серада, 20 жніўня 2008
Грамадзтва
-
Пашлі сябру!
-
тэкставая вэрсія
чацьвер, 26 красавіка 2007, 7:40
У Бялынічах прайшоў хросны ход з абразам Божай маці
Радыё Свабода
Учора ў Бялынічах завяршыўся хросны ход у гонар Бялыніцкай Божай маці. Сотні вернікаў прайшлі з цудадзейным абразам з Магілёва ў Бялынічы. Традыцыя хроснага ходу аднавілася на пачатку дзевяностых. Штогод напярэдадні 26 красавіка праваслаўныя і каталікі ўслаўляюць абраз і ўзгадваюць ахвяраў чарнобыльскай трагедыі.
Бялыніцкі журналіст ды краязнаўца Міхась Карпечанка хросны ход напярэдадні гадавіны чарнобыльскай трагедыі разглядае за сымбаль адраджэньня традыцыі ўслаўленьня сьвятыні і веры людзей у хуткае збаўленьне ад бедаў.
Паводле адной з вэрсіяў, абраз Бялыніцкай Божай маці зьявіўся на Бялыніччыне ў другой палове 13 стагодзьдзя. Сюды яе прынесьлі манахі з Кіеву, якія ратаваліся ад мангола-татараў. Гаворыць Міхась Карпечанка:
“У першы ж дзень іх начоўкі на бялыніцкай зямлі абраз зрабіў свой першы цуд. Ён пачаў выпраменьваць сьвятло, зьзяць і, як сьцьвярджае легенда, ноччу стала сьветла, як днём. Менавіта адсюль і выводзяць назоў самога мястэчка Бялынічы – Белыя ночы. Традыцыя ўшанаваньня абразу перапынілася, але сёньняшняя падзея, калі хросным ходам сотні вернікаў ішлі з Магілёва ў Бялынічы, сьведчыць – многія людзі захавалі веру ў тое, што ён як і раней зможа дапамагчы”.
Бялыніччына знаходзіцца за дзьвесьце кілямэтраў ад забруджаных радыяцыяй раёнаў Магілёўскай вобласьці. Гэта аднак не ўратавала яе ад радыяцыйнага чарнобыльскага попелу. Некалькі вёсак застаюцца і да сёньня ў радыяцыйным палоне. У 1986 годзе лідэр рэгіянальнай арганізацыі партыі БНФ Рыгор Кастусёў працаваў у саўгасе “Друць”. Вось пра што ўзгадвае ён:
“Я добра памятаю. Я тады працаваў галоўным інжынэрам саўгасу “Друць”. Сабе не магу дараваць, што тады не зарыентаваўся. Гэта была пагроза, пагроза для нас ды дзяцей. Зараз у гэтай вёсцы атрымліваюць “грабавыя”. Потым мне давялося працаваць дырэктарам саўгасу “Іскра” Бялыніцкага раёну. І калі сам пачаў аналізаваць, пачаў даведвацца пра сапраўдную пагрозу радыяцыі. Мы тады пачалі абсьледаваць вёскі. Самае першае, што мы пачалі рабіць ў саўгасе, – гэта адводзіць пад пашу зямлю у тых месцах, дзе менш было забруджана радыяцыяй. Як там зьявілася радыяцыя, я цалкам не ўпэўнены, але кажуць, што верталёты садзілі аблокі”.
архіў
галоўная
угару
Знайдзі артыкул паводле
- месца -
Берасьцейская вобласьць
Віцебская вобласьць
Гарадзенская вобласьць
Гомельская вобласьць
Літва
Магілёўская вобласьць
Менск, Беларусь
Менская вобласьць
Польшча
Расея
Сьвет
Украіна
Эўропа
або
- тэмы -
Адукацыя
Беларусь – ЗША
Беларусь – Расея
Беларусь – Эўропа
Бізнэс
Вайна з тэрарызмам
Выбары
Газ і ПЭК
Гісторыя
Голас народу
Грамадзтва
Здароўе
Кампутары і тэхналёгіі
Крымінал і здарэньні
Курапаты
Літаратура
Лукашэнка
Мастацтва і культура
Міжнародная прэса
Мова
Моладзь
Музыка
Мэдыі
Палітыка
Правы чалавека
Пратэсты
Прафсаюзы
Рэлігія
Спорт
Чарнобыль
Эканоміка
Гл. таксама
8.12.2007 [Грамадзтва]
Адбылася цырымонія ўваходу Тадэвуша Кандрусевіча ў Магілёўскую архікатэдру
7.12.2007 [Грамадзтва]
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч наведвае Магілёў
31.8.2007 [Грамадзтва]
У Бабруйску будуць суседнічаць праваслаўная і габрэйская гімназіі
18.8.2007 [Чалавек]
Міхась Булавацкі: “Я веру ў тое, што каханьне прадвызначае лёс чалавека”
18.7.2007 [Грамадзтва]
Магілёў: за незаконнае будаўніцтва храму праваслаўных могуць аштрафаваць
8.4.2007 [Грамадзтва]
Вялікдзень у Магілёве
12.2.2007 [Грамадзтва]
Магілёў: затрыманьні 10 грамадзянаў ЗША
8.4.2005 [Чалавек]
У дзень пахаваньня магілёўскія каталікі моляцца за спакой душы папы
19.1.2005 [Культура]
Вадохрышча ў Магілёве, на Палыкавіцкай крыніцы
галоўная
Radio Free Europe / Radio Liberty © 2008 RFE/RL, Inc. All Rights Reserved.