news programs realaudio contact archive
      Мясцовыя выбары
    Беларусь - Расея
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны
    Вайна з тэрарызмам

      Курапаты
    Палітычная геаграфія
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    Цытаты мінулага

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Чытальная заля
    Жывая мова
    Данчык выбірае

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Здароўе
    Партрэт на Свабодзе

  
   Шукайце ў Google


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints


   Беларускі рэйтынг

   


17 Кастрычніка 2003
 
ВАЦЛАЎ ГАВЭЛ ПЕРАДАЕ СВАЮ ПРЭМІЮ ГАЗЭЦЕ “НАША НІВА”
Сёньня ўвечары ў Празе адбылася цырымонія ўзнагароджаньня былога чэскага прэзыдэнта Вацлава Гавэла прэміяй імя дабрачыннай дзяячкі Гано Эленбонген. Вацлаў Гавэл вырашыў перадаць сваю ўзнагароду незалежнай беларускай газэце “Наша Ніва”. Для гэтага ў чэскую сталіцу запрошаны рэдактар “Нашай Нівы” Андрэй Дынько. Ва ўрачыстасьцях брала ўдзел Мэдлен Олбрайт.
 
Вольга Караткевіч, Прага
 
Цырымонія адбылася ў Кангрэсавым цэнтры Нацыянальнага банку Чэскай Рэспублікі. Гавораць, што калісьці ў гэтым будынку спыняўся Фрэдэрык Шапэн.

Прэмію заснавала Праскае таварыства міжнароднага супрацоўніцтва. Прэзыдэнт, прафэсар Марк Эленбоген, назваў прэмію імем маці – Гано Эленбоген. У Праскае таварыства ўхваходзяць больш за 20 чалавек з розных краінаў. Ганаровы старшыня Праскага таварыства былы прэзыдэнт Паўдзённай Афрыкі, нобэлеўскі ляўрэат Фрэдэрык Дэ Клерк. Галоўная задача таварыства – адкрытыя кантакты Цэнтральнай Эўропы і ўсяго сьвету.

Узнагарода ўручалася тройчы, першым прэмію атрымаў Чэскі фільгарманічны аркестар Ашкеназі. Стала традыцыяй, што намінанты перадаюць свае прэміі – і першая была перададзеная 14-ці гадоваму піяністу Лукашу Вондрачку зь мястэчка Атава, для таго, каб ён мог працягваць музычную практыку.

У мінулым годзе ўганараваная была Мадлен Олбрайт, былая дзяржсакратарка ЗША. Мадлен Олбрайт вырашыла сваю ўзнагароду перадаць чэскай журналістцы Петры Прахазкавай, якая асьвятляла вайну ў Чачэніі, падзеі ў іншых “гарачых кропках” – Асэтыі, Афганістане, Таджыкістане... Петра ня толькі расказвала пра падзеі ў Чачэніі, але і заснавала ў Грозным дом дапамогі дзецям, які дзейнічаў і на момант уручэньня ўзнагароды, нягледзячы на тое, што расейцы больш не пускалі Прахазкаву ў Грозны. Атрыманыя грошы журналістка перадала на патрэбы Дому дапамогі чачэнскім дзецям.

Сёньня былы чэскі прэзыдэнт Вацлаў Гавэл у працяг мінулагодняй традыцыі таксама перадае сваю прэмію журналістам – беларускай незалежнай газэце “Наша Ніва”. З гэтай нагоды ў Прагу прыехаў рэдактар “Нашай Нівы” Андрэй Дынько. На цырымоніі таксама прысутнічала Мадлен Олбрайт, якая таксама выступіла з прамовай, павіншавала рэдакцыю "Нашай Нівы" з атрыманьнем гэтай узнагароды.

Вацлаў Гавэл вельмі часта выказваў салідарнасьць зь беларускімі культурнымі і дэмакратычнымі сіламі. Былы чэскі прэзыдэнт запрасіў у Прагу Васіля Быкава, сустракаўся зь ім, таксама цікавіўся пра сытуацыю ў Беларусі беспасярэдне ў беларускіх палітыкаў, для чаго адмыслова зь імі сустракаўся, сярод удзельнікаў быў, напрыклад, Вінцук Вячорка, прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Празе.

Літаральна днямі Вацлаў Гавэл зноў сказаў, што трэба падтрымліваць дысыдэнтаў у краінах, дзе існуюць аўтарытарныя і дыктатарскія рэжымы, назваўшы рэжым Аляксандра Лукашэнкі “ганьбай для Эўропы”. У артыкуле “Душа нацыі”, які апублікавала газэта “Washington Post”, Вацлаў Гавэл сказаў, што існуе шмат палітыкаў у свабодным сьвеце, якія прагматычна супрацоўнічаюць з рэпрэсыўнымі рэжымамі, дазваляючы таталітарным рэжымам дыктаваць, з кім сустракацца і што гаварыць. Вацлаў Гавэл настойліва пераконвае, што гаварыць і сустракацца трэба з дысыдэнтамі. І гэтым падтрымліваць іх. Сваю прэмію былы чэскі прэзыдэнт, які прэтэндаваў на Нобэлеўскую прэмію міру, перадаў адзінай незалежнай беларускамоўнай газэце “Наша Ніва”.

Даведка Свабоды: “Наша Ніва” – заснаваная ў 1906 годзе, адноўленая ў 1991. Сярод галоўных рэдактараў газэты былі Аляксандар Уласаў, Янка Купала, Антон Луцкевіч. Адноўленую газэту доўгі час рэдагаваў Сяргей Дубавец, цяпер галоўны рэдактар “Нашай Нівы” – Андрэй Дынько. “Наша Ніва” выходзіць на тарашкевіцы, некаторыя тэксты публікуюцца лацінкай. За карыстаньне клясычным беларускім правапісам “Наша Ніва” атрымала папярэджаньне, быў суд, але газэта выйграла гэты працэс.


archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2003 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.