news programs realaudio contact archive
      Мясцовыя выбары
    Беларусь - Расея
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны
    Вайна з тэрарызмам

      Курапаты
    Палітычная геаграфія
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    Сьвет за вакном

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Галерэя "Свабоды"

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Здароўе
    Партрэт на Свабодзе

  
   Пошук - Google


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints


   Беларускі рэйтынг

   


23 Сьнежня 2002
 
У МЕНСКУ АДБЫВАЕЦЦА ПРЭЗЭНТАЦЫЯ КНІГІ “ДАРОГА ПРАЗ КУРАПАТЫ”
У кнігу, прысьвечаную кругласутачнай абароне Курапатаў, увайшлі рэпартажы з Курапатаў, якія гучалі штодня ў нашым эфіры з кастрычніка 2001 году да ліпеня гэтага году. Увесь гэты час некалькі дзясяткаў чалавек спрабавалі ўратаваць месца, дзе былі расстраляные сталінскім НКВД дзясяткі тысячаў чалавек, ад пракладкі праз урочышча кальцавой дарогі.
 
Сяргей Навумчык, Прага
 
Курапаты зрабіліся вядомыя ва ўсім сьвеце пасьля таго, як у 1988 годзе ў газэце “Літаратура і мастацтва” быў надрукаваны артыкул Зянона Пазьняка і Яўгена Шмыгалёва “Курапаты – дарога сьмерці”. Публікацыя гэтага артыкула фактычна абудзіла новую хвалю нацыянальнага Адраджэньня.

Як потым прыгадваў Зянон Пазьняк, публікацыя артыкула нават у тыя “перабудовачныя” часы была б немагчымай, калі б не дапамога і прадмова народнага пісьменьньніка Беларусі Васіля Быкава. Сёньня Васіль Быкаў з Прагі зьвяртаецца да усіх абаронцаў Курапатаў:

(Быкаў: ) “Бальшавікі маюць вялізную практыку закочваць пад асфальт ня толькі непажаданых для іх асобаў, але і хаваць у зямлі цэлыя пласты нашай пакутнай гісторыі. Адэкватных сродкаў супрацьстаяньня іхнаму гвалту дэмакратыя, здаецца, ня мае, апроч хіба памяці. Памяць для бальшавікоў – жах, злачынства, крамола, бо гэта заўжды – памяць пра іхныя злачынствы ды іхныя ахвяры.

Але ў маладых людзей Беларусі – сьвежы розум і добрая памяць, і яны ім ня здраджваюць. Што ж да Курапатаў, дык вы іх зьбераглі цягам завейных месяцаў, праз сьцюжу і тэрор праваразбуральных ды іншых “органаў”. Вы абаранілі, можа, самы жахлівы краёчак нашай гісторыі – памяць пра зло і крывавае злачынства, што чыніліся супраць нацыі.

Натуральна, тое было няпроста, але менавіта ў тае упартай непадлегласьці, апроч іншага – надзея на вольную Беларусь, яе дзяржаўнасьць і духоўнае адраджэньне занядбанай нацыі, лёс якой надышоў да вырашальнай мяжы.

Беларусь будзе ўпэўненая, што яшчэ шмат чаго добрага і гераічнага зьдзейсьніць для яе наша мілая беларуская моладзь!”


archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2002 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.