[ svaboda logo ] [ svaboda.org ] [ Belarusian ]
  пятніца, 29 жніўня 2008
Грамадзтва    [ раздрукуйце старонку ] -    - тэкставая вэрсія
серада, 18 ліпеня 2007, 16:24
Магілёў: за незаконнае будаўніцтва храму праваслаўных могуць аштрафаваць Альгерд Невяроўскі, Менск Пастанову прыпыніць будаўніцтва праваслаўнага храму ў Магілёве камэнтуюць прадстаўнікі Беларускага экзархату праваслаўнай царквы і незалежныя экспэрты. Абодва бакі пагаджаюцца, што рашэньне было слушнае.

Матэрыялы, скіраваныя ў Генэральную пракуратуру могуць мець для Магілёўскага праваслаўнага прыходу даволі сур’ёзныя юрыдычныя наступствы.

За парушэньне закону аб ахове гістарычна-культурнай спадчыны праваслаўная абшчына можа быць аштрафаваная ад 9 да 19 мільёнаў рублёў і пазбаўленая ліцэнзіі на будаўніцтва.

Вось меркаваньне юрыста Беларускага экзархату праваслаўнай царквы Андрэя Алежкі:

“Закон для ўсіх аднолькавы, і ўсе павінны яго выконваць. Гэта мы кажам і нашым прыходам, настаяцелям, калі яны зьвяртаюцца ў тых ці іншых пытаньнях. Тут я ня бачу падставаў, каб парушаць законы, якія гавораць пра тое, што трэба захоўваць гэты культурны слой, каб трымацца парадку ў справе раскопак.

Калі гэта не выконвалася, то трэба паправіць сытуацыю. Я думаю, што і з боку дзяржавы тут трэба было на пэўнай стадыі проста растлумачыць. Бо мы часта сутыкаемся з такой сытуацыяй, што рэлігійныя арганізацыі проста ня ведаюць закону. А тыя, хто павінен ім яго своечасова растлумачыць, гэтага ня робяць.

І я думаю, што тут трэба сядаць разам і дамаўляцца, як выйсьці з гэтага становішча. І думаць, каб у будучыні такія сытуацыі не паўтараліся”.

Менскі філёзаф Валянцін Акудовіч вітае рашэньне ўладаў прыпыніць будаўніцтва:

“Я вельмі ўсьцешаны гэтым фактам. Незалежна ад таго, зь якіх прычынаў ці падкоўдравых гульняў гэта адбылося, але тое, што адбылося, проста-такі цудоўна.

Бо хапае нам самаўпраўства ўлады, якая што хоча, тое й робіць. А тут яшчэ і праваслаўная маскоўская царква палічыла, што калі яна хаўрусьнік улады, то можа рабіць, што хоча. Так, што гэта сымпатычны факт, незалежна ад таго, што ляжыць у яго аснове”.

Валянцін Акудовіч ня зьдзіўлены, што такія санкцыі ўжытыя супраць праваслаўнай царквы, якая мае даволі добрыя дачыненьні з уладамі.

“Чыноўнікі сваёй уладай ні з кім дзяліцца ня хочуць”, — тлумачыць філёзаф. Але, на ягоную думку, стасункі паміж царквой і дзяржавай не пахаладюць моцна, бо абодва бакі зацікаўленыя ў супрацы.

Магілёўскае замчышча стала праваслаўным, 24.06.2007


 Знайдзі артыкул паводле
або
 Гл. таксама
8.12.2007 [Грамадзтва]
7.12.2007 [Грамадзтва]
31.8.2007 [Грамадзтва]
18.8.2007 [Чалавек]
26.4.2007 [Грамадзтва]
8.4.2007 [Грамадзтва]
12.2.2007 [Грамадзтва]
8.4.2005 [Чалавек]
19.1.2005 [Культура]
галоўная