аўторак, 16 сакавіка 2010
Грамадзтва
-
Пашлі сябру!
-
тэкставая вэрсія
панядзелак, 20 жніўня 2007, 9:24
Берасьце: падрабязнасьці затрыманьня ўдзельнікаў сустрэчы з П. Севярынцам
Радыё Свабода, Берасьце
Учора Радыё Свабода паведаміла пра затрыманьне ў нядзелю 19 жніўня ўдзельнікаў прэзэнтацыі кніг Паўла Севярынца. Сёньня – падрабязнасьці.
Прайшло якіх паўгадзіны з пачатку сустрэчы. Не пасьпеў Павал Севярынец распавесьці пра кніжкі “Беларуская нацыянальная ідэя” і “Лісты зь лесу”, як пачуўся спачатку лёгкі стук у дзьверы, потым іх сталі выбіваць.
З крыкам “Здесь происходит воровская сходка! Всем руки за голову! Буду стрелять!” у пакойчык офіса БНФ, які арандаваны ў невялікай кавярні, уварвалася група людзей у цывільным на чале з падпалкоўнікам міліцыі. Будынак кавярні блякавалі каля дваццаці міліцыянтаў і АМАПаўцаў.
Былі затрыманыя і з рукамі за галавой выведзеныя ў двор 32 чалавекі. Затрыманьне здымалася на відэа.
Кіраваў апэрацыяй намесьнік начальніка Маскоўскага РАУС Берасьця Сьцяпанаў.
Усе затрыманыя былі дастаўленыя ў Маскоўскі РАУС, дзе былі перапісаныя іх пашпартныя дадзеныя. Непаўнагадовых адпусьцілі, на астатніх склалі пратаколы. Усіх абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным сходзе.
Пазьней у Маскоўскім РАУС падпалкоўнік Сьцяпанаў заявіў, што на месцы прэзэнтацыі знойдзеныя фальшывыя банкноты з выявай Лукашэнкі ў карыкатурным выглядзе. “Гэта ўжо цягне на крымінальную справу”, – зазначыў ён.
Спадар Сьцяпанаў паведаміў затрыманым удзельнікам прэзэнтацыі, што ў бары кавярні знайшлі партыю ўкраінскай гарэлкі без акцызных марак. “Так што яшчэ і за гарэлку з гаспадарамі вам давядзецца разьлічвацца”, – сказаў падпалкоўнік.
Спадар Шыманскі, старшыня гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ, кажа, што абвінавачваньне ва ўдзеле ў несанкцыянаваным сходзе, – бязглузьдзіца, таму што праходзіў адкрыты сход адной з суполак. На парадку дня была сустрэча зь Севярынцам. Такі сход не патрабуе адмысловага дазволу.
Павал Севярынец спачатку ўтрымліваўся ў невядомым месцы, праз тры гадзіны ён быў дастаўлены ў Маскоўскі РАУС. Аператыўны дзяжурны па РАУС ніякай інфармацыі не дае.
Паводле Андрэя Любянчука, актывіста руху за арганізацыю хрысьціянска-дэмакратычнай партыі, Павал на свабодзе.
Севярынцу, як і ўсім удзельнікам сходу, загадана зьявіцца на суд 22 жніўня а 10-й гадзіне.
Берасьце: затрымана каля 40 прыхільнікаў хрысьціянскіх дэмакратаў(абноўлены)
, 19.08.2007
архіў
галоўная
угару
Знайдзі артыкул паводле
- месца -
Берасьцейская вобласьць
Віцебская вобласьць
Гарадзенская вобласьць
Гомельская вобласьць
Літва
Магілёўская вобласьць
Менск, Беларусь
Менская вобласьць
Польшча
Расея
Сьвет
Украіна
Эўропа
або
- тэмы -
Адукацыя
Беларусь – ЗША
Беларусь – Расея
Беларусь – Эўропа
Бізнэс
Вайна з тэрарызмам
Выбары
Газ і ПЭК
Гісторыя
Голас народу
Грамадзтва
Здароўе
Кампутары і тэхналёгіі
Крымінал і здарэньні
Курапаты
Літаратура
Лукашэнка
Мастацтва і культура
Міжнародная прэса
Мова
Моладзь
Музыка
Мэдыі
Палітыка
Правы чалавека
Пратэсты
Прафсаюзы
Рэлігія
Спорт
Чарнобыль
Эканоміка
Гл. таксама
14.11.2007 [Грамадзтва]
Маладафронтаўца Яраслава Грышчэню звольнілі з працы
31.10.2007 [Палітыка]
Пінск: аднаўляецца суд над лідэрам прадпрымальнікаў
25.10.2007 [Палітыка]
Берасьце: касацыйную скаргу журналісткі не задаволілі
16.10.2007 [Чалавек]
Берасьце: праваабаронца паспрабаваў судзіцца зь міліцыяй
15.10.2007 [Палітыка]
Баранавічы: маладафронтаўцы на волі
14.10.2007 [Палітыка]
Двое актывістаў “Маладога фронту” знаходзяцца ў Баранавіцкім СІЗА
13.10.2007 [Палітыка]
Пінск: міліцыі загадалі затрымліваць апазыцыянэраў
12.10.2007 [Грамадзтва]
Пінск: апазыцыянэр патрабуе пісьмовых гарантыяў бясьпекі
11.10.2007 [Палітыка]
У Берасьці асудзілі моладзевую актывісту Інгу Абрамаву
11.10.2007 [Палітыка]
Берасьцейскі актывіст руху “За свабоду” асуджаны на 10 сутак арышту
галоўная
Radio Free Europe / Radio Liberty © 2010 RFE/RL, Inc. All Rights Reserved.