серада, 19 лістапада 2008
Званок на Свабоду
-
Пашлі сябру!
-
тэкставая вэрсія
серада, 10 кастрычніка 2007, 12:9
«Гэта тое самае, што ў кватэры выкінуць сьцяну, а потым крыўдаваць, што сусед прыходзіць да жонкі...»
Радыё Свабода
Агляд званкоў на "Свабоду" за 10 кастрычніка, сераду.
Шаноўныя слухачы! Мы ўдзячныя за вашыя меркаваньні і прапановы. Вы робіце наша з вамі радыё больш зьмястоўным і цікавым. Пачынаючы ад гэтага тыдня мы уводзім прыз - падзяку за ваш найлепшы званок, паведамленьне, падказку. Пераможцы буду абвяшчацца кожную нядзелю у тыднёвым аглядзе “Званкі на Свабоду”. Вас чакаюць кнігі Бібліятэкі Свабоды з подпісамі аўтараў. Тэлефон "Свабоды" ў Менску 266-39-52 працуе 24 гадзіны на суткі. Нумар мабільнай сувязі для СМС-паведамленьняў: 8-029-391-22-24
Аляксандр Яцкевіч, Віцебск: “Добры дзень, Радыё Свабода! Тут неяк узьнялі пытаньне пра ўсходнія межы Беларусі. Дык дзе ж тут будзе парадак, калі гэты невук наш сам слуп вырываў, падаецца мне, яшчэ з Чарнамырдзіным?! Гэта тое самае, што ў кватэры выкінуць сьцяну, а потым крыўдаваць, што сусед прыходзіць да жонкі ці яшчэ нешта здараецца. Наагул, там і лес, і дубы высякаюць, і раку электра-вудамі выбіваюць – ніводнай жывой рыбіны ў Дзьвіне! А ён яшчэ там пра нейкіх турыстаў марыць! Якія там турысты паедуць у гэткае дзікунства?! А як забруджана ўся зона бліз гарадоў : па лясах – усюды! Гэта ж не чутно ня відно! Ён у нейкіх там сабе туманных замках жыве, а што робіцца ў дзяржаве, зусім ня дбае і ня бачыць. Дзякуй вялікі”.
Валеры Курневіч, Барысаў: “З 12 патрабаваньняў Беларусі ад Эўразьвязу самае галоўнае – гэта незалежныя свабодныя СМІ. Тады ня будзе парушэньняў законаў, паступова прыйдзе дэмакратыя і чалавечнасьць. Пры свабодзе слова прыйдзе абавязкова і праўда. А яе баяцца карупцыянэры, злачынцы, забойцы. Але за праўду трэба нават плаціць журналісту жыцьцём. Яго аддалі Ганна Паліткоўская і Зьміцер Завадзкі. Патрабаваньне Эўразьвязу – не караць за праўду – адна з галоўных маіх думак”.
Уладзімер Зьвернік: “Разам з усёй краінай я ўсьцешаны вельмі ўдалым выступам жаночай каманды на Чэмпіянаце Эўропы па баскетболе. Трэцяе месца – словаў няма, каб выказаць, як гэта грэе сэрца. З той нагоды шмат што прагназуе і ўдалы вынік на так званым малым Чэмпіянаце сьвету з удзелаў 12 камандаў, дзе будуць разыгрывацца толькі 5 ліцэнзіяў на Алімпіяду ў Пэкіне.
Але ж мне хочацца папярэдзіць людзей ад заўчаснай эйфарыі. Мой асабісты, больш чым 30-гадовы досьвед працы ў зборнай камандзе Беларусі па плаваньню, калі я працаваў 7 гадоў у якасьці галоўнага трэнэра, а таксама досьвед пэрыядычнай працы ў зборнай камандзе Савецкага Саюзу сьведчыць па іншае. Так, заўсёды прыходзіцца адчуваць вялікае задавальненьне пасьля найбольш удалых вынікаў сваёй каманды ці асобных спартоўцаў. Але. Калі прыходзіш дахаты, то адчуваеш сябе як выціснуты лімон, нейкае апусьценьне ў душы і заняпад фізычнай моцы. Тое ж самае адчуваць і спартоўцы. Назіраецца такі стан, калі быў пройдзены пік спартыўнай формы, а гэта натуральны, аб’ектыўны, фізіялягічны чыньнік чалавечага арганізму, вельмі біялягічна абгрунтаваны і абавязковы.
Форма дасягнутая і павінна быць зруйнавана. А на набыцьцё новага піку форму патрэбен вялікі час і трэба ўсё прайсьці з самага пачатку, хоць і з вышэйшага ўзроўню стану арганізму. Такім чынам, вялікая перамога – гэта толькі добрая нагода для яшчэ больш цяжкай працы амаль што з нулявой адзнакі. Я жадаю нашым дзяўчатам яшчэ большага посьпеху, але з улікам вышэй сказанага”.
архіў
галоўная
угару
Знайдзі артыкул паводле
- месца -
Берасьцейская вобласьць
Віцебская вобласьць
Гарадзенская вобласьць
Гомельская вобласьць
Літва
Магілёўская вобласьць
Менск, Беларусь
Менская вобласьць
Польшча
Расея
Сьвет
Украіна
Эўропа
або
- тэмы -
Адукацыя
Беларусь – ЗША
Беларусь – Расея
Беларусь – Эўропа
Бізнэс
Вайна з тэрарызмам
Выбары
Газ і ПЭК
Гісторыя
Голас народу
Грамадзтва
Здароўе
Кампутары і тэхналёгіі
Крымінал і здарэньні
Курапаты
Літаратура
Лукашэнка
Мастацтва і культура
Міжнародная прэса
Мова
Моладзь
Музыка
Мэдыі
Палітыка
Правы чалавека
Пратэсты
Прафсаюзы
Рэлігія
Спорт
Чарнобыль
Эканоміка
Гл. таксама
9.12.2007 [Грамадзтва]
Найбольш папулярныя матэрыялы тыдня на нашым сайце
9.12.2007 [Грамадзтва]
Ваш выбар: найбольш чытаныя матэрыялы суботы
8.12.2007 [Грамадзтва]
Ваш выбар: найбольш чытаныя матэрыялы пятніцы
7.12.2007 [Грамадзтва]
Апытаньне да 10 сьнежня: “Абавязкова буду ў гэты дзень на плошчы”
7.12.2007 [Грамадзтва]
“Прадпрымальнікі назіраюць за акцыямі апазыцыі праз шыбы сваіх “Лексусаў” ды “Мэрсэдэсаў...”
7.12.2007 [Грамадзтва]
Званкі на Свабоду: Лукашэнка паехаў у Вэнэсуэлу, каб паспачуваць Уга Чавэсу
6.12.2007 [Грамадзтва]
Ваш выбар: найбольш чытаныя матэрыялы серады
5.12.2007 [Грамадзтва]
Званкі на Свабоду: “Для Беларусі гэта “чорная паласа”
5.12.2007 [Грамадзтва]
Цытаты мінулага: В.Купрэйчык: “Чыноўнікі Дзяржкамдруку малаадукаваныя”
4.12.2007 [Грамадзтва]
Апытаньне: “У вольнай краіне ня можа быць палітвязьняў”
галоўная
Radio Free Europe / Radio Liberty © 2008 RFE/RL, Inc. All Rights Reserved.