Юрась Бушлякоў

Нарадзіўся, гадаваўся і вучыўся ў Менску. Скончыў філялягічны факультэт БДУ, асьпірантуру, абараніў кандыдацкую дысэртацыю з гісторыі беларускага мовазнаўства (2003). Працаваў выкладчыкам на катэдры сучаснай беларускай мовы БДУ (1999 – 2003). У полі навуковых зацікаўленьняў – фэномэн моўнага пурызму, пытаньні нармалізацыі беларускай літаратурнай мовы, яе стылістыкі і культуры. Выкладаньне і заняткі лінгвістыкаю спалучаў з журналісцкай працаю. Працаваў у тэлекампаніі “ФІТ” (1994 – 1995), на менскім радыё “101,2” (1995 – 1996), у тыднёвіку “Наша ніва” (1997), быў карэспандэнтам беларускай і ўкраінскай рэдакцыяў Польскага радыё (1997 – 1999), журналістам радыё “Рацыя” (1999 – 2002).

На “Свабодзе” – зь перапынкамі – з 1996 году (праграма “Новае пакаленьне выбірае”). У 2003 – 2004 гг. вёў аўтарскую перадачу “Жывая мова” – нататкі з культуры беларускага маўленьня.