пятніца, 29 жніўня 2008
Начная Свабода
-
Пашлі сябру!
-
тэкставая вэрсія
серада, 5 сьнежня 2007, 19:59
Кісьліцына: “Разанаў – гэта самы велічны праект беларускай культуры”
Валянціна Аксак, Менск
Сёньня беларускі паэт Алесь Разанаў адзначае сваё 60-годзьдзе. Стваральнік вэрсэтаў, вершаказаў, пункціраў, квантэмаў, зномаў ды іншых новых паэтычных формаў даўно і трывала займеў у беларускай літаратуры месца рэфарматара-мадэрніста.
Ягоныя вершы перакладзеныя больш як на дзесяць моваў сьвету, на ягоныя паэмы нямецкімі кампазытарамі напісаны араторыі, а Швэдзкі інстытут вылучыў яго на атрыманьне Нобэлеўскай прэміі. Аўтар каля двух дзясяткаў кніг, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Я.Купалы (1990) ў апошнія гады не запатрабаваны на радзіме і змушаны жыць за мяжой.
Але літаратуразнаўца Ганна Кісьліцына, якая абараніла па творчасьці Алеся Разанава кандыдацкую дысэртацыю, лічыць, што зорны час паэта на радзіме яшчэ наперадзе.
“Разанаў – гэта сапраўдны чалавек Адраджэньня, бо ён ня толькі паэт, але і мастак, і філёзаф. Але чым бы ён не займаўся, ён заўсёды на галаву апярэджваў сваіх сучасьнікаў. Калі тыя апявалі парадак, ён займаўся паэзіяй чыстай красы, калі малявалі правадыроў, ён ствараў загадкавыя “Яйкаквадраты”, а калі рабілі са слова служку, то ён пісаў у вечнасьць філязафэмы.
На мой погляд, Разанаў – гэта самы велічны праект беларускай культуры. Праект не ў сучасным значэньні гэтага слова, якое стала атаясамлівацца зь фінансамі, а ў першасным. Я ўжо ня раз казала, што гэтае слова перакладаецца як “кіданьне наперад”. Дык вось мне здаецца, што Разанаў – ён таксама закінуты наперадзе свайго часу, і тыя, што жывуць цяпер, не зусім разумеюць веліч чалавека, які знаходзіцца побач зь імі.
Але я думаю, што ў яго яшчэ доўгі-доўгі шлях, калі да яго будуць прыходзіць, перачытваць. Ён – ня толькі на сёньня, але і на заўтра, і на пасьлязаўтра. Таму я вельмі рада, што дзесяць гадоў таму я стала займацца ягонай творчасьцю. За мной прыйдуць больш маладыя дасьледчыкі Разанава і нам усім хопіць месца побач зь ім”.
Алесю Разанаву — 60 гадоў
, 5.12.2007
архіў
галоўная
угару
Знайдзі артыкул паводле
- месца -
Берасьцейская вобласьць
Віцебская вобласьць
Гарадзенская вобласьць
Гомельская вобласьць
Літва
Магілёўская вобласьць
Менск, Беларусь
Менская вобласьць
Польшча
Расея
Сьвет
Украіна
Эўропа
або
- тэмы -
Адукацыя
Беларусь – ЗША
Беларусь – Расея
Беларусь – Эўропа
Бізнэс
Вайна з тэрарызмам
Выбары
Газ і ПЭК
Гісторыя
Голас народу
Грамадзтва
Здароўе
Кампутары і тэхналёгіі
Крымінал і здарэньні
Курапаты
Літаратура
Лукашэнка
Мастацтва і культура
Міжнародная прэса
Мова
Моладзь
Музыка
Мэдыі
Палітыка
Правы чалавека
Пратэсты
Прафсаюзы
Рэлігія
Спорт
Чарнобыль
Эканоміка
Гл. таксама
7.12.2007 [Культура]
Незалежныя распаўсюднікі: “Попыт на беларускамоўныя кніжкі расьце”
7.12.2007 [Чалавек]
Чаму адмовіліся рэабілітаваць Ларысу Геніюш?
7.12.2007 [Чалавек]
Вянок памяці: Валянцін Блакіт
7.12.2007 [Культура]
Памёр Валянцін Блакіт
5.12.2007 [Чалавек]
Кісьліцына: “Разанаў – гэта самы велічны праект беларускай культуры”
5.12.2007 [Чалавек]
Алесю Разанаву — 60 гадоў
3.12.2007 [У што я веру]
Валеры Мазынскі: “Веру, што мова будзе мацаваць будучыя пакаленьні”
1.12.2007 [Культура]
"Дом літаратара": хто ёсьць хто ў беларускай літаратуры
30.11.2007 [Дом літаратара]
Гульня ў клясыкі: хто ёсьць хто ў беларускай літаратуры
галоўная
Radio Free Europe / Radio Liberty © 2008 RFE/RL, Inc. All Rights Reserved.