аўторак, 9 лютага 2010
Грамадзтва
-
Пашлі сябру!
-
тэкставая вэрсія
аўторак, 8 траўня 2007, 22:11
Дзень памяці і прымірэньня
Тацяна Поклад, Прага
8 траўня шэраг краінаў сьвету адзначае Дзень памяці і прымірэньня ў памяць ахвяраў Другой Усясьветнай вайны. Гэта дзень зьяўляецца дзяржаўным сьвятам і непрацоўным днём у такіх краінах, як Польшча, Чэхія, Нарвэгія, Францыя і Туркмэністан.
Чаму 8 траўня?
8 траўня быў падпісаны акт аб безумоўнай капітуляцыі фашыстоўскай Нямеччыны, а 9 траўня гэты Акт аб капітуляцыі быў дастаўлены ў Маскву экіпажам самалёта “Лі-2”, таму Савецкі Саюз адзначаў Дзень Перамогі 9 траўня. А 2 верасьня 1945 году, калі капітулявала Японія, закончылася Другая ўсясьветная вайна.
Генэральная асамблея ААН у 2004 годзе абвясьціла 8 і 9 траўня днямі памяці і прымірэньня і прапанавала ўсім дзяржавам – сябрам ААН адзначаць штогод адзін з гэтых дзён альбо абодва дні як памяць усіх ахвяраў Другой Усясьветнай вайны.
Шэраг краінаў, у іх ліку Беларусь, Расея, Украіна і частка іншых краінаў – былых рэспублік Савецкага Саюза адзначаюць гэты дзень 9 траўня, і называюць яго Дзень Перамогі.
А ў эўрапейскіх краінах менавіта 8 траўня адбываюцца ўрачыстасьці ў памяць ахвяраў Другой Усясьветнай вайны, закатаваных у канцлягерах, забітых ў часе баявых дзеяньняў, ахвяраў Галакосту.
Дзень памяці і Дзень перамогі
У Балтыйскіх краінах пасьля аднаўленьня незалежнасьці ўшаноўваць памяць ахвяраў другой усясьветнай вайны, але не сьвяткуюць гэта як Дзень перамогі, -- у гэтых краінах лічаць, што перамога Савецкага Саюзу над фашыстоўскай Нямеччынай замяніла на гэтых землях адну акупацыю на другую.
Калі казаць пра Дні памяці ахвяраў, то яны адзначаюцца ў розныя дні ў кожнай балтыйскай краіне -- бо пасьля вясны 1945 году цэлыя саставы цягнікоў з вагонамі-цяплушкамі павезьлі тысячы мясцовых жыхароў, пераважна жанчын, дзяцей і людзей старэйшага веку ў Сібір, у лягеры і на катаржныя працы. Былі рэпрэсаваныя шмат якія прадстаўнікі нацыянальнай інтэлігенцыі, у іх ліку былі і прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі, якія жылі ў Латвіі і Літве, найперш у Вільні.
У Балтыйскіх краінах адзначаюцца таксама дні памяці ахвяраў Галакосту -- ва ўсе гэтыя дні вывешваюцца нацыянальныя сьцягі з чорнымі жалобнымі стужкамі, адбываюцца жалобныя мітынгі памяці, але не ладзяцца ніякія вайсковыя парады.
Да прыкладу, у Эстоніі сёньня адзначылі Дзень памяці ахвяраў Другой Усясьветнай вайны цырымоніяй каля мэмарыялу Галакосту, каля помніка савецкаму воіну-вызвольніку і на нямецкіх вайсковых могілках. У цырымоніях узялі ўдзел прадстаўнікі ўсіх дыпляматычных місіяў.
У Літве існуе арганізацыя вэтэранаў, якія змагаліся на баку антыгітлераўскай кааліцыі. Цяпер іх 6500 чалавек, сярэдні ўзрост вэтэранаў – 84 гады. Ва ўсіх гарадах Літвы ў гэты дзень яны наведваюць магілы загіблых, ладзяцца канцэрты і традыцыйныя “вайсковыя сто грамаў”, і цяпер вэтэранаў запрашаюць на сустрэчы са школьнікамі. У Літве загінулі каля 80 тысяч савецкіх вайскоўцаў. Яны пахаваныя па ўсёй краіне у 253 магілах. Гэтыя магілы дагледжаныя і заўсёды на іх сьвежыя кветкі, цягам апошніх гадоў толькі на іх інвэнтарызацыю з літоўскага бюджэту выдзелена 70 тысяч літаў – каля 30 тысяч даляраў.
Балтыйскі шлях
Сёньня ж у Балтыйскіх краінах ладзіўся гэтак званы малы Балтыйскі шлях, на якім жыхары Літвы і Латвіі выказалі падтрымку Эстоніі ў канфлікце з Расеяй адносна пераносу помніка савецкаму салдату. У Літве ў Вільні сёньня на Катэдральным пляцы каля 2 тысяч чалавек, пераважна моладзь, ладзілі акцыю салідарнасьці Балтыйскіх краінаў. У акцыі бралі ўдзел і парлямэнтары і прэм’ер Літвы сацыял-дэмакрат Гедымінас Кіркілас. На такую ж акцыю салідарнасьці ў сталіцы Латвіі Рызе прыйшла тысяча чалавек, акцыі салідарнасьці адбыліся і на памежжы. Людзі, ўзяўшыся за рукі, прыгадалі першую акцыю салідарнасьці – Балтыйскі шлях 1989 году, калі разам людзі ўсіх трох краінаў, якія імкнуліся да незалежнасьці і вызваленьня ад савецкай акупацыі, узяліся за рукі і такі ланцуг людзей працягнуўся па ўсёй тэрыторыі трох краінаў ад Эстоніі да Літвы.
архіў
галоўная
угару
Знайдзі артыкул паводле
- месца -
Берасьцейская вобласьць
Віцебская вобласьць
Гарадзенская вобласьць
Гомельская вобласьць
Літва
Магілёўская вобласьць
Менск, Беларусь
Менская вобласьць
Польшча
Расея
Сьвет
Украіна
Эўропа
або
- тэмы -
Адукацыя
Беларусь – ЗША
Беларусь – Расея
Беларусь – Эўропа
Бізнэс
Вайна з тэрарызмам
Выбары
Газ і ПЭК
Гісторыя
Голас народу
Грамадзтва
Здароўе
Кампутары і тэхналёгіі
Крымінал і здарэньні
Курапаты
Літаратура
Лукашэнка
Мастацтва і культура
Міжнародная прэса
Мова
Моладзь
Музыка
Мэдыі
Палітыка
Правы чалавека
Пратэсты
Прафсаюзы
Рэлігія
Спорт
Чарнобыль
Эканоміка
Гл. таксама
17.9.2007 [Палітыка]
Сярод расстраляных у Катыні было шмат беларусаў
26.6.2007 [Палітыка]
Баўгарыя адкрывае архівы службы бясьпекі часоў сацыялізму
21.6.2007 [Грамадзтва]
У Нямеччыне згадвалі ахвяраў ўсходнеэўрапейскіх спэцслужбаў
15.6.2007 [Чалавек]
Чэрвень з Васілём Быкавым: “Каму патрэбная сястра-жабрачка?…”
11.5.2007 [Грамадзтва]
У Празе ўшанавалі памяць эмігрантаў – ахвяраў СМЕРШу
9.5.2007 [Палітыка]
9 траўня: гісторыя падзяляе народы
8.5.2007 [Палітыка]
Як адзначаецца Дзень Перамогі ў Эстоніі?
9.3.2007 [Грамадзтва]
У Нямеччыне прэзэнтавалі фільм пра лягеры сьмерці ў Азарычах
20.12.2006 [Вострая брама]
“Наша Ніва” і віленскае паветра
галоўная
Radio Free Europe / Radio Liberty © 2010 RFE/RL, Inc. All Rights Reserved.