[ svaboda logo ] [ svaboda.org ] [ Belarusian ]
  серада, 20 жніўня 2008
Грамадзтва    [ раздрукуйце старонку ] -    - тэкставая вэрсія
чацьвер, 6 сьнежня 2007, 20:12
"Начная аБЛОГа" - 6 сьнежня Севярын Квяткоўскі, Менск Агляд беларускага сеціва.

На форумах парталу Tut.by абмяркоўваюць візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Вэнэсуэлу. Паводле афіцыйных паведамленьняў, кіраўнік краіны абмяркуе з прэзыдэнтам Уга Чавэсам пытаньні эканамічнага супрацоўніцтва. Камэнтары:

“Паехаў кансультаваць, як трэба правільна рэфэрэндумы праводзіць”;

“Адзін беларускі чыноўнік высокага рангу аднойчы заявіў, што абляцеў на гэлікоптары ўсю Вэнэсуэлу, і нідзе не выявіў прыкметаў земляробства. Маўляў, для беларусаў там не распачаты край супрацоўніцтва. Відаць, не разумее чыноўнік, што каноплі вырошчваць куды больш прасьцей і выгодней, чым памідоры”.

Газэта ”Советская Белоруссія” выступіла ў абарону музычнага фэстывалю “Рок-кола”, які 17 гадоў запар ладзіўся ў Полацку, і сёлета быў закрыты мясцовымі ўладамі. Фармулёўка – “чужасьць праваслаўю і культуры Полацкага краю”. Камэнтар:

“Што ж гэтыя цёці і дзядзі (чыноўнікі) лічаць ня чужым для “праваслаўя і культуры нашага краю”? І ці не зашмат бяруць на сябе людзі, якім падаецца, што яны “праваслаўныя герархі”?

Шмат каго з беларускіх карыстальнікаў папулярнага сайту блогаў “Жывы Журнал” хвалюе продаж рэсурсу амэрыканскімі ўладальнікамі расейскай карпарацыі “SUP”. Некаторыя выказваюцца пра верагоднасьць цэнзуры блогаў у часе палітычных кампаніяў у Расеі. ant1killer у сваім дзёньніку задае пытаньне: “Ці пагадзіліся б вы пісаць замест свайго ЖЖ на іншы сайт, створаны менавіта для беларускіх блогераў?” Камэнтары:

“Пэўна так, калі ўсе фрэнды пяройдуць”;

“Не. Патрэбны сайт павінен быць дастаткова моцны і з надзейнай падтрымкай. Ну і калі ён вядомы для замежнікаў, таксама толькі лепш будзе”;

“Не люблю рэзервацыяў :)”;

“Гэта ўжо нейкі канцлягер. Я б не пісаў адназначна. У мяне ёсьць сябры з розных краінаў, ды і наагул гэта ўжо атрымліваецца, што ёсьць татальны кантроль над блогамі. Гэта будзе дастаткова узламаць сайт, каб прычыніць адначасова ўсе блогі”;

На сайце блогаў “Жывы журнал” зьявіўся блогnewgadzet-by, які знаёміць карыстальнікаў (цытую)“з IT-навінамі з усяго сьвету -- у журнале будуць апісвацца новыя тэхналёгіі, тэхніка, дызайн, акрамя гэтага будзе шмат іншай цікавай інфармацыі”. Стваральнік падкрэсьліваюць прынцыповасьць вядзеньня блогу беларускай мовай: “Для беларускай часткі праекта ставіцца мэта адраджэньня беларускай мовы”.

Дасылайце свае ідэі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце смс-паведамленьні на нумар 391-22-24.


 Знайдзі артыкул паводле
або
 Гл. таксама
6.12.2007 [Начная Свабода]
6.12.2007 [Начная Свабода]
6.12.2007 [Начная Свабода]
6.12.2007 [Грамадзтва]
6.12.2007 [Грамадзтва]
6.12.2007 [Начная Свабода]
6.12.2007 [Грамадзтва]
6.12.2007 [Грамадзтва]
6.12.2007 [Грамадзтва]
галоўная