пятніца, 29 жніўня 2008
Цытаты мінулага
-
Пашлі сябру!
-
тэкставая вэрсія
панядзелак, 3 сьнежня 2007, 9:13
“Прагна слухалі даклад таварыша Сталіна…”
Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі
Пра што пісалі беларускія газэты 3 сьнежня ў розныя гады.
“Сялянская ніва”
ў 1927 годзе паведамляе: “Прадстаўнікі Беларусаў, Украінцаў, Жыдоў, Немцаў і Літвіноў гэтымі днямі падпісалі дагавор аб выбарным блёку на выпадак выбараў у польскі Сойм і Сэнат. Так што ў часе наступных выбараў у польскі парлямант, вышэй адзначаныя народы, якія так ці іначай апынуліся ў Польшчы, як нацыянальныя меншасьці, пойдуць агульным блёкам. Выбаршчык Беларус, Украінец, Жыд, Немец і Літвін, аддасьць свой голас за адзін сьпісак, які будзе да таго часу падгатаваны і выстаўлены”.
“Бальшавік Палесся”
ў 1937 годзе друкуе дзёньнік агітатара Ільлі Дзегцярова: “25 лістапада. Гэты дзень вельмі запамятаецца: ля радыёпрыёмніка сабралася многа дарослых калгаснікаў, калгасніц, моладзі. Прагна слухалі даклад таварыша Сталіна на VIII з’ездзе советаў, які запісан на кіноплёнцы і перадаваўся радыёстанцыяй імя Комінтэрна. 26 лістапада. Дзед Дзегцяр Александр і старуха Кілбас, дарэчы сляпыя, ні разу не былі на занятках. Сёння вырашыў пайсці да іх на кватэру, пагутарыць аб выбарчым законе”.
“Бацькаўшчына”
на гэтым тыдні 1957 году адзначае: “У савецкім інтэрнацыянале расейскі народ чамусьці не жадае зраўняцца зь іншымі народамі, цьвёрда трымаючыся выбранае львінае долі. Хоць гавораць, што савецкае грамадзтва зьяўляецца самым прагрэсыўным грамадзтвам у сьвеце, расейскі народ усьцяж затрымоўваецца на мяжы сярэднявечча, мроячы пра сваё гістарычнае пакліканьне, пра свой недасягальны геній, і навет пра сваё дабрадушша і спачуваньне. Маленькая скромнасьць народу...”
архіў
галоўная
угару
Знайдзі артыкул паводле
- месца -
Берасьцейская вобласьць
Віцебская вобласьць
Гарадзенская вобласьць
Гомельская вобласьць
Літва
Магілёўская вобласьць
Менск, Беларусь
Менская вобласьць
Польшча
Расея
Сьвет
Украіна
Эўропа
або
- тэмы -
Адукацыя
Беларусь – ЗША
Беларусь – Расея
Беларусь – Эўропа
Бізнэс
Вайна з тэрарызмам
Выбары
Газ і ПЭК
Гісторыя
Голас народу
Грамадзтва
Здароўе
Кампутары і тэхналёгіі
Крымінал і здарэньні
Курапаты
Літаратура
Лукашэнка
Мастацтва і культура
Міжнародная прэса
Мова
Моладзь
Музыка
Мэдыі
Палітыка
Правы чалавека
Пратэсты
Прафсаюзы
Рэлігія
Спорт
Чарнобыль
Эканоміка
Гл. таксама
7.12.2007 [Цытаты мінулага]
“Па плошчы міма помніка В.І.Леніну рухаюцца тысячы агней”
7.12.2007 [Грамадзтва]
Цытаты мінулага: “Міма помніка В.І.Леніну рухаюцца тысячы агней”
6.12.2007 [Цытаты мінулага]
А.Багатыроў: “Мы павінны быць асабліва патрабавальнымі да ідэйна-мастацкай якасці песень”
6.12.2007 [Грамадзтва]
А.Багатыроў: “Мы павінны быць асабліва патрабавальнымі да ідэйна-мастацкай якасці песень”
5.12.2007 [Цытаты мінулага]
Цытаты мінулага: В.Купрэйчык: “Чыноўнікі Дзяржкамдруку малаадукаваныя”
4.12.2007 [Цытаты мінулага]
Васіль Быкаў: “Рэжым на Беларусі ўсталёўваецца “ўсур’ёз і надоўга”
4.12.2007 [Грамадзтва]
Цытаты мінулага: “Рэжым на Беларусі ўсталёўваецца “ўсур’ёз і надоўга”
3.12.2007 [Чалавек]
Паэту Рыгору Крушыну – 100 гадоў
3.12.2007 [Грамадзтва]
Цытаты мінулага: “Прагна слухалі даклад таварыша Сталіна…”
галоўная
Radio Free Europe / Radio Liberty © 2008 RFE/RL, Inc. All Rights Reserved.