышлюць мяне ці не – у любым выпадку гэта будзе прэцэдэнтам, прэцэдэнтам ў дачыненьнях Захаду з аўтарытарнымі краінамі. Калі мяне вышлюць, гэта будзе благім знакам для дэмакратаў Цэнтральнай Азіі. Для нас – дэмакратаў Цэнтральнай Азіі ў гэтай справе, як кажуць, стаўка больш за жыцьцё, у дадзеным выпадку, за маё жыцьцё. Я асабіста не баюся сьмерці, маё жыцьцё ў руках Бога. Але мая высылка будзе азначаць, што Захад зьмяніў свае прыярытэты на карысьць аўтарытарных рэжымаў, а не народаў. Пытаньне вельмі простае – каго падтрымлівае Захад у Цэнтральнай Азіі? Дыктатараў ці дэмакратыю? Тут няма месца для двухсэнсоўнасьцяў. Адмова ад маёй высылкі таксама будзе знакам, знакам таго, што лёзунгам барацьбы з тэрарызмам сьвет не падманеш, што пад гэтым лёзунгам нельга прыціскаць імкненьне народаў да свабоды. Я спадзяюся на лепшы вынік для сябе, для маёй радзімы і для Чэхіі. Я спадзяюся, што мяне ня вышлюць. Я буду чакаць суду”.

Паводле яго меркаваньня ягоны арышт стаўся вынікам нейкай бюракратычнай накладкі. Саліх мае міжнародны пашпарт палітычнага уцекача, уладальнік якога паводле Жэнэўскай канвэнцыі 1951 году ня можа быць арыштаваны паводле запыту той краіны, зь якой ён уцёк.

За вызваленьне ўзбэцкага дысыдэнта выказваліся шматлікія праваабарончыя арганізацыі, радыё Свабода, якое запрасіла спадара Саліха ў Прагу, а таксама прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Гавэл, сам былы палітвязень.

Спадар Саліх выказаў удзячнасьць усім, хто змагаўся за ягонае вызваленьне. Ці сказала сваё слова на гэты конт амэрыканская дыпляматыя? – на гэтае пытаньне Мухамад Саліх ня ведае адказу. Ён мяркуе, што наўрад ці. Аднак варта адзначыць, што за два дні да ягонага вызваленьня дзяржсакратар ЗША Паўэл правеў у Ташкенце перамовы з прэзыдэнтам Узбэкістану Карымавым.

Падчас сёньняшняй прэсавай канфэрэнцыі высьветлілася цікавая акалічнасьць – у 1968 годзе Мухамад Саліх быў у складзе савецкіх войскаў, якія ўвайшлі ў Чэхаславаччыну, каб задушыць чэскае палітычнае адраджэньне. Як Вы глядзелі на Чэхію тады і як глядзіце зараз? – спыталіся ў спадар Саліха.

(Саліх: ) “Тады мне было 19 гадоў, я быў савецкім жаўнерам і ішоў туды, куды мяне пасылалі. Але, дарэчы, менавіта тут я зразумеў, што такое народ і ягоная моц”.


archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2001 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.