[ svaboda logo ] [ svaboda.org ] [ Belarusian ]
  серада, 19 лістапада 2008
Грамадзтва    [ раздрукуйце старонку ] -    - тэкставая вэрсія
серада, 21 сакавіка 2007, 23:2
Гомель: асуджаныя чарговыя васемнаццаць чальцоў злачыннай групоўкі “пажарнікі” Радыё Свабода Сёньня ў сьледчым ізалятары Гомеля, дзе апошнія месяцы вёўся закрыты судовы працэс над чарговымі ўдзельнікамі злачыннай групоўкі “пажарнікі”, аб’яўлены абвінаваўчы прысуд.

Васямнаццаць чалавек пакараныя пазбаўленьнем волі ад 4 да 15 гадоў.
“Ідэёляг” групоўкі, сын выкладчыка ўнівэрсітэту й былой супрацоўніцы міліцыі, атрымаў дванаццаць гадоў турмы. Дзевятнаццаты чалец групоўкі нядаўна скончыў жыцьцё самагубствам у сьледчым ізалятары. Яго знайшлі на нарах пад коўдраю з перарэзанай соннай артэрыяй.

Гэта ўжо другая партыя “пажарнікаў”, над якой завершаны судовы працэс
У мінулым годзе абласны суд вынес пакараньне першым 27 удзельнікам гэтай шматлікай злачыннай групоўкі.

Крымінальнае фармаваньне “пажарнікі” ўзьнікла на тэрыторыі Гомельскай вобласьці ў сярэдзіне 90-х і існавала дзесяць гадоў. Чальцы групоўкі спэцыялізаваліся на рабунках, крадзяжах, вымагальніцтве, падтрымцы прастытуцыі й незаконным аўтабізнэсе. Агулам яны ўчынілі звыш ста злачынстваў.

Тым часам асобна ў абласным судзе распачаўся разгляд справы над “пажарнікам”, вядомым у крымінальным асяродку па мянушцы “Бык”. Ён уваходзіў у бліжэйшае атачэньне верхаводаў злачыннай групоўкі, кантраляваў працу прастытутак і адпраўку дзяўчат у замежныя публічныя дамы. Галоўныя кіраўнікі “пажарнікаў”, у тым ліку й Генадзь Бярэзін, затрыманыя ў Маскве й чакаюць яшчэ экстрадыцыі ў Беларусь.


 Знайдзі артыкул паводле
або
 Гл. таксама
1.12.2007 [Чалавек]
26.11.2007 [Грамадзтва]
12.11.2007 [Грамадзтва]
16.10.2007 [Грамадзтва]
9.10.2007 [Грамадзтва]
24.9.2007 [Чалавек]
3.9.2007 [Грамадзтва]
21.3.2007 [Палітыка]
20.3.2007 [Грамадзтва]
галоўная