пятніца, 29 жніўня 2008
Цытаты мінулага
-
Пашлі сябру!
-
тэкставая вэрсія
аўторак, 4 сьнежня 2007, 9:32
Васіль Быкаў: “Рэжым на Беларусі ўсталёўваецца “ўсур’ёз і надоўга”
Зьміцер Падбярэскі, Менск
Пра што пісалі беларускія газэты 4 сьнежня ў розныя гады мінулага.
“Вольная Беларусь”
у
1917
годзе паведамляе з Украіны: “Генэральны Сэкрэтарыят мае гэтымі днямі выдаць цыркуляру з выпадку таго, што дзе-якія установы адмаўляюцца разумець дзелавыя паперы, напісаныя па-украінску. У цыркуляры будзе паказано, што на Украіні мова украінская ёсьць дзяржаўная і таму усе дзяржаўныя установы павінны спаўняць сваё дзелаводзтва на украінскай мові. Праўда, што украінскае дзелаводзтва павінно праводзіцца ні раптоўна, а паволі павэдлуг таго, як гэта магчыма пры ціперашнім стані умення украінскае мовы чыноўнікамі”.
“ЛіМ”
у
1957
годзе знаёміць з рэцэнзіяй на спэктакль “Сьвятло з Усходу” ў тэатры імя Якуба Коласа: “У яго першай карціне на сцэне паяўляецца Ленін. Гэта цалкам адпавядае ўнутранаму ладу п’есы, яе сутнасці. Менавіта так і ўяўляецца пачатак актыўных рэвалюцыйных дзеянняў рабочага класа ў Беларусі... А.Трус, знайшоўшы некаторае знешняе падабенства і ўласцівыя Владзіміру Ільічу рухі і інтанацыі, імкнецца як мага больш выразна данесці да гледача ленінскае слова, напоўненае глыбокім зместам і натхняючым пачуццём”.
“Белорусская деловая газета”
ў
1997
годзе дае слова Васілю Быкаву, які піша: “Рэжым у Беларусі ўсталёўваецца “ўсур’ёз і надоўга”, гэтая ўлада ні на якія стасункі, ні на якія правы чалавека не будзе зважаць. І тут важна, каб незалежныя СМІ не мелі залішніх ілюзіяў ацалець з дапамогай кампрамісаў. Нявыказаная сёння праўда можа застацца нявыказанай ніколі. Гэта трэба памятаць тым, хто яшчэ мае голас, хто не знямеў у гэты драпежны час. І пакуль яшчэ ёсць каму слухаць”.
архіў
галоўная
угару
Знайдзі артыкул паводле
- месца -
Берасьцейская вобласьць
Віцебская вобласьць
Гарадзенская вобласьць
Гомельская вобласьць
Літва
Магілёўская вобласьць
Менск, Беларусь
Менская вобласьць
Польшча
Расея
Сьвет
Украіна
Эўропа
або
- тэмы -
Адукацыя
Беларусь – ЗША
Беларусь – Расея
Беларусь – Эўропа
Бізнэс
Вайна з тэрарызмам
Выбары
Газ і ПЭК
Гісторыя
Голас народу
Грамадзтва
Здароўе
Кампутары і тэхналёгіі
Крымінал і здарэньні
Курапаты
Літаратура
Лукашэнка
Мастацтва і культура
Міжнародная прэса
Мова
Моладзь
Музыка
Мэдыі
Палітыка
Правы чалавека
Пратэсты
Прафсаюзы
Рэлігія
Спорт
Чарнобыль
Эканоміка
Гл. таксама
7.12.2007 [Цытаты мінулага]
“Па плошчы міма помніка В.І.Леніну рухаюцца тысячы агней”
7.12.2007 [Грамадзтва]
Цытаты мінулага: “Міма помніка В.І.Леніну рухаюцца тысячы агней”
6.12.2007 [Цытаты мінулага]
А.Багатыроў: “Мы павінны быць асабліва патрабавальнымі да ідэйна-мастацкай якасці песень”
6.12.2007 [Грамадзтва]
А.Багатыроў: “Мы павінны быць асабліва патрабавальнымі да ідэйна-мастацкай якасці песень”
5.12.2007 [Цытаты мінулага]
Цытаты мінулага: В.Купрэйчык: “Чыноўнікі Дзяржкамдруку малаадукаваныя”
4.12.2007 [Грамадзтва]
Цытаты мінулага: “Рэжым на Беларусі ўсталёўваецца “ўсур’ёз і надоўга”
3.12.2007 [Чалавек]
Паэту Рыгору Крушыну – 100 гадоў
3.12.2007 [Цытаты мінулага]
“Прагна слухалі даклад таварыша Сталіна…”
3.12.2007 [Грамадзтва]
Цытаты мінулага: “Прагна слухалі даклад таварыша Сталіна…”
галоўная
Radio Free Europe / Radio Liberty © 2008 RFE/RL, Inc. All Rights Reserved.