news programs realaudio contact archive
      Мясцовыя выбары
    Беларусь - Расея
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны
    Вайна з тэрарызмам

      Курапаты
    Палітычная геаграфія
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    Цытаты мінулага

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Чытальная заля
    Жывая мова
    Данчык выбірае

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Здароўе
    Партрэт на Свабодзе

  
   Шукайце ў Google


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints



23 Верасьня 2003

Bruce Springsteen – Streets of Philadelphia

Напэўна, ўсе згодныя з тым, што чумой і трагедыяй нашай эпохі стаўся вірус ВІЧ, які прыводзіць да СНІД’у. Гэтая жахлівая хвароба закранула ўсе куткі сьвету, не абмінаючы й Беларусь. СНІД, выяўлены больш як 20 гадоў таму дагэтуль застаецца невылечным.

Адным зь першых фільмаў, які ў мастацкай форме адлюстраваў трагічныя наступствы гэтай хваробы ня толькі для ахвяры, але і для цэлага грамадзтва, быў амэрыканскі фільм пад назвай “Філядэльфія”.

Тэматычную песьню да фільму напісаў сёньняшні іменьніньнік – Брус Спрынгстын. Тэкст гэтай сумнай элегійнай, крыху манатоннай песьні, глыбока кранае душу. З дапамогай паэтычных мэтафараў, аўтар вобразна адлюстраваў жорсткасьць чалавека ў дачыненьні да бліжняга. Гэтая неміласэрнасьць і нячуласьць выкліканая боязю перад хваробай, і перадузятасьцю ў дачыненньні да яе носьбітаў.

У ЗША кожны горад мае сваю мянушку, і ў адпаведнасьці з гэтым, Філядэльфія гэта “горад братэрскай любові”. Таму зь непрыхаванай іроніяй Спрынгстын у песьні пытаецца: “О, браце, няўжо ты пакінеш мяне адным паміраць на вуліцах Філядэльфіі?”




skip it
www.svaboda.org is © 2003 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.